Вверх

Вы здесь

«Шынель можна было здаваць у музей — ад асколкаў ён нагадваў рэшата…»

Магілёўскаму ветэрану Васілю Яшкову дагэтуль не верыцца, што ён застаўся жывы. Нядаўна Васіль Прохаравіч адзначыў свой 93-ці дзень нараджэння. І па традыцыі зноў апрануў свой парадны кіцель з узнагародамі, сярод якіх асабліва ганаровыя — баявыя. Другую сусветную вайну ён прайшоў ад першага дня да апошняга, а перамогу сустрэў на сопках далёкай Маньчжурыі.

Ветэрану так часта прыходзілася расказваць пра вайну, што калегі па працы (Васіль Прохаравіч 30 гадоў праслужыў у міліцыі) запісалі з яго слоў успаміны і аформілі ў невялічкую кніжку. Яна займае ганаровае месца сярод экспанатаў музея Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў (далей — МУС).

Перад тым, як пачаць размову, былы франтавік дастае з палічкі сямейны альбом і запрашае пагартаць яго старонкі. З фота глядзіць сімпатычны малады чалавек, на зваротным баку подпіс — Дзяцькава, 1939 год. У гэтым горадзе на Браншчыне юнак вучыўся на абутніка і працаваў у арцелі «Свая праца». Калі пачалася вайна, яму споўнілася 19 гадоў. У той час ён якраз праходзіў вучобу ў ваенна-марскім вучылішчы падводнага плавання ў Махачкале. Калі немцы сталі імкліва прасоўвацца ўглыб краіны з выхаванцаў вучылішча сфарміравалі 75-ю асобную стралковую брыгаду. У канцы снежня яна прыбыла ў Маскву, а ў лютым 1942-га вяла кровапралітныя наступальныя баі на Калінінскім фронце.

Той страшны бой, калі 19-гадовы палітрук ледзь не загінуў, і цяпер перад вачыма.

— Я атрымаў загад ад камандзіра батальёна прыпыніць нямецкія танкі на ўчастку шашы Масква—Ленінград, — успамінае ветэран. — У маё распараджэнне былі перададзены 45-міліметровая гармата, два салдаты і 6 снарадаў. Мы занялі пазіцыю, неўзабаве паказаліся 3 танкі. Яны ішлі адзін за адным пасярод дарогі. Вакол было шмат снегу, і немцы баяліся звярнуць убок, каб не трапіць на міны. Калі да іх заставалася метраў 500, я загадаў артылерыстам страляць па гусеніцах. Але як толькі мы падбілі першы танк, немцы адразу ж адкрылі агонь. Памятаю, як цела быццам агнём апякло. І толькі ўжо ў шпіталі падлічылі, што я атрымаў 6 раненняў.

Потым ад знаёмага матроса Яшкоў даведаўся, што ў той дзень своечасова прыйшла дапамога і немцы не прайшлі. Але страты 75-й стралковай брыгады былі настолькі адчувальнымі, што яна спыніла сваё існаванне. На памяць аб тым баі ў ветэрана застаўся ордэн Чырвонай Зоркі і асколкі ад разрываў нямецкіх снарадаў, якія ён дагэтуль носіць у сваім целе.

Пасля шпіталя зноў быў фронт. Зноў кровапралітныя баі і невядомасць перад будучыняй. Аднойчы падчас адступлення побач разарваўся снарад і палітрук атрымаў сур’ёзныя раненні. Урач даставаў асколкі і ўсё цокаў языком: напэўна ты, баец, у сарочцы нарадзіўся: атрымаць такія цяжкія раненні і застацца жывым — гэта цуд. Шынель пасля таго бою і наогул нагадваў рэшата. І доктар ці то жартам, ці то ўсур’ёз параіў: табе трэба яго ў музей здаць, каб нашчадкі бачылі і заўсёды памяталі: вайна — гэта страшна.

Вайна ішла да завяршэння, але немцы ўпарта супраціўляліся. Кёнігсберг лічыўся адной з надзейных крэпасцяў рэйха. Таму і трымаўся да апошняга.

— Пры яго ўзяцці шмат нашых загінула, — кажа Васіль Прохаравіч. — Я там таксама трое сутак пад сценамі ляжаў: нас абстрэльваюць, а мы нічога не можам зрабіць. І толькі калі нашы пачалі амаль без перадыху бамбіць горад, немцы вымушаны былі падняць белы сцяг.

А ў чэрвені 1945-га 57-ы пантонна-маставы батальён, у якім пасля ранення ваяваў Васіль Яшкоў, быў накіраваны на вайну з Японіяй. Праз месяц прыбылі на тэрыторыю Манголіі, а 9 жніўня ў складзе Забайкальскага фронту пачалі наступленне супраць Квантунскай арміі на тэрыторыі Кітая. Але ў хуткім часе вайна, якая магла б абярнуцца яшчэ сотнямі тысяч жыццяў савецкіх салдат, скончылася. 15 жніўня імператар Японіі Хірахіта аб’явіў капітуляцыю, а 2 верасня ім быў падпісаны адпаведны акт. Уражанні ад японскай арміі засталіся ў Васіля Прохаравіча не самыя станоўчыя.

— З намі ваявалі кітайцы, карэйцы, в’етнамцы, — расказвае ён. — Мы іх нават у палон не бралі. Гэта былі звычайныя сяляне, якія зброю ў руках не ўмелі трымаць. Ім працаваць не было дзе, вось яны і пайшлі ваяваць. А вось з японцамі была іншая размова. Гэтыя маглі змагацца да апошняга, і калі траплялі да нас у рукі, мы іх не адпускалі.

Яшчэ франтавіку запомніўся такі эпізод. Калі японцы капітулявалі і чырвонаармейцы ўжо чакалі цягніка, каб ехаць дадому, міма іх прайшлі 4 калоны палонных Квантунскай арміі. Іх вялі ўсяго 3 нашы салдаты. Гэта можна было патлумачыць толькі тым, што японская армія ўсе загады свайго кіраўніцтва выконвала беспярэчна. Калі трэба было змагацца, яны ішлі ў бой. А калі загадалі здавацца, яны пакорліва склалі зброю.

Пасля вайны з Японіяй савецкія салдаты некалькі тыдняў знаходзіліся ў Чыце. За гэты час Васіль Яшкоў паспеў спісацца са сваімі сёстрамі. Ад іх ён даведаўся, што маці, на жаль, не дажыла да Перамогі. Сёстры таксама хапілі гора. Калі немцы адступалі, пачалі вывозіць моладзь у Германію. Але ў Беларусі мост на іх шляху аказаўся ўзарваны, і зняволеныя людзі атрымалі нечаканую свабоду. Сёстры Васіля Прохаравіча вырашылі застацца ў Беларусі, а неўзабаве да іх прыехаў і ён сам.

Потым была праца ў міліцыі. Васіль Яшкоў стаяў каля вытокаў стварэння аддзела пазаведамаснай аховы, які сёння з’яўляецца ўпраўленнем Дэпартамента аховы МУС. Цяпер ён на заслужаным адпачынку, але калегі па службе яго не забываюць. Вось і ў дзень нараджэння начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Аляксандр Сітко наведаў паважанага ветэрана і ўручыў яму грашовую падтрымку і кветкі. За сталом былога франтавіка сабралася шмат людзей у пагонах. Так склаўся лёс, што традыцыя служыць у міліцыі ў сям’і ветэрана стала пераемнай. Яго зяць Аляксандр Барысенка — маёр унутранай службы, болей за 20 гадоў прысвяціў службе ў органах МУС. У Кастрычніцкім

РАУС Магілёва служаць унукі Васіля Прохаравіча — Аляксей і Андрэй. Дзед імі вельмі ганарыцца, бо па сваёй службе яны маюць толькі станоўчыя водгукі.

Нэлі ЗІГУЛЯ, «Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения