Вверх

Вы здесь

Раман Тупіца месяц не дажыў да заканчэння афганскай камандзіроўкі

Ён любіў сваю вёску, рэчку, лес і велізарнае блакітнае неба, без якога не ўяўляў жыцця. Па дарозе з выпускнога вечара ён прызнаўся сваёй аднакласніцы: «Ведаеш, Марынка, я буду ваенным лётчыкам». Пасля заканчэння сярэдняй школы Рамана прызвалі ў армію. Раённы ваенкам, даведаўшыся, што юнак марыць стаць лётчыкам, даў накіраванне ў Саратаўскае ваеннае вучылішча лётчыкаў.

Лета 1979 года. На плячах Рамана Тупіцы - лейтэнанцкія пагоны. Наперадзе чакалі вайсковыя часці. Ужо на трэцім годзе службы юнака ўзнагародзілі ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені. Хто з маладых афіцэраў не марыць аб генеральскіх пагонах? Думаў зрабіць кар'еру і Раман. Вось толькі ніхто не здагадваўся, што неўзабаве адбудуцца падзеі, якія перакрэсляць усе яго планы.

Малады пілот трапіў у Афганістан у кастрычніку 1982 года. Экіпажы «вяртушак» выконвалі дэсантаванне спецназа, дастаўку боепрыпасаў, прадуктаў харчавання, вады, ратавалі параненых. У дзень - па 5-6 вылетаў. Сярод аднапалчанаў былі страты. Але яму ўвесь час шанцавала. Першая афганская камандзіроўка цягнулася да лістапада 1983 года. Потым быў адпачынак, які правёў у роднай вёсцы, дзе і сустрэўся з Марынкай. Перад ад'ездам ён папярэдзіў бацькоў, каб рыхтаваліся да вяселля, што доўга не затрымаецца. Але затрымаўся...

У снежні 1985 года капітан Раман Тупіца зноў апынуўся на афганскай зямлі. Ён, камандзір верталёта «Мі-8» у 280-м асобным верталётным палку (Кандагар), як і два гады таму разам са сваім экіпажам дастаўляў дэсантнікаў і спецназаўцаў для перахопу і дагляду караванаў, забяспечваў боепрыпасамі і харчаваннем цяжкадаступныя і горныя раёны, пад абстрэлам душманаў эвакуіраваў параненых з раёна баявых дзеянняў. І ўсё гэта ў саракаградусную спякоту! Адпраўляючыся на заданне раніцай, пілоты вярталіся на базу позна ўвечары, мыліся ў лазні і клаліся спаць. Наступная раніца - і ўсё спачатку.

У Афганістане Раман Тупіца здзейсніў 533 баявыя вылеты. 534-ты стаў для яго апошнім. Ён загінуў 29 чэрвеня 1986 года - усяго месяц не дажыў да канца афганскай камандзіроўкі. Па ўспамінах камэска 280-га палка палкоўніка Домрачава, трагедыя здарылася за 50 кіламетраў ад Кандагара. Экіпаж капітана Тупіцы рабіў пяты за дзень вылет, як верталёт абстралялі. Атрымаўшы пашкоджанні, перасталі дзейнічаць абодва рухавікі. Машына рэзка пачала губляць вышыню. На борце «Мі-8» знаходзіліся дзесяць пасажыраў і тры члены экіпажа. Раман правільна зрэагаваў на сітуацыю: зманеўраваў і ўхіліўся ад лабавога ўдару аб зямлю. Але ў апошні момант вінтакрылая машына зачапілася за бархан і некалькі разоў перакулілася. У раён катастрофы вылецелі два верталёты-пошукавікі. Калі яны вярнуліся, стала вядома, што з 13 чалавек загінуў толькі адзін... Раман Тупіца.

Ён ніколі не ўбачыў ордэн Чырвонай Зоркі і медаль «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», якімі быў узнагароджаны пасмяротна. І не мог нават думаць пра тое, што яго імем будзе названа вуліца ў Глуску. Каб аддаць даніну памяці і павагі баявому таварышу, 15 лютага, у дзень вываду савецкіх войск з Афганістана, як заўсёды, на мясцовых могілках у Побліне, дзе пахаваны Раман Тупіца, збяруцца былыя воіны-афганцы.

Валерый Васілеўскі, Глускі раён

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения