Рус Бел Eng 中文

Самая старажытная кніга, якая сёння існуе на Магілёўшчыне, прадстаўлена на выставе “Адвечных кніг жывыя душы”

Выстава “Адвечных кніг жывыя душы”, прысвечаная Году кнігі, адкрылася сёння ў абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава. Такі праект рэалізаваны ўпершыню ў гісторыі галоўнага музея Магілёўшчыны.

Экспазіцыя аб’ядноўвае ўнікальныя музейныя прадметы, творы знакамітых дзеячаў навукі і культуры, шырока распаўсюджаныя выданні, характэрныя для сваёй эпохі.

Кніжны збор Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея налічвае звыш 15 тыс. прадметаў асноўнага фонду. Ён разнастайны па свайму складу і ўключае выданні XVI - XXI стагоддзяў. Кожнае прадстаўлена сваімі рарытэтамі.

Экспанаты сведчаць аб кнігах ад самых старажытных да сучасных электронных, узнікненні і развіцці пісьменства, розных відах матэрыялаў для пісьма, манускрыптах і рукапіснай славянскай кніжнасці, эвалюцыі тыпаграфскай справы, кнігадрукаванні, начатым геніяльным Скарынам і яго паслядоўніках у Вялікім княстве Літоўскім, Русі Маскоўскай, землях Рэчы Паспалітай і Магілёўшчыны.

Для дасведчаных людзей, якія цікавяцца даўніной, гісторыяй, літаратурай і антыкварнай кнігай, выданні, якія экспануюцца на выставе, будуць сапраўднай сенсацыяй, упэўнены спецыялісты музея. Тут змешчана самая старажытная кніга, якая сёння існуе на Магілёўшчыне. Гэта выдадзеная ў 1590 годзе на польскай мове Якубам Вуекам “'Кароткія каталіцкія казанні на кожны тыдзень і кожнае свята на працягу года...”.

Некалькі кірылаўскіх выданняў XVIII ст. даюць уяўленне аб тыпаграфіях, якія існавалі ў Вільні, Супраслі і Гародні. Усе гэтыя кнігі абазначаны ў зводным каталогу “'Кніга Беларусі”.

Шэраг экспанатаў прысвечаны творчасці знакамітых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры: Адама Міцкевіча, Вікенція Сыракомлі, Францішка Багушэвіча, класікаў беларускай літаратуры - Янкі Купалы I Якуба Коласа, а таксама іх паслядоўнікаў - Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Ніла Гілевіча і іншых савецкіх беларускіх пісьменнікаў, сучасных навукоўцаў і літаратараў.

Значнай часткай кніжнай калекцыі музея з'яўляюцца кнігі з уласнай бібліятэкі знакамітага земляка, Героя Савецкага Саюза, сусветна вядомага вучонага, акадэміка АН СССР, даследчыка Арктыкі, Отта Юльевіча Шміта, які ў 1920-я гады ўзначальваў Дзяржаўнае выдавецтва, у 1937 годзе быў галоўным рэдактарам Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. На выставе прадстаўлены выданні з бібліятэкі вучонага.

Выстава прэзентуе неардынарныя кнігі-веліканы і кнігі-мініяцюры, кнігі-лаўрэаты міжнароднага і нацыянальнага конкурсаў «Мастацтва кнігі». Прадстаўлена фундаментальная бібліятэка магілёўскай мужчынскай гімназіі. Яна знаёміць з выданнямі, якія дапамагалі ў XIX - пачатку XX ст. выкладчыкам даваць сваім выхаванцам класічную адукацыю.

У стварэнні выставы прымалі ўдзел: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.Ӏ. Леніна, літаратары абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь і  калекцыянеры-краязнаўцы.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

17.07.2018 - 09:48 | В Могилевком музее этнографии начинает работу выставка картин из деноминированных купюр Национального банка Беларуси

В Могилевком  музее этнографии сегодня начинает работу выставка картин из деноминированных купюр. Как сообщили корреспонденту сайта, экспозиция «От платежа к искусству» разместится в учреждении культуры до 21 августа.

16.07.2018 - 15:14 | Атмосферной премьерой «Ю» закроет сезон Могилевский драмтеатр

Атмосферной премьерой «Ю» закроет сезон Могилевский драмтеатр. Показы пройдут 30 и 31 июля, сообщили корреспонденту сайта в администрации учреждения культуры.

13.07.2018 - 11:52 | Могилевский областной театр кукол закрывает сезон

Могилевский областной театр кукол закрывает сорок первый сезон. Последние спектакли пройдут 14 июля, сообщили корреспонденту сайта в учреждении культуры.

12.07.2018 - 08:55 | Православные отмечают День памяти святых апостолов Петра и Павла

Православные верующие сегодня отмечают День памяти святых Первоверховных апостолов Петра и Павла.

11.07.2018 - 10:26 | Документальные фильмы о выдающихся личностях Беларуси покажут в Могилеве

Кинопоказы документальных фильмов «Неизвестное об известных белорусах», посвященные Году малой родины, покажут с 12 по 23 июля в малом зале кинотеатра «Родина» Могилева.