Вверх

Вы здесь

Школьнікі з Ходасаў перамаглі ў алімпіядзе «Эрудыты планеты» у Маскве

Чацвёрты раз каманда Ходасаўскай сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна брала ўдзел у міжнароднай інтэлектуальнай алімпіядзе «Эрудыты планеты», якая праходзіла ў Маскве. І калі ў першы раз школьнікі былі восьмымі, потым шостымі, летась у агульнакамандным заліку занялі чацвёртае месца, дык на гэты раз іх чакала доўгачаканая перамога.

- Алімпіяда патрэбна, каб развіваць у дзяцей творчыя здольнасці, раскрываць інтэлектуальны патэнцыял і выяўляць новыя таленты. Удзел у ёй дазваляе школьнікам пашырыць свой кругагляд, прымяніць уласныя веды, эрудыцыю і лагічнае мысленне, праявіць уменне прымаць рашэнні ў нестандартнай сітуацыі і здольнасць працаваць у камандзе ва ўмовах абмежаванага часу, - расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ходасаўскай сярэдняй школы Тарэса Сямёнава.

Сёлета на алімпіяду ў Маскву з'ехалася больш за 150 удзельнікаў, якія прадстаўлялі 25 найлепшых камандаў з устаноў адукацыі Расіі, Беларусі, Эстоніі і Таджыкістана. Усе каманды былі падзелены на чатыры ўзроставыя групы. Каманда Ходасаўскай школы выступала ў юнацкай групе, у якой спаборнічалі 54 удзельнікі. У расійскай сталіцы Мсціслаўскі раён і саму Беларусь прадстаўляла каманда «Новы дзень» у складзе Вадзіма Налівайкі, Дзіяны Крупскай, Іны Валошынай, Яны Дзядковай, Марыі Зямцовай і Святланы Рыбаковай. Рыхтаваў удзельнікаў да спаборніцтваў настаўнік інфарматыкі Аляксандр Уладзіміравіч Сямёнаў.

Асноўнымі конкурсамі алімпіяды былі «Візітная картка», інтэлектуальнае тэсціраванне, лагічныя і займальныя задачы, інтэлектуальнае мнагаборства і брэйн-рынг. Па іх выніках школьнікі прывезлі з Масквы не толькі дзесяць кубкаў у розных намінацыях, але і сертыфікат на 100 тысяч расійскіх рублёў для адпачынку ў гатэлі «Эдэльвейс» у Адлеры. Апроч непасрэдна спаборніцтваў дзецям запомнілася наведванне маскоўскага Крамля і сабора Васілія Блажэннага, прагулка па культурна-забаўляльным комплексе «Крэмль у Ізмайлаве», наведванне карабля Пятра І, кавальскага двара і яшчэ шмат чаго іншага.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения