Рус Бел Eng 中文

Прыватныя бізнесмены ў Бялыніцкам раёне паступова фарміруюць знак якасці

У прыватным унітарным прадпрыемстве “Аўтадопмотарс”, якое размешчана ўсяго ў паўтары сотні метраў ад шашы “Мінск-Магілёў” пры ўездзе ў г.п. Бялынічы з боку сталіцы, рамантаваць свайго чатырохколавага сябра – справа надзейная. Прасторная, адмыслова пабудаваная, майстэрня на некалькі рамонтных месцаў абсталявана не толькі глядзельнай нішай, але і электрападымальнікамі, прыборамі дыягностыкі. Але самая галоўная адметнасць аўтасэрвісу – яго гаспадар.

Віталь Цялегін з адзнакай скончыў механічны факультэт універсітэта, мае не толькі глыбокія веды па тэорыі механізмаў і машын, але і багаты практычны вопыт узнаўлення не толькі тэхнікі айчыннай вытворчасці, але і самых сучасных мадэляў іншамарак. «Пры неабходнасці заўсёды рамантую свой “FIAT” на прадпрыемстве Віталя Пятровіча,— паважліва выказваецца аб гаспадары “Аўтадопмотарс” пастар царквы “Новае жыццё” Сяргей Юрку. – Тут не толькі вельмі якасна і хутка ўзнаўляюць аўтамабіль, але і не завышаюць цэны на паслугі».

У самой майстэрні і на прылеглай тэрыторыі размешчаны з дзясятак аўтамашын. Адны аўтаўладальнікі, задаволеныя якасцю выкананых рамонтных работ, з удзячнасцю ад’язджаюць на ўзноўленай тэхніцы, іншыя – аддаюць свае машыны ў рукі майстроў. Дарэчы, разам з Віталем Пятровічам тут вось ужо некалькі гадоў плённа працуе Ігар Карпін.

«Залатыя рукі ў спецыяліста, — коратка характарызуе яго Віталь Цялегін. – Практычна здольны выканаць любую тэхналагічную аперацыю».

І гэта добра ведаюць кліенты аўтасэрвісу.

«Магу сцвярджаць, што нідзе ў радыусе ста кіламетраў ніхто лепш за рамонтнікаў прадпрыемства “Аўтадопмотарс” аўтамабіль не наладзіць, — аўтарытэтна заўважыў у гутарцы бялынічанін Мікалай Фяськоў. – Вось і цяпер мой “Фальксваген” пасля рамонту служыць як новенькі».

Пакідаючы прадпрыемства Віталя Цялегіна, міжволі падумалася: як добра, што прыватныя бізнесмены ў раёне паступова фарміруюць знак якасці, які адпавядае ўзрастаючым патрабаванням кліентаў. У рэшце рэшт гэта самы правільны вектар у павышэнні якасці жыцця.

«Зара над Друццю»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

20.07.2018 - 09:24 | Уровень воды в Чигиринском водохранилище понизят на полметра из-за ремонта дамбы ГЭС

Уровень воды в Чигиринском водохранилище в августе понизят на полметра из-за ремонта дамбы возле местной гидроэлектростанции в д.Чигиринка Кировского района.

19.07.2018 - 11:33 | Подсобное хозяйство Климовичского ЛВЗ получило в подарок трактор «Беларус МТЗ-3522»

Трактор «Беларус МТЗ-3522» получило в подарок подсобное хозяйство Климовичского ЛВЗ от ОАО «Минск кристалл» - управляющая компания холдинга «МИНСК КРИСТАЛЛ ГРУПП».

19.07.2018 - 11:25 | Кабинет по основам безопасности открылся на базе Центра дополнительного образования детей и молодежи в Климовичах

Кабинет по основам безопасности открылся на базе Центра дополнительного образования детей и молодежи в Климовичах. Об этом сообщили в  Могилевском областном управлении МЧС.

19.07.2018 - 11:06 | В Дрибине 23 июля проведет прием граждан первый заместитель председателя Могилевского облисполкома Олег Чикида

Личный прием граждан приведет 23 июля в Дрибинском районном исполнительном комитете (г.п. Дрибин, ул. Ленина, д.35, 3-й этаж, каб.

17.07.2018 - 10:39 | В Хотимском районе объявлен ежегодный смотр-конкурс на лучшее благоустройство территорий

В Хотимском районе объявлен ежегодный смотр-конкурс на лучшее благоустройство территорий. Об этом сообщили в райисполкоме.