Вверх

Вы здесь

Самы доўгі ў Беларусі пояс пачалі ткаць майстрыцы Магілёўшчыны да свята “Александрыя збірае сяброў”

Майстрыцы па ткацтве з розных куткоў Магілёўшчыны распачалі работу над “Купальскім поясам”. Iдэя рэалізуецца ў рамках падрыхтоўкі да свята “Александрыя збірае сяброў”, паведаміла карэспандэнту сайта вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алёна Беланожка.

“Па задуме ён будзе ўключаць у сябе традыцыйныя матывы арнаментаў паясоў усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, - падкрэсліла суразмоўца. - Пояс абяцае стаць самым доўгім не толькі на Магілёўшчыне, але і на ўсёй Беларусі”.

Да праекта вялася руплівая падрыхтоўка, расказала спецыяліст. Так, у мінулым годзе Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам былі арганізаваны семінары па ткацтве паясоў, каб майстрыцы з усіх раёнаў вобласці авалодалі гэтым рамяством, паглыбілі свае ўменні і навыкі. Семінары далі свой вынік: сёння ткацтва паясоў на Магілёўшчыне зноў адроджана і набывае былую папулярнасць, адзначыла Алёна Беланожка.

Першы вынік праекта “Купальскі пояс” будзе прадстаўлены на свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), якое штогод праходзіць у вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна.

“Кожны госць свята атрымае магчымасць сам паўдзельнічаць у ткацтве “Купальскага пояса” і з дапамогай майстрыц авалодаць сакрэтамі гэтага старадаўняга рамяства, - сказала Алёна Беланожка. - Плануецца, што ткацтва пояса не будзе спынена, і з кожным годам пад час Купалля ў Александрыі ён будзе рабіцца яшчэ даўжэй”.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «новость дня»:

15.12.2017 - 14:52 | Новый операционный корпус областного онкодиспансера открыли в Могилеве

Новый операционный корпус областного онкодиспансера открыли сегодня в Могилеве. Ввод его в строй позволит учреждению здравоохранения выйти на новый уровень лечения злокачественных образований. В торжественной церемонии приняли участие представители Министерства здравоохранения, исполнительной власти области и города, структурных подразделений облисполкома, коллектив медработников.

14.12.2017 - 14:21 | Новые ясли-сад открыли в Могилеве

Новые ясли-сад сегодня торжественно открыли в Могилеве. Социальный объект, которому присвоили номер 117, разместился в той части микрорайона Казимировка, где в последние годы ведется активное жилищное строительство.

13.12.2017 - 12:31 | Дни белорусского кино пройдут в кинотеатрах Могилева с 15 по 20 декабря

Дни белорусского кино пройдут в кинотеатрах Могилева с 15 по 20 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщили в Могилевском государственном предприятии «Киновидеопрокат».

12.12.2017 - 11:43 | Благотворительная акция «Чудеса на Рождество» стартовала в Могилевской области

Республиканская благотворительная акция «Чудеса на Рождество» стартовала в Могилевской области. Курируют проект в регионе областные комитет ОО «Белорусский республиканский союз молодежи» и Совет Белорусской республиканской пионерской организации.

11.12.2017 - 09:13 | Прямую телефонную линию проведет 16 декабря председатель Могилевского облисполкома Владимир Доманевский

Прямую телефонную линию проведет 16 декабря председатель Могилевского облисполкома Владимир Викторович Доманевский. С 9.00 до 12.00 по номеру (8 0222) 50-18-69 он ответит на вопросы жителей Приднепровского края.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения