Выстава аднага прадмета «Слуцкі пояс, 1760-90-ыя гады» праводзіцца ў музеі гісторыі Магілева. Аб гэтым карэспандэнту сайта расказаў дырэктар установы культуры Аляксей Бацюкоў.
Па словах суразмоўцы, дадзены прадмет прадстаўлены мінскім калекцыянерам і уладальнікам буйной калекцыі артэфактаў беларускай гісторыі і культуры Ігарам Сурмачэўскім. Экзэмпляр мае добрую захаванасць, арнаментацыя маецца на ўсіх баках пояса, яго даўжыня 350 см, шырыня - 35 см. Каштоўнасць прапанавана для пакупкі музеем за суму, эквівалентную Br1млрд., і ў гэты час кіраўніцтвам установы ажыццяўляюцца мерапрыемствы па пошуку сродкаў на гэтую рэч. Незалежна ад выніку, пояс будзе экспанавацца ў музеі да канца году.
Слуцкі пояс - выбітная гісторыка-культурная каштоўнасць сусветнага значэння. Традыцыю іх стварэння на Беларусі заклаў у 1758 годзе Міхал Казімір Радзівіл, які заснаваў мануфактуру у горадзе Слуцк і запрасіў для працы армяніна Яна Маджарскага з Украіны. Ужо з першых гадоў вырабу паясы сталі набываць мясцовы каларыт, бо мастакі размяшчалі ў якасці элементаў узору замест усходняга арнаменту тыповыя беларускія элементы - валошкі, незабудкі, лісце дуба і інш. У XVIII - пач. ХІХ стагоддзя слуцкі пояс быў часткай багатага ўбрання шляхты, а з ужытку стаў выходзіць пасля забароны на нашэнне традыцыйнага шляхецкага строю ў 1840-я гады.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45