Вверх

Вы здесь

Сасна-помнік

У Бя­лы­ніц­кім ра­ё­не ёсць дрэ­ва, на якім за­ха­ваў­ся над­піс ва­ен­ных ча­соў.

Гэ­тыя мяс­ці­ны, дзе на пло­шчы звыш 3,5 ты­ся­чы гек­та­раў рас­кі­нуў­ся За­азер­скі гід­ра­ла­гіч­ны за­каз­нік, і на­са­мрэч та­ям­ні­чыя. Ту­рыс­там тут ёсць што па­гля­дзець. Тое ж эт­ніч­нае ка­пі­шча з ка­мен­ны­мі кры­жа­мі прос­та ў ле­се. Ры­ту­аль­нае мес­ца «ля трох бя­роз», дзе языч­ні­кі па­кла­ня­лі­ся ба­гі­ні Мар­жа­не - жон­цы Сва­ро­га. Уні­каль­ная сіс­тэ­ма рэк і азё­раў з ба­га­тай фло­рай і фаў­най. Ка­лі б дрэ­вы маг­лі га­ва­рыць, яны, на­пэў­на, па­ве­да­лі б шмат ці­ка­вых гіс­то­рый аб гэ­тым краі.

Ма­гі­лёў­скай на­стаў­ні­цы На­тал­лі Лі­соў­скай, якая пры­еха­ла ў вёс­ку За­азер’е да сва­я­коў, па­шчас­ці­ла па­чуць ад­ну з іх. Ка­лі яна з род­ны­мі збі­ра­ла ў ле­се гры­бы, ім на во­чы тра­пі­ла­ся са­сна, дзе роў­ны­мі лі­та­ра­мі не­чая ру­ка вы­ве­ла: «Веч­ная па­мяць пар­ты­за­ну-чыр­во­на­ар­мей­цу Ба­лу­е­ву М.П.» Ка­лі ве­рыць па­зна­ча­най на дрэ­ве да­це, то зроб­ле­на яна бы­ла больш за 70 га­доў та­му…

- Мы не прай­шлі мі­ма яе толь­кі па ней­кай шчас­лі­вай вы­пад­ко­вас­ці, - ка­жа На­тал­ля. - Са­сна зна­хо­дзіц­ца ў ба­ку ад да­ро­гі, ка­ра на ёй амаль уся аб­сы­па­ла­ся. І гэ­ты над­піс нас вель­мі ўра­зіў.

Род­ны дзядзь­ка, які доб­ра ве­дае ту­тэй­шы лес, ні­чо­га тол­кам па­тлу­ма­чыць не змог. Але ў За­азер’і знай­шла­ся жан­чы­на, якая пры­ад­кры­ла за­сло­ну та­ям­ні­цы. Воль­зе Кла­поц­кай, ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, споў­ні­ла­ся ўся­го 9 га­доў. Вёс­ка бы­ла вя­лі­кая, але нем­цы амаль усю яе спа­лі­лі ў лі­пе­ні 1941-га. Пе­ры­я­дыч­на яны пра­во­дзі­лі аб­ла­вы: у мяс­цо­вых ля­сах быў пар­ты­зан­скі атрад. У кар­ных апе­ра­цы­ях вы­ка­рыс­тоў­ва­лі жы­ха­роў, пры­му­ша­ю­чы іх іс­ці жы­вым лан­цу­гом. І пар­ты­за­ны па­він­ны бы­лі біць па сва­іх, каб вы­ра­та­вац­ца. Пра са­сну, дзе чыр­во­на­ар­мей­цы па­ха­ва­лі свай­го та­ва­ры­ша, Воль­га Да­ні­лаў­на чу­ла ад ста­рэй­шых жан­чын. А пас­ля вай­ны на­ват пры­сут­ні­ча­ла на пе­ра­па­ха­ван­ні гэ­та­га бай­ца на мо­гіл­ках у За­азер’і. Вель­мі яе ўра­зі­ла, ка­лі ў зям­лю апус­ка­лі ма­лень­кую чыр­во­ную скры­ню з астан­ка­мі.

Пад­ра­бяз­нас­ці той ва­ен­най гіс­то­рыі На­тал­ля Лі­соў­ская знай­шла ўжо праз сва­іх зна­ё­мых у Маск­ве. У ад­ным з та­моў кні­гі «Па­мяць» Мас­коў­скай воб­лас­ці ёсць ка­рот­кі за­піс аб тым, што Мі­ка­лай Ба­лу­еў на­ра­дзіў­ся ў 1922 го­дзе ў вёс­цы Но­ва Шчол­каў­ска­га ра­ё­на. У 1941-м у скла­дзе асоб­най ба­я­вой гру­пы га­лоў­на­га раз­вед­валь­на­га ўпраў­лен­ня Ге­не­раль­на­га шта­ба быў ад­праў­ле­ны на фронт. За­гі­нуў у баі 20 каст­рыч­ні­ка 1942 го­да і па­ха­ва­ны ў вёс­цы За­азер’е Бя­лы­ніц­ка­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці.

З прэ­зен­та­цыі, якая знай­шла­ся пра бай­ца у ін­тэр­нэ­це, На­тал­ля да­ве­да­ла­ся, што Мі­ка­лай быў ста­рэй­шым сы­нам у сям’і Ба­лу­е­вых і пас­ля 7 кла­саў пай­шоў пра­ца­ваць то­ка­рам на за­вод «Ра­дыё­лям­па». У па­чат­ку вай­ны ён быў ма­бі­лі­за­ва­ны і па рэ­ка­мен­да­цыі Мас­коў­ска­га Ка­мі­тэ­та кам­са­мо­ла на­кі­ра­ва­ны ў раз­ведш­ко­лу. Пас­ля ву­чо­бы ў скла­дзе асо­бай ба­я­вой гру­пы га­лоў­на­га раз­ве­дуп­раў­лен­ня Генш­та­ба яго ад­пра­ві­лі ў тыл во­ра­га. Пры са­дзей­ні­чан­ні пар­ты­зан гру­па Ба­лу­е­ва пра­соч­ва­ла мес­цы дыс­ла­ка­цыі нем­цаў і іх пе­ра­мя­шчэн­ня па чы­гу­нач­ных да­ро­гах.

Аб тым, як за­гі­нуў Мі­ка­лай, род­ныя Ба­лу­е­ва да­ве­да­лі­ся ад школь­ні­каў За­азер­скай шко­лы. У 1984 го­дзе яго ма­ці звяр­ну­ла­ся ў фра­зін­скую шко­лу №1, дзе ву­чыў­ся сын, а ад­туль яе за­пыт ад­пра­ві­лі ў Бе­ла­русь. У ліс­це, які атры­ма­ла жан­чы­на, па­ве­дам­ля­ла­ся, што пад­час бла­ка­ды, якую ра­бі­лі нем­цы ў 1942 го­дзе, Мі­ка­лай зна­хо­дзіў­ся ў да­зо­ры. Ён за­лез на са­сну, пры­вя­заў­ся да яе ра­мя­ня­мі і вёў па во­ра­гу агонь. Яго знай­шла ня­мец­кая аў­чар­ка, і хлоп­ца рас­стра­ля­лі на гэ­тым жа дрэ­ве…

На жаль, За­азер­скай шко­лы ўжо даў­но не іс­нуе. І гіс­то­рыя аб раз­вед­чы­ку Ба­лу­е­ву, лі­чы, за­бы­ла­ся. Не ­вя­до­мы дак­лад­на і ну­мар та­го пар­ты­зан­ска­га атра­да, дзе ён ва­я­ваў. На­стаў­ні­ца гіс­то­рыі Эсь­мон­ска­га комп­лек­су дзі­ця­чы сад - ся­рэд­няя шко­ла Тац­ця­на Шэс­так мяр­куе, што гэ­та быў 121-ы ці 21-ы атрад. Ін­фар­ма­цыі пра Мі­ка­лая Ба­лу­е­ва ў школь­ным му­зеі, на жаль, ня­ма, але ў ра­ё­не іс­нуе та­по­нім «Ба­лу­е­ва са­сна». Не­да­лё­ка ад гэ­та­га дрэ­ва зна­хо­дзіц­ца ба­ло­та, дзе рас­туць жу­ра­ві­ны. Мяс­цо­выя так і ка­жуць «пай­сці ў яга­ды да Ба­лу­е­вай са­сны».

Крыўд­на, што пра раз­вед­чы­ка амаль ні­хто не ве­дае. Маг­чы­ма, не вы­пад­ко­ва гэ­та са­сна тра­пі­ла на во­чы на­стаў­ні­цы з Ма­гі­лё­ва. Яна збі­ра­ец­ца ра­зам са сва­і­мі вуч­ня­мі пра­вес­ці да­след­чую ра­бо­ту і вый­сці на шко­лу, дзе ву­чыў­ся Мі­ка­лай Ба­лу­еў.

Да­рэ­чы, у ін­тэр­нэ­це мне вы­пад­ко­ва тра­пі­ла­ся на во­чы па­ве­дам­лен­не. «У 1941 го­дзе 10 вы­пуск­ні­коў шко­лы №1 (та­ды шко­лы №9) г.Фра­зі­на Мас­коў­скай воб­лас­ці пай­шлі на фронт і не вяр­ну­лі­ся. Ся­род іх быў Мі­ка­лай Пят­ро­віч Ба­лу­еў. У шко­ле ёсць му­зей ба­я­вой сла­вы, дзе за­хоў­ва­юц­ца ма­тэ­ры­я­лы аб вы­пуск­ні­ках ва­ен­ных га­доў. У маі 2011 го­да ў шко­ле ад­бы­ла­ся су­стрэ­ча з уну­ка­мі Мі­ка­лая Ба­лу­е­ва. Яны пе­рад­алі яго ліс­ты да сва­ёй ма­ці і аса­біс­тыя рэ­чы. І бы­лі вель­мі ўдзяч­ны за тое, што іх ге­ра­іч­на­га дзе­да па­мя­та­юць.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения