Вверх

Вы здесь

Самым дарагімі нацыянальнымі сувенірамі ў Асіповічах з’яўляюцца вырабы аршанскага льнокамбіната

Уявіце сабе, што на вуліцы да вас з такім цікавым пытаннем звернецца незнаёмец. Мяркую, яно прымусіла б задумацца многіх. Куды накіраваць чалавека за памятнымі пакупкамі? А такой інфармацыяй варта валодаць, бо заўтра на месцы дапытлівага турыста можа апынуцца кожны з нас.

Сувенір № 1 — карта горада

На жаль, пакуль Асіповічы не з’яўляюцца надта папулярным турыстычным аб’ектам. І гэта стварае дадатковыя цяжкасці для прыезджых: у цэнтры горада адсутнічаюць сувенірныя лаўкі, няма памятных падарункаў у музеі ці раённым цэнтры рамёстваў.

Толькі не варта ўпадаць у разгубленасць: ёсць іншыя варыянты! Галоўнае, каб у гасцей нашага краю былі час і жаданне знайсці цікавыя рэчы. Да таго ж, дзякуючы "паляванню” за сувенірамі, можна блізка пазнаёміцца з горадам.

Каб не заблукаць, турысту, канечне ж, спатрэбіцца карта Асіповіч. Яна і стане першым сувенірам. Чаму? Бо гэта пакуль што "рарытэтная” рэч для саміх гараджан.

— У часіны БССР на тэрыторыі Асіповіччыны знаходзілася багата ваенных аб’ектаў, месца распалажэння якіх нельга было раскрываць. Таму карту раёна не запускалі ў масавы друк, — распавядае Юрый Слабадзян, які гандлюе ў кніжным павільёне "Панарама”. — Зрэшты напрыканцы мінулага года "Белкартаграфія” гэты прабел "ліквідавала”. Да нас карта Асіповіцкага раёна паступіла ў продаж 5 снежня і карыстаецца вялікім попытам: за месяц прадалі 350 штук.

Лідзіруюць магніты

Самы просты спосаб набыць сувенір — звярнуцца ў бліжэйшы ларок ААТ "Магілёўсаюздрук”. Гандлёвыя кропкі гэтай арганізацыі размешчаны амаль ва ўсіх кутках горада.

У першым жа кіёску бачны вымпел з асіповіцкім гербам (10 тысяч) і 4 віды драўляных магніцікаў (3 тыс.) з выявамі Асіповічаў. Апошняя прадукцыя — самая папулярная сярод сувеніраў. Арганізатар па гандлі філіяла ААТ "Магілёўсаюздруку” Надзея Раманоўская сведчыць, што першую партыю магнітаў — 100 штук для 10 кіёскаў — завезлі да нас у лістападзе. Навінка знікла з вітрынаў літаральна праз некалькі тыдняў! Праз месяц даставілі ўжо 120 магніцікаў, і да новага года яны амаль усе былі рэалізаваны. Трэцяя партыя ў колькасці 200 штук паступіла ў продаж 18 студзеня.

— Мы і не чакалі, што гэты тавар будзе карыстацца такім попытам, — прызнаецца Надзея Раманоўская. — У бліжэйшы час збіраемся звязацца з вытворцам гібкіх каляровых магнітаў. Мінчане прапануюць 6 відаў прадукцыі, прысвечанай Асіповічам. Думаю, новыя магніты па цэнах не будуць асабліва адрознівацца ад драўляных.

Акрамя таго, турыстаў у кіёсках "Магілёўсаюздруку” можа зацікавіць і такая сувенірная прадукцыя: папяровыя сцяжкі (1 тыс. рублёў), сшыткі з нацыянальнай сімволікай (400 рублёў-1,3 тыс.), штодзённікі (6-14 тыс.), падарункавыя пакеты з гербам (4-6,5 тыс). Менавіта тут знайшоўся і самы танны нацыянальны сувенір — чырвона-зялёная кардонка з заклікам "Купляйце беларускае!” за 290 рублёў.

Асартымент амаль як ва ўнівермагу

Сярод гарадскіх гандлёвых кропак "Магілёўсаюздруку” самы багаты выбар памятных падарункаў прапануе павільён па вуліцы Паркавай — каля крамы "Свіслач”. Для сувенірнай прадукцыі тут адведзена асобная шафа.
Пакупнікам прапануюцца лялькі з лёну (11-18 тыс.), абярэгі (6 тыс.), лапцікі (8 тыс.), керамічныя вырабы (10-30 тыс.), матрошкі (15-20 тыс.), фарфоравыя зубры (12 тыс.), вырабы, прысвечаныя Магілёву: вымпел (10 тыс.), бірулькі (3 тыс.), буклеты (2 тыс.). Таксама можна набыць афіцыйную сімволіку вялікіх памераў: дзяржаўны палатняны сцяг (14 тыс.), драўляны герб, інкруставаны саломкай (24 тыс.); абласны і асіповіцкі гербы з пластыку (83 тыс.).

Прыемнае здзіўленне выклікаюць 2 стэлажы з літаратурай айчынных выдавецтваў. На паліцах ёсць энцы-клапедыі па гісторыі (19-72 тыс.) і культуры Беларусі (26-75 тыс.), кнігі пра нашых знакамітых дзеячаў (24 тыс.), фотаальбомы (30-53 тыс.).

Самае дарагое выданне — "Папяровыя грошы Беларусі ад ХVIII ст. да нашых дзён” (81 тыс.), самае папулярнае — "Залатыя правілы народнай культуры” (22 тыс.). Гэты твор Я.Крука і А.Катовіч аднолькава добра раскупляецца ва ўсіх гандлёвых кропках "Магілёўсаюздруку”. Каб дадаць больш увагі да цікавай кнігі, прадавец павільёна паклала яе прама каля касавага апарата. Падобна на тое, як кіяскёры лепяць "асіповіцкія” магніты на акенца, у якое звяртаюцца кліенты.

Як аказалася, у Асіповічах амаль немагчыма знайсці кнігі па беларускаму фальклору. Пабачыла адну такую толькі ў павільёне "Магілёўсаюздруку” — выданне "Чароўны свет”, прысвечанае міфалагічным героям і аздобленае выдатнымі малюнкамі В.Славука. У Магілёве такая кніга каштуе 40 тысяч, у нас — 27.

Не знайсці сёння ў продажы і літаратуры пра Асіповіччыну і яе знакамітых ураджэнцаў. У павільёне было толькі адно выданне, дзе ўзгадваўся наш горад — том энцыклапедыі "Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць”. Яго "забралі” амаль год таму.

Багата фабрычнага і крыху аўтарскага

Прывакзальная плошча — адно з самых бойкіх месцаў гандлю сувенірамі. Тут пастаянна курсіруе мноства людзей. У вольны час перад ад’ездам пасажыры зазіраюць у тутэйшую краму "Скарбонка” за самымі традыцыйнымі беларускімі сувенірамі — льнянымі і глінянымі.

Думаю, вырабы фабрыкі "Белдзяржкераміка” можа задаволіць чалавека з любым густам і дастаткам. У "Скарбонцы” заўжды ёсць "стандартная” прадукцыя: посуд (збаны, цукарніцы, талеркі, міскі, кававыя і гарбатныя сервізы ды інш.) і прадметы інтэр’еру (кветкавыя гаршчкі, кашпо, вазы). Радашковіцкія керамісты робяць яшчэ і арыгінальныя рэчы. Напрыклад, чайнік у выглядзе гарбуза, падстаўкі для лімона і яек, кактусніца-кашалёк. Аматарам гісторыі можна падараваць прыгожыя куфлі з гербамі Мінска і Слуцка. Тым, каму ўсяго гэтага будзе мала, прадавец прапануе пагартаць каталог "Белдзяржкерамікі” і зрабіць заказ. Самы танны радашковіцкі выраб (кубак) каштуе 4 тысячы, самы дарагі (80-сантыметровая падлогавая ваза) — 127 тысяч.

Акрамя фабрычнай керамікі ў краме маюцца і рэчы ручной работы. Сёлета райста, якому належыць "Скарбонка”, заключыла з цэнтрам народных рамёстваў дамову на рэалізацыю прадукцыі мясцовых майстроў. Першымі "ластаўкамі” сталі творы ганчара Дзмітрыя Палешчука: асіповіцкі герб (5 тыс.), падкоўка са званочкам (4 тыс.) і кубачак (8 тыс.).

Хто б мог падумаць, што самым дарагім нацыянальным сувенірам у горадзе будзе выраб аршанскага льнокамбіната? За сямейны пасцельны камплект прыйдзецца заплаціць 208 тысяч. У сярэднім жа пасцельная бялізна каштуе 111-185 тысяч. Па словах прадаўца, такія нятанныя рэчы даволі добра бяруць замежнікі. Не залежваюцца на паліцах і льняныя абрусы (18-37 тысяч), наборы сурвэтак (14 тысяч) і ручнікі (9-18 тысяч).

”Асіповіцкі край”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

07.12.2017 - 12:08 | Международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках

Традиционный международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала СССР, дважды Героя Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках. Состязания примет местная Ледовая арена.

07.12.2017 - 11:55 | На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 проводятся плановые подрывные работы

На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 до 29 декабря в рабочие дни с 10.00 до 18.00 проводятся плановые подрывные работы.

06.12.2017 - 16:12 | В Глуске после капремонта открылся бассейн

В Глуске после капремонта открылся плавательный бассейн. В торжественной церемонии приняли участие руководство облисполкома, райисполкома, представители трудовых коллективов, общественности и молодежь, сообщил начальник управления образования облисполкома Владимир Рыжков.

05.12.2017 - 09:40 | Животноводы Могилевской области наращивают объемы производства молока

Животноводы Могилевской области, как и планировали, наращивают объемы производства молока. Темпы роста нельзя назвать стремительными, но можно оправданно определить как стабильные. Валовый надой  выше  прошлогоднего показателя на 3,4%, суточный тоже больше на полкилограмма.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения