Выстава дэкаратыўна-ўжытковай творчасці «Свет нашых захапленняў» працуе ў фае раённага Цэнтра культуры Бялыніч. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст РЦК Людміла Куранкова.
На працягу года кожная клубная ўстанова Бялыніччыны будзе паказваць жыхарам і гасцям горада свае работы, створаныя з прымяненнем мноства розных тэхнік і матэрыялаў. «Творы ўражваюць арыгінальнасцю аўтарскіх ідэй, тонкім густам і майстэрствам выканання», - падкрэсліла Людміла Куранкова.
Бялынічане ужо пазнаёміліся з выставай, прадстаўленай Свяцілавіцкім сельскім домам рамёстваў. Гэта былі творы, зробленыя ў тэхніцы карункапляцення і калекцыя тэкстыльных лялек. Да канца чэрвеня дзейнічалі экспазіцыі Ланькаўскага СЦК і ВЧ і Масцішчанскага сельскага клуба, дзе былі прадстаўлены кампазіцыі з кветак, работы з саломкі і газетнай паперы.
Зараз працуе выстава ад спецыялістаў Машчаніцкага і Алешкавіцкага сельскіх клубаў. Пабачыць экспазіцыю можна будзе да канца ліпеня ў фае раённага Цэнтра культуры Бялыніч.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе