Вверх

Вы здесь

Самая буйная ў краіне біягазавая ўстаноўка ўзводзіцца ў СВК “Рассвет” Кіраўскага раёна

Здача першай чаргі біягазавай устаноўкі, якая ўзводзіцца ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Кіраўскага раёна, запланавана ўжо ў снежні.

Вядома, што для нашай краіны ў цэлым і для асобных рэгіёнаў актуальнай з’яўляецца задача пераходу на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, выкарыстанне мясцовых відаў паліва дзеля эканоміі пакупной энергіі. У прынцыпе дзеля вырашэння гэтай задачы ў маштабах “Рассвета” і раёна і ўзнікла ідэя ўзвядзення ў гэтай буйной разгалінаванай гаспадарцы, маючай вялізны цяплічны камбінат, які спажывае значную колькасць цеплавой энергіі, біягазавай устаноўкі, для работы якой выкарыстоўвалася б мясцовая сыравіна.

Пастаўкі абсталявання і яго мантаж вядзе нямецкая кампанія “LTV”. На будаўнічай пляцоўцы кіраўнік праекта ад кампаніі Аляксандр Піскун даў каментарыі. “Калі было задумана ўзвядзенне біягазавай устаноўкі ў “Рассвеце”, планавалася, што яе магутнасць будзе 3 мегаваты. Але з улікам таго, што патрэбу ў электраэнергіі мае значная колькасць спажыўцоў, пасля ўдасканалення тэхналогіі прыйшлі да высновы аб плануемай магутнасці ў 4,8 МВт. На дадзены момант гэта адна з самых буйных установак ва Усходняй Еўропе. Больш магутная працуе толькі ў Германіі — на 20 МВт”.

Асноўнымі субстратамі — “кормам” для рассветаўскай устаноўкі з’явяцца гнойная жыжка, якой дастаткова на жывёлагадоўчых аб’ектах гаспадаркі, і кукурузны сілас. Для яго назапашвання побач спецыяльна ўладкаваны дзве сіласныя ямы, дзе будзе захоўвацца 30 тыс. кубаметраў сіласу. Для нармальнага функцыяніравання кагенерацыйных установак, у якіх спальваецца біягаз і ператвараецца ў электрычную і цеплавую энергію, у дзень патрэбна будзе 320 тон жыжкі і 85 тон кукурузнага сіласу. У такой камбінацыі пры якаснай сыравіне атрымаем максімальны выхад біягазу, у выніку чаго выхад электраэнергіі складзе 4,8 МВт кожную гадзіну пры рабоце ўстаноўкі на поўную магутнасць. Энергія паступіць у Бабруйскія электрасеткі і будзе выкарыстана для патрэб гаспадаркі і раёна. Цеплавую энергію па максімуму атрымае рассветаўскі цяплічны камбінат і далей — асобныя аб’екты аграгарадка Мышкавічы.

На дадзены момант працягваюцца будаўніча-мантажныя работы, рыхтуемся да біялагічнага пуску першай чаргі. Сама ўстаноўка складаецца з чатырох аўтаномных модуляў, якія змогуць працаваць незалежна адзін ад другога.

Поўны выхад на праектную магутнасць плануем зрабіць вясной 2012 года. Лагічна ўзнікла пытанне наконт таго, якія спецыялісты будуць абслугоўваць біягазавую ўстаноўку. Аляксандр Піскун выказаў поўнае разуменне інтарэсу: маўляў, так, пабудаваць аб’ект можна, але можна і лёгка справу загубіць, калі не будзе зладжанай, граматнай абслугоўваючай каманды. Таму з райвыканкамам, аблвыканкамам узгоднена, што да аб’екта на пастаяннай аснове будуць прымацаваны інжынер, слесар і электрык, якія пройдуць навучанне і ў Германіі, і ў працэсе біялагічнага пуску ўстаноўкі, які доўжыцца тры месяцы.

Як дадаў намеснік старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага па будаўніцтве Сяргей Семянюга, спецыялісты будуць рыхтавацца з ліку рассветаўцаў. Для правядзення тэхаглядаў тэхналагічнага абсталявання сельгаспрадпрыемства заключыць дагаворы з арганізацыямі, якія кампетэнтны ў тым, каб выконваць дадзены від работ. Акрамя таго нямецкая кампанія дае два гады гарантыі на абсталяванне. Яе прадстаўнікі пацвердзілі, што пастаяннае назіранне за работай аб’екта будзе весціся праз інтэрнэт, і ўзнікаючыя праблемы можна будзе вырашаць па тэлефоне і ў інтэрнэт-рэжыме, а калі гэта не атрымаецца, то на працягу 24 гадзін у “Рассвет” выедуць спецыялісты сервіснай арганізацыі кампаніі і на месцы ўхіляць усе непаладкі.

Паралельна з будаўнічымі работамі, якія падыходзяць да завяршэння, субпадрадная арганізацыя з Бабруйска кладзе як унутраныя, так і знешнія сеткі ацяплення, электразабеспячэння, газу. Калі ўсе гэтыя работы будуць выкананы, надыдзе чарга ўстаноўкі дахаў над ёмістасцямі, у якіх будзе адбывацца бражэнне біямасы і вытворчасць біягазу. Пры біялагічным пуску першай чаргі будзе задзейнічана чатыры ёмістасці. Назапашваецца газ, растлумачыў Сяргей Семянюга, 2,5-3 месяцы, і ўжо вясной плануецца атрымліваць штогадзіну 1,2 МВт электраэнергіі.

Кошт біягазавай устаноўкі, згодна кантракта, складае 11 млн. еўра, нямецкая кампанія прадастаўляе замежную крэдытную лінію.

”Кіравец”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

07.12.2017 - 12:08 | Международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках

Традиционный международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала СССР, дважды Героя Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках. Состязания примет местная Ледовая арена.

07.12.2017 - 11:55 | На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 проводятся плановые подрывные работы

На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 до 29 декабря в рабочие дни с 10.00 до 18.00 проводятся плановые подрывные работы.

06.12.2017 - 16:12 | В Глуске после капремонта открылся бассейн

В Глуске после капремонта открылся плавательный бассейн. В торжественной церемонии приняли участие руководство облисполкома, райисполкома, представители трудовых коллективов, общественности и молодежь, сообщил начальник управления образования облисполкома Владимир Рыжков.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения