Вверх

Вы здесь

Прычакаў Пятра — сыр з’ясі

Калі завяршаўся Пятроўскі пост, згодна з народнай традыцыяй было прынята абавязкова разгаўляцца сырам і маслам. Таму, хто не зробіць гэта, абяцалася не дачакацца такога ж разгавення праз год. Жыхары Бялыніччыны, Андрэй Супіталёў і Святлана Магілеўчык, вырашылі падрыхтавацца да святочнага дня і зрабіць традыцыйны сялянскі сыр уласнымі рукамі.

 «Добра вядома, што традыцыйная беларуская кухня была сезоннай, — расказвае Святлана. — Таму звычай ужываць у ежу малочныя прадукты у час такіх святаў, як Масленка ці Пятроў дзень, маюць як рэлігійнае, так і ўтылітарнае тлумачэнне. Зімой, у пачатку лютага, у сялянскіх гаспадарках назіраўся масавы расцёл кароў. Такое малако было вельмі тлустае і не зусім карыснае для арганізма. З яго рабілі масла і сыры. А першая палова лета — гэта перыяд «вялікага малака», на які прыходзіцца пік надояў. Тлустасць яго была меншая, і сыры, якія рабілі з такога малака, добра захоўваліся ў спякотныя дні».

 «Што цікава, да XVІІІ стагоддзя іншага сыру, акрамя тварожнага, у нас не ведалі. Ва ўсялякім выпадку сяляне, — далучаецца да гутаркі Андрэй. — Першыя спробы масавай вытворчасці звычайных сёння сычужных, ці ферментаваных, сыроў прыпадаюць на сярэдзіну ХІХ стагоддзя. Тэхналогія сычужнага сыраробства трапіла да нас ажно з Галандыі. Яго вырабляюць не з прасаванага тварагу, а з малака, што згортваецца пад уздзеяннем ферменту хімазіну, які атрымліваецца з сычужнай часткі страўніка маладых цялят».

 «Але мы гатуем традыцыйны клінковы сыр, — дзеліцца сакрэтам Святлана. — Карову ў гаспадарцы не трымаем, але гадуем пяць козачак, якія шчодра адорваюць нас малаком. У нас сыр — з казінага малака. З вечара я паставіла закісаць яго ў гліняных гарлачах. Каб хутчэй скісла, можна дабавіць крыху сыраквашы. Зараз малако выліваем у вялікую пасудзіну і ставім адтаплівацца ў добра выпаленую печ. У каго няма печы, можна выкарыстаць духоўку. Потым даём яму крыху астудзіцца, зліваем сыроватку. Дабаўляем крыху солі на смак. У якасці дабаўкі можна выкарыстаць таксама зеляніну і кмен. Памятаю, што мая бабуля для вырабу сыру выкарыстоўвала спецыяльна пашытую з палатна торбу ў форме кліна. У яе выкладвала тварожную масу, адціскала рукамі, а потым падвешвала гэтую торбу на пэўны час над якой-небудзь пасудзінай, каб сцякла астатняя сыроватка. І мы так робім. Спавіты ў марлю сыр кладзём у рондаль паміж дзвюма дошкамі, прыціскаем каменем. Ён зацвярдзее да патрэбнай кансістэнцыі і прыкладна праз 12 гадзін будзе гатовы»

“Звязда”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения