Вверх

Вы здесь

Прэзентацыя двух нумароў альманаха "Друвіс" адбудзецца 13 сакавіка у Магілёўскай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса

Прэзентацыя двух нумароў альманаха "Друвіс" Цэнтра этнакасмалогіі "Крыўя" адбудзецца 13 сакавіка у Магілёўскай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса.

Супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Дзермант, а таксама этнакультуролаг, мастак, музыка-дудар Тадар Кашкурэвіч пазнаёмяць прысутных са зместам альманахаў. У прыватнасці, раскажуць пра ролю балцкага субстрату ў этнагенезе беларусаў, паходжанне крывічоў, асаблівасці народнай рэлігійнасці беларусаў, месцы Крывіі і Літвы ў станаўленні беларускага этнасу і нацыянальнай ідэнтычнасці. Чакае зацікавіўшыхся расповяд пра беларускую дуду (валынку), яе асаблівасці, сувязь з літоўскай і латышскай традыцый, пра адраджэнне дударскай традыцыі ў Беларусі.

Пачатак прэзентацыі запланаваны на 15.00.

Цэнтр "Крыўя" аб'ядноўвае навукоўцаў, музыкаў, мастакоў, якія займаюцца вывучэннем беларускай традыцыйнай этнічнай культуры. Ён створаны як каардынацыйны асяродак даследаванняў беларускай даўніны і рэкрэацыі старажытнага светагляду, дахрысціянскай рэлігіі і традыцыйных каштоўнасцяў аўтахтоннага насельніцтва Беларусі (у яе этнаграфічных межах), а таксама балтыйскага рэгіёну.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения