Вверх

Вы здесь

"Са святам, бібліятэка!"

15 верасня Магілёўская абласная бібліятэка імя Леніна будзе праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў бібліятэцы.

Па словах суразмоўцаў, мерапрыемства прымеркавана да Дня бібліятэк, які адзначаецца 15 верасня. Дзень адчыненых дзвярэй Магілёўская абласная бібліятэка імя Леніна правядзе пад дэвізам “Са святам, бібліятэка!”. У фае бібліятэкі будзе дзейнічаць выстава-прагляд “Бібліятэка ў плыні часу”, якая прадставіць рэдкія кнігі з фондаў бібліятэкі і кнігі з аўтографамі пісьменнікаў-землякоў, сучасныя выданні: самыя маленькія і самыя вялікія, кніжкі-цацкі, кніжкі на электронных носьбітах і цудоўныя альбомы па мастацтву. Адзін з разделаў выставы прадставіць фатаграфіі з гісторыі абласной бібліятэкі, а таксама прапануе экскурс да тэхналогій мінулага. Прыцягнуць увагу прафесійныя выданні бібліятэкі і творчыя працы супрацоўнікаў.

У Дзень бібліятэк усім уладальнікам чытацкага білета Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Леніна прадаставіцца магчымасць бясплатна перарэгістравацца на бягучы год, а тым, хто прыйдзе ўпершыню, - бясплатна стаць чытачом. Любы чытач, які па той ці іншай прычыне не вярнуў своечасова кнігу, можа вярнуць яе беспакарана.

Таксама жыхары Магілёва і вобласці могуць стаць удзельнікамі сусветнага руху Bookcrossing ("Буккросінг"), які базуецца на прынцыпе: “Прачытаў сам – дай прачытаць іншым!”.

Дзень адчыненых дзвярэй будзе праходзіць у Магілёўскай абласной бібліятэцы імя Леніна 15 верасня з 10 да 19 гадзін.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения