Вверх

Вы здесь

Рас­ці зда­ро­вым, ма­лы!

Ма­лень­кай На­стач­цы яшчэ 4 ме­ся­цы, і боль­шую част­ку свай­го жыц­ця яна са сва­ёй ма­май Юляй зна­хо­дзіц­ца ў баль­ні­цы. У дзяў­чын­кі ін­фек­цыя вы­клі­ка­ла за­ку­пор­ван­не жоў­це­вых шля­хоў, і, каб па­зба­віц­ца ад усіх не­пры­ем­ных на­ступ­стваў, трэ­ба прай­сці пра­цяг­лы курс ля­чэн­ня. Апош­няе ма­му не пу­жае. Га­лоў­нае, каб дзі­ця па­пра­ві­ла­ся.

— Да аб­лас­ной дзі­ця­чай баль­ні­цы мы па­спе­лі па­бы­ваць у Ба­раў­ля­нах, мін­скім дзі­ця­чым хі­рур­гіч­ным цэнт­ры, ін­фек­цый­ным шпі­та­лі, — пе­ра­ліч­вае Юлія свае блу­кан­ні па ля­чэб­ных уста­но­вах. — Да на­шай ме­ды­цы­ны ў мя­не ня­ма ні­я­кіх прэ­тэн­зій: усё, што трэ­ба для ля­чэн­ня, нам пра­да­стаў­ля­юць. Умо­вы так­са­ма доб­рыя. На­ват па­сцель­ныя рэ­чы мя­ня­юць не згод­на з гра­фі­кам, а ра­ней — ка­лі ёсць та­кая не­аб­ход­насць. Ня­ма пы­тан­няў і па хар­ча­ван­ні: ме­ню паў­та­ра­ец­ца толь­кі праз 2 тыд­ні. І, што вель­мі важ­на, усё па­слу­гі бяс­плат­ныя.

У па­ла­це, дзе ля­жаць Юля з дач­кой, ёсць усе вы­го­ды: душ, сан­ву­зел. Тое, што по­бач з гэтым кор­пу­сам зна­хо­дзіц­ца яшчэ адзін — хі­рур­гіч­ны, з су­час­ным ме­ды­цын­скім аб­ста­ля­ван­нем, які хут­ка пры­ме ма­лень­кіх па­цы­ен­таў, яна так­са­ма ве­дае. Для та­кіх, як яна ма­туль, гэ­та вель­мі важ­ная на­ві­на. Жан­чы­на чу­ла, што тэх­ні­ка там «на мя­жы фан­тас­ты­кі», а га­лоў­нае — усе спе­цы­я­ліс­ты і служ­бы бу­дуць са­бра­ны ў ад­ным мес­цы.

Су­час­ны хі­рур­гіч­ны кор­пус амаль на 200 мес­цаў, які аб’­яд­нае пад ад­ным да­хам усе дзі­ця­чыя лож­кі, ус­ту­піць у строй у на­ступ­ным ме­ся­цы. Па­куль дзе­ці зна­хо­дзяц­ца ў роз­ных «да­рос­лых» баль­ні­цах Ма­гі­лё­ва. Ка­лісь­ці та­кая сіс­тэ­ма ля­чэн­ня лі­чы­ла­ся пра­віль­най, але ця­пер, ка­лі з’я­ві­лі­ся но­выя па­тра­ба­ван­ні і но­выя тэх­на­ло­гіі, яна зжы­ла ся­бе. Ад­крыц­цё пе­ра­да­во­га ў лю­бым сэн­се кор­пу­са дасць маг­чы­масць вый­сці на но­вы ўзро­вень ме­дабс­лу­гоў­ван­ня.

— Ся­рэд­ні ўзрост на­шых ад­дзя­лен­няў сён­ня скла­дае 40 га­доў. За гэ­ты час з’я­ві­лі­ся но­выя кад­ры, змя­ні­ла­ся ды­яг­нос­ты­ка. Та­му ў свой час уз­нік­ла ідэя скан­цэнт­ра­ваць усё ў ад­ным мес­цы. Баць­кі змо­гуць пры­ехаць сю­ды з хво­рым дзі­цем і ра­зам вы­ра­шыць усе праб­ле­мы, — ка­жа га­лоў­ны ўрач аб­лас­ной дзі­ця­чай баль­ні­цы Ігар Кас­ко.

Да­рэ­чы, на на­паў­нен­не кор­пу­са Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя кра­і­ны толь­кі ў гэ­тым го­дзе на­кі­роў­вае ка­ля 24-26 міль­яр­даў руб­лёў.

— За апош­нія не­каль­кі га­доў у сіс­тэ­ме ахо­вы зда­роўя кра­і­ны ад­бы­лі­ся знач­ныя пе­ра­ме­ны — лі­чыць Ігар Кас­ко. — Пас­ля маш­таб­на­га пе­ра­асна­шчэн­ня вя­ду­чыя рэс­пуб­лі­кан­скія на­ву­ко­ва-прак­тыч­ныя ме­ды­цын­скія цэнт­ры кар­дыя­ло­гіі, не­ўра­ло­гіі і ней­ра­хі­рур­гіі, транс­план­та­цыі ор­га­наў і тка­нак ча­ла­ве­ка, дзі­ця­чы он­ка­ге­ма­та­ла­гіч­ны цэнтр, асноў­ныя клі­ніч­ныя ста­цы­я­на­ры па ўзроў­ні не ўсту­па­юць вя­ду­чым за­меж­ным клі­ні­кам. А ў шэ­ра­гу мо­ман­таў — на­прык­лад, па пы­тан­нях ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў, транс­план­та­цыі ор­га­наў і тка­нак ча­ла­ве­ка — на­ват пе­ра­ўзы­хо­дзяць ана­ла­гіч­ныя су­свет­ныя цэнт­ры. Сён­ня ня­ма за­хвор­ван­няў, якія бе­ла­рус­кія ме­ды­кі не змаг­лі б вы­ле­чыць. Ра­ней, ка­лі шэ­раг скла­да­ных па­ро­каў сэр­ца ў рэс­пуб­лі­цы не апе­ры­ра­ваў­ся, пры­хо­дзі­ла­ся вез­ці дзі­ця ў Маск­ву ці ў Кра­каў. Бы­лі скла­да­нас­ці і з фі­нан­са­ван­нем, і з да­стаў­кай. Мы ад­праў­ля­лі сваю рэ­ані­ма­цый­ную бры­га­ду і вез­лі «цяж­кае» дзі­ця на штуч­най вен­ты­ля­цыі лёг­кіх да мя­жы, а там пе­ра­да­ва­лі поль­скай бры­га­дзе… Бы­ва­ла, што пры гэ­тым ма­лень­кі па­цы­ент гі­нуў. Ця­пер та­ко­га ня­ма на­огул.

Ка­лі ра­бі­ла­ся пе­ра­аб­ста­ля­ван­не ме­ды­цын­скіх уста­ноў кра­і­ны, толь­кі рэ­ані­ма­бі­ляў бы­ло на­бы­та больш за 160. У Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, на­прык­лад, круг­ла­су­тач­на пра­цу­юць 3 дзі­ця­чыя і 2 да­рос­лыя рэ­ані­ма­цый­ныя ма­шы­ны, аб­ста­ля­ва­ныя па апош­нім сло­ве тэх­ні­кі. Асаб­лі­ва цяж­кія па­цы­ен­ты па­сту­па­юць з ра­ё­наў у аб­лас­ныя клі­ні­кі, дзе больш вы­со­кі ўзро­вень ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі. Усе гэ­тыя зме­ны да­зво­лі­лі зні­зіць дзі­ця­чую смя­рот­насць. За 4 сё­лет­нія ме­ся­цы на Ма­гі­лёў­шчы­не яна скла­ла ўся­го 2,5 пра­мі­ле. Рэ­гі­ён мож­на ста­віць на 1 мес­ца ва ўсім све­це па ніз­кім уз­роў­ні дзі­ця­чай смя­рот­нас­ці.

З па­чат­ку 2000-х ма­гі­лёў­скія ме­ды­кі аказ­ва­юць да­па­мо­гу не­да­но­ша­ным дзе­цям, ва­га якіх скла­дае ўся­го 500 гра­маў. Ра­ней не­маў­лят менш за кі­ла­грам на­ват на вы­ходж­ва­лі — не бы­ло та­кой маг­чы­мас­ці. Су­час­нае ж аб­ста­ля­ван­не да­зва­ляе ра­біць цу­ды. Вы­са­ка­я­кас­ныя ін­ку­ба­та­ры, апа­ра­ты штуч­най вен­ты­ля­цыі лёг­кіх ад су­свет­ных вы­твор­цаў — гэ­тыя тэх­на­ло­гіі ста­лі да­ступ­ныя і нам.

Ра­зам з на­мес­ні­кам га­лоў­на­га ўра­ча па хі­рур­гіі Ге­на­дзем Вай­ця­хо­ві­чам ідзём у апе­ра­цый­ны блок хі­рур­гіч­на­га кор­пу­са. Ён скла­да­ец­ца з 5 па­ко­яў. Яшчэ пад­час су­бот­ні­ка тут зман­ці­ра­ва­лі аб­ста­ля­ван­не, «на­вя­лі ма­ра­фет». Ця­пер ідзе пад­рых­тоў­ка да ад­крыц­ця. Пра­стор­ныя свет­лыя ка­лі­до­ры, сце­ны па-май­стэр­ску па­фар­ба­ва­ны на­ву­чэн­ца­мі Баб­руй­ска­га мас­тац­ка­га ка­ле­джа. Дзве­ры ў «свя­тая свя­тых» баль­ні­цы ад­чы­ня­юц­ца пры на­ціс­ку кноп­кі.

А вось і ла­зер­нае аф­таль­ма­ла­гіч­нае аб­ста­ля­ван­не, якое да­зво­ліць ра­біць не­маў­ля­там скла­да­ныя апе­ра­цыі на сят­чат­цы во­ка — ра­ней яны вы­кон­ва­лі­ся толь­кі ў ста­лі­цы.

— Пе­ра­асна­шчэн­не дае нам маг­чы­масць пра­ца­ваць на су­свет­ным уз­роў­ні, — ад­зна­чае Ге­надзь Фран­ца­віч. — Су­час­нае аб­ста­ля­ван­не да­ра­жэй, але і ад­да­ча ад яго больш якас­ная. Ня­даў­на на гро­шы Нац­бан­ка, якія бы­лі пе­ра­да­дзе­ны баль­ні­цы ў якас­ці па­да­рун­ка, ку­пі­лі элект­ра­ме­ха­ніч­ны ін­стру­мен­та­рый для траў­ма­та­ло­гіі і ар­та­пе­дыі. Ён вель­мі зруч­ны, пры­зна­ча­ны ме­на­ві­та для дзя­цей.

Усё но­вае па­тра­буе і да­дат­ко­вых ве­даў, але, як сцвяр­джае на­мес­нік га­лоў­на­га ўра­ча, мед­пер­са­нал прай­шоў не­аб­ход­нае на­ву­чан­не на пра­ця­гу апош­ніх трох га­доў.

Ёсць за­дум­ка ства­рыць пры хі­рур­гіч­ным кор­пу­се пры­ём­на-ды­яг­нас­тыч­нае ад­дзя­лен­не.

— Яно бу­дзе зай­мац­ца не толь­кі афарм­лен­нем і шпі­та­лі­за­цы­яй па­цы­ен­таў, але і аказ­ваць не­ад­клад­ную ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу, — пад­крэс­лі­вае Ігар Кас­ко. — Пла­ну­ец­ца, што на ба­зе ад­дзя­лен­ня бу­дзе ўсё не­аб­ход­нае, каб вес­ці та­кую пра­цу: кам­п’ю­тар­ны та­мог­раф, рэнт­ген-ка­бі­нет, ка­бі­нет уль­тра­гу­ка­вой ды­яг­нос­ты­кі, не­аб­ход­ныя ла­ба­ра­то­рыі. У за­леж­нас­ці ад вы­ні­каў ды­яг­нос­ты­кі бу­дзе пры­мац­ца ра­шэн­не, як ля­чыць па­цы­ен­та — у ста­цы­я­на­ры ці ам­бу­ла­тор­на. Па та­кой схе­ме пра­цуе ўвесь свет. Усе гля­дзе­лі па тэ­ле­ві­за­ры се­ры­ял пра док­та­ра Ха­у­са. Там, у прын­цы­пе, ні­чо­га не вы­ду­ма­на, усё зроб­ле­на так, як і па­він­на быць. Ана­ла­гіч­ных ад­дзя­лен­няў сён­ня ў Бе­ла­ру­сі ня­ма. Неш­та па­доб­нае ство­ра­на толь­кі ў баль­ні­цы хут­кай ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі ў Мін­ску. Вя­до­ма, пад та­кія струк­тур­ныя пад­раз­дзя­лен­ні па­куль не іс­нуе шта­таў, але нех­та па­ві­нен па­чы­наць. Ча­му не мы? Спат­рэ­біц­ца год ці два, каб ад­пра­ца­ваць сіс­тэ­му, але, ка­лі ў нас гэ­та атры­ма­ец­ца, мы ста­нем вель­мі доб­рым пры­кла­дам для пе­рай­ман­ня.

Нэ­лі Зігуля, “Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения