Рус Бел Eng 中文

Пяць шматдетных жанчын ў Магілеўскай вобласці ўзнагароджаны ордэнам Маці

Пяць шматдетных жанчын ў Магілеўскай вобласці ўзнагароджаны ордэнам Маці. Яны атрымалі гэтую ўзнагароду за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Адпаведны Указ №384 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 ліпеня 2014 г.

Сярод узнагароджаных – хатняя гаспадыня з г.Асіповічы Аліна Байкова, начальнік аддзялення паштовай сувязі Вяззе Асіповіцкага раённага вузла паштовай сувязі Ганна Лугіна, аператар дыспетчарскай службы Асіповіцкага УКП ЖКГ Надзея Малах, хатняя гаспадыня з г. Касцюковічы Марына Нікіценка, хатняя гаспадыня з в. Дрычын Асіповіцкага раёна Валянціна Чорная.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна