Рус Бел Eng 中文

Сцяжынка надзеі

Магілёўская дабрачынная арганізацыя «Табея» больш за два дзясяткі гадоў дапамагае людзям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Нават у самыя моцныя завеі да яе будынка заўсёды пракладзена сцяжынка. Бліжэй да трынаццаці гадзін у сталовай дабрачыннай арганізацыі збіраюцца людзі розных узростаў і займаюць свае месцы за абедзеннымі сталамі.

— Мы кормім па шэсцьдзясят чалавек у дзень, — удакладняе кіраўнік арганізацыі Павел Бродаў. — І так на працягу дваццаці трох гадоў.

Лыжка супу — для каго?

У кожнага з наведвальнікаў — свая невясёлая жыццёвая гісторыя.

— Я ўсё жыццё працавала на заводзе, а калі выйшла на пенсію, цяжка захварэла, і зараз большая частка грошай ідзе на лекі, — скардзіцца магіляўчанка Валянціна Пятроўна. — Так здарылася, што сям’і не змагла стварыць, родныя жывуць далёка. Таму гарачы абед для мяне — сур’ёзная падтрымка і эканомія бюджэту.

Зураба Рашыдавіча і яго шматдзетную сям’ю ў Магілёў лёс закінуў аж з Каўказа. Пастаяннай работы ён пакуль не знайшоў, і мясцовыя ўлады вы¬дзелілі бежанцам талоны на харчаванне. Трапеза з трох блюд стала «выратавальным кругам» і для іншых малазабяспечаных грамадзян. Квіткі ў сталовую ім выдаюць сацыяльныя службы горада, з якімі супрацоўнічае хрысціянская дабрачынная арганізацыя. «Некалькі талонаў пакiдаем у сябе — на экстранны выпадак», — кажа Павел Цімафеевіч.

Людзі «з вуліцы»

І такі выпадак не прымушае доўга чакаць. На «агеньчык» у «Табею» прыходзяць людзі без пэўнага месца жыхарства, прычым нярэдка — тыя, хто адбыў турэмны тэрмін. «Я толькі што вярнуўся з калоніі, дзе адсядзеў 4 гады. З жонкай даўно развяліся, жыць няма дзе. Планую пакуль спыніцца ў магілёўскім цэнтры часовага знаходжання, а потым уладкавацца на працу. Па спецыяльнасці будаўнік, а на іх зараз попыт ёсць», — падзяліўся планамі пяцідзесяцігадовы Генадзь Іванавіч. Дабрачынная арганізацыя дала яму вопратку. Упершыню за некалькі дзён учарашні зняволены паспытаў тут і гарачай ежы.

— Такія людзі самі заблыталі свой лёс і адносіны з роднымі, — лічыць Бродаў. — Нярэдка своечасовая дапамога страхуе іх ад новых памылак і дае шансы на новае жыццё.

Павел Цімафеевіч прызнаўся: быў у яго практыцы выпадак, калі закаранелы рэцыдывіст, якога не раз судзілі за грабяжы і разбой, нават… заплакаў. «Выдалі яму адзенне, абутак. Сам наведвальнік не мог завязаць сабе шнуркі. Калі я схіліўся, каб зрабіць гэта за яго, той не стрываў слёз. Напэўна, я знайшоў нейкую патаемную струну, якая дала свой рэзананс», — успамінае кіраўнік «Табеі».

Свята ў падарунак

Затое супрацоўнікаў і валанцёраў «Табеі» радуе магчымасць падтрымліваць дзіцячую веру ў незвычайнае. Парадаваць пры гэтым таксама стараюцца тых хлопчыкаў і дзяўчынак, на долю якіх выпалі такія выпрабаванні, што і не кожны дарослы вытрымае. «Сярод іх — хворыя, дзеці-інваліды, дзеці з няпоўных і шматдзетных сямей. Ранішнікі для рабят і самі ладзім, і ад запрашэнняў на ўдзел у святах, якія рыхтуюць прыюты, інтэрнаты ці шпіталі, не адмаўляемся», — расказаў Бродаў.

Адна з апошніх такіх урачыстасцей адбылася ў дапаможнай школе Магілёва.

— Кожны з пяцідзесяці вучняў пачатковых класаў атрымаў скрынку з падарункамі, — расказала намеснік дырэктара школы Вольга Карнеева. — А ў адказ падрыхтавалі для дарагіх гасцей канцэрт.

Нядаўна дабрачынная арганізацыя разам з домакіраўніцтвамі горада правяла некалькі свят двара. Каша і гарбата ад «Табеі» ў магіляўчан пайшлі на ўра. Пачын гараджанам спадабаўся.

На чарзе — «зімовы пансіянат»

— Дзяржава падтрымлівае нас у нашых пачынаннях. Напрыклад, цяпер за цеплаэнергію мы плацім па тарыфах для насельніцтва, а не прамысловасці, як было раней. За гэта — асаблівае дзякуй Мінэканомікі і «Белэнерга», — падкрэсліў Павел Бродаў.

Сярод праектаў «Табеі», якія дзейнічаюць пастаянна, — база дзіцячага адпачынку ў вёсцы Прыбар Бялыніцкага раёна. Толькі мінулым летам тут правялі свае вакацыі звыш 400 рабят з няпростым лёсам. У перспектыве кіраўнік арганізацыі плануе адкрыць побач яшчэ і «зімовы пансіянат» для пенсіянераў.

— Старым у вёсцы ў халады няпроста: на тое, каб натапіць печ ці прынесці вады, сіл не ў кожнага хапае. Пры гэтым у горад да дзяцей ці ў дамы-інтэрнаты спяшаюцца не ўсе. «Зімовы пансіянат» дапамог бы пажылым людзям вырашыць многія праблемы, — адзначыў Павел Бродаў.

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.