Прэм’ерны паказ анімацыйнага фільма «Маленькі прынц» адбудзецца ў Магілёве. Паглядзець стужку, знятую па твору французкага пісьменніка і авіятара Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, можна будзе 1 верасня ў 18.00 ў кінатэатры «Космас», паведамілі карэспандэнту сайта ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
У кінамерапрыемстве прымуць удзел кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім і акцёр агучкі фільма Сяргей Жбанкоў. Паказ фільма, прымеркаваны да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства, пройдзе на беларускай мове.
Па словах суразмоўцаў, мультфільм распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе сяброўства з галоўным героем аповесці-казкі «Маленькі Прынц» - старым лётчыкам. «Анімацыйны фільм будзе цікава глядзець не толькі тым, хто ўжо чытаў твор Экзюперы, але і тым, хто яшчэ з ім не знаёмы, - падкрэслілі спецыялісты. - Перапляценне двух самастойных сюжэтаў мультфільма і кнігі ператвараецца ў цікавую і захапляльную гісторыю - адначасова сумную і светлую, казачна добрую і жыццёва шчырую».
Арганізатары праекта «Беларускія ўікэнды» сумесна з кампаніяй velcom перавыдалі кнігу «Маленькі прынц» у перакладзе Ніны Мацяш. Значная частка экзэмпляраў будзе перададзена ў бібліятэкі школ горада Магілёва.
Паказы анімацыйнага фільма «Маленькі прынц» працягнуцца 2 і 3 верасня ў кінатэатры «Космас» (Пушкінскі пр-т, 10) у 16.00.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45