Рус Бел Eng 中文

«Пысінскія чытанні-2016» пройдуць 22 сакавіка ў Магілёве

Навукова-практычная канферэнцыя «Пысінскія чытанні-2016» пройдзе 22 сакавіка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры

Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць шэраг такіх важных тэм, як мастацкая літаратура ў кантэксце філасофскіх, гістарычных і педагагічных праблем; сучасная журналістыка ў кантэксце гістарычнага развіцця, а таксама разгледзяць творчую спадчыну Аляксея Пысіна.

Дарэчы, да канферэнцыі работнікі музея падрыхтавалі адмысловы дапаможнік пад назвай «Пысін-журналіст», які ў электронным выглядзе атрымаюць усе ўдзельнікі мерапрыемства.

Магілёўская абласная бібліятэка з 2010 года праводзіць «Пысінскія чытанні» з мэтай вывучэння і папулярызацыі жыцця і творчай спадчыны Аляксея Васільевіча Пысіна, паэта-земляка, заслужанага работніка культуры БССР.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна