Вверх

Вы здесь

Робата на заказ могуць зрабіць у магілёўскім Беларуска-Расійскім універсітэце

Ведаеце, чым сёння забаўляюць гасцей на вяселлях? Навуковымі доследамі! Не здзіўляйцеся, у моладзі гэта цяпер вельмі модна. Нядаўна сама была сведкай аднаго такога шоу. Гасцям прапаноўвалі забіваць цвікі насычанымі вадкім азотам бананамі, каштаваць прыпраўленыя ім жа кукурузныя палачкі, разбіваць акунутыя ў хімічны раствор ружы. Надзвычай эфектнае відовішча. Але гэта ўсё дзіцячы лепет у параўнанні з тым, што можна было пабачыць падчас магілёўскага фестывалю навукі, які ўпершыню праводзіўся па прапанове магілёўскага Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Тры «навуковыя» дні ВНУ жыла разнастайнымі канферэнцыямі, доследамі, алімпіядамі, інтэлектуальнымі гульнямі. Інтарэс праявіла моладзь з сямі краін свету, якая прыехала памерацца сваімі ведамі. Нават ім было чым уразіцца на выставе апошніх дасягненняў светлых розумаў з Магілёва.

Асаблівую цікавасць выклікалі транспартныя беспілотнікі, якія сёння дастаткова запатрабаваныя ў розных сферах дзейнасці. Распрацоўкай падобных апаратаў у Беларуска-Расійскім універсітэце займаецца навукова-даследчая лабараторыя «Электроніка», якой кіруе дэкан электратэхнічнага факультэта Сяргей Волатаў.

— Наш беспілотнік — дастаткова простая мадэль, якая можа аказацца вельмі карыснай для якой-небудзь вытворчасці, дзе, напрыклад, трэба перавозіць грузы, — кажа вучоны. — Ён настолькі разумны, што можа рэагаваць на любыя перашкоды і мяняць траекторыю свайго шляху.

Робатамі сёння нікога не здзівіш, але, каб іх аснасціць, патрэбна фантазія. І «электронікам» яе не займаць. Аспірант Уладзімір Вішнерэўскі дэманструе робата-шпіёна. «Можна назіраць за нейкім аб’ектам ці за чалавекам, — рэкламуе ён тавар. — Незаменная рэч для ўмоў, у якіх чалавеку знаходзіцца небяспечна. Унутры яго камера, інфармацыя па бесправадной сувязі перадаецца на камп’ютар, дзе візуалізуецца і апрацоўваецца. Замест камеры можна выкарыстоўваць любыя датчыкі, напрыклад, па кантролі за паветраным асяроддзем, тэмпературай ці вільготнасцю».

Студэнт ІІІ курса інжынерна-эканамічнага факультэта Сяргей Кабодзька з дзяцінства жыве электронікай. У 13 гадоў ён прачытаў адну разумную кніжку і стварыў праграму, якая вызначала цотныя і няцотныя лічбы, а крыху пазней пад кіраўніцтвам бацькі — яшчэ адну, для кіравання навагодняй гірляндай. Калі паступіў ва ўніверсітэт, усю праграму інфарматыкі за першы курс выканаў за… 1,5 месяца. Галавасты студэнт не толькі вучыцца, але ўжо і зарабляе грошы, працуючы інжынерам у адной з магілёўскіх фірмаў. І радуецца, што тое, аб чым ён марыў у дзяцінстве, здзейснілася.

Другакурснік Артур Аржанаў — студэнт машынабудаўнічага факультэта. Ён таксама цікавіцца фізікай з дзяцінства і ўжо мае чатыры патэнты за сваю вынаходку. Гэта кампактная ўстаноўка, якая за кошт тлеючага разраду павышае ў некалькі разоў зносаўстойлівасць любой металічнай аснасткі. Гэты прыбор можа з поспехам падаўжаць жыццё дэталям, якія выкарыстоўваюцца пры рэзанні металу. Для прадпрыемстваў, якія займаюцца металаапрацоўкай, а іх, па некаторых звестках, у нас у краіне каля 70 працэнтаў, устаноўка неацэнная. Асабліва калі размова ідзе пра замежныя рэжучыя інструменты. Распрацоўка была ўдастоена залатога медаля ў намінацыі «Індустрыя нанасістэм» на нядаўняй выставе ў Санкт-Пецярбургу.

— Яшчэ гады тры-чатыры таму сярод студэнтаў І-ІІ курсаў не было ахвотнікаў ісці ў навуку, а цяпер ёсць, — радуецца кіраўнік навука-даследчай лабараторыі, дзе займаецца Артур, загадчык кафедры тэхналогіі машынабудавання Уладзімір Шамянкоў. — А ўсё таму, што пры дапамозе навукі сёння можна зарабляць неблагія грошы.

Намеснік начальніка навукова-даследчай часткі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Васіль Усік, які загадвае лабараторыяй валаконна-аптычнай дыягностыкі, дэманструе нейкую рухомую металічную «галінку». «Гэта валаконна-аптычны эндаскоп, — знаёміць ён з прыборам. — З яго дапамогай можна зазірнуць у любое цяжкадаступнае месца. Вынаходка запатэнтавана ў Беларусі і Расіі. Штогод мы прадаём такіх прыбораў за мяжу на некалькі дзясяткаў тысяч долараў. Галіны выкарыстання самыя разнастайныя, пачынаючы ад сэрвісу і заканчваючы дыягностыкай на складаных аб’ектах накшталт атамнай станцыі».

Трэцякурснікі будаўнічага факультэта Леанід Немянкоў і Яўген Каптур дэманструюць імпартазамяшчальныя распрацоўкі — вадкія шпалеры, зробленыя з тэкстыльных адходаў магілёўскага прадпрыемства «Магатэкс», і дэкаратыўную тынкоўку з керамічных адходаў. На рынку пакуль прапаноўваюць замежныя аналагі, кажуць яны, але прадукцыю можна з лёгкасцю рабіць у сябе дома. Усё, што трэба для гэтага, — прылады для драблення адходаў: у першым выпадку — керамічных, у другім — тэкстыльных.

Аспірант Аляксандр Юшкевіч і наогул прапанаваў вельмі карыснае прыстасаванне для транспартных сродкаў, якое абяцае істотна павысіць узровень бяспекі на нашых дарогах. Ён запатэнтаваў мадулятар, з дапамогай якога тармазны момант ствараецца самім колам. Прыстасаванне падчас рэзкага тармажэння дазваляе пазбегнуць юза кола і перакульвання транспартнага сродку. А яшчэ надае яму ўстойлівасць, каб не віхляла і не ішло ў занос. Пакуль напрацоўка можа выкарыстоўвацца на матацыкле, але падобны аналаг можна зрабіць нават на веласіпед. Айчынны мадулятар будзе значна таннейшым, абяцае вынаходнік.

А вось па праекце навучэнцаў Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа ўжо будуецца храм у густанаселеным мікрараёне абласнога цэнтра — Казіміраўцы. Яны перапрацавалі мемарыял загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, які пабудаваны ў раёне вёскі Палыкавічы. Будучыя архітэктары ўдзельнічаюць у сур’ёзных конкурсах, іх ідэі выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве разнастайных аб’ектаў. На выставе можна было ўбачыць дакладныя копіі двух зруйнаваных храмаў, якія да Кастрыч-ніцкай рэвалюцыі ўпрыгожвалі Магілёў. Увасобіў іх у аб’ёме таленавіты навучэнец каледжа Ігар Рачынскі. Не выключна, што ў будучыні па яго праекце адродзяцца і самі святыні.

Нэлі Зігуля, "Звязда"

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения