Вверх

Вы здесь

Сіманаў падказаў тэму

Варонежскі пошукавік Рыгор Плахатнюк знайшоў новыя звесткі пра лёс абаронцы Магілёва, які згадваецца ў рамане «Жывыя і мёртвыя».

У рамане Канстанцін Сіманаў апісаў падзеі, якія ўбачыў падчас абароны Магілёва на Буйніцкім полі. Ён наўмысна даў сваім героям прыдуманыя імёны. І толькі два пакінуў сапраўдныя. Як потым сам пісаў, спадзяваўся, што адгукнуцца. Адзін з гэтых герояў - малады камандзір 8-й стралковай роты 3-га стралковага батальёна 388-га стралковага палка лейтэнант Міхаіл Васільевіч Хоршаў. Менавіта гэтае прозвішча зацікавіла варонежскага пошукавіка. Падрабязнасці свайго даследавання ён агучыў на пасяджэнні гісторыка-краязнаўчага клуба «Спадчына» ў абласной бібліятэцы імя Леніна ў Магілёве.

- Міхаіл Хоршаў не адгукнуўся, - кажа Рыгор Плахатнюк. - Ён загінуў 6 жніўня 1943 года на Арлоўшчыне. Гэты запіс зроблены ў яго ўлікова-паслужной карце, якая захоўваецца ў архіве. Сіманаў бачыў гэтыя дакументы, але чамусьці пакінуў без увагі.

Пошукавік так і не разгадаў тайну: чаму? Але прасачыў кароткае жыццё гэтага лейтэнанта. Дакладней будзе сказаць, пражыў. Бо нават паспрабаваў зразумець, што перажываў і думаў гэты чалавек, чакаючы на сваёй пазіцыі ворага. Уявіць, як яго рота сустрэла першыя нямецкія танкі і ўступіла ў бой. Даследчык не проста аналізуе аўтабіяграфію героя, але і звяртаецца да тых падзей, у якіх ён існуе. Шматлікія рэмаркі на палях і адступленні даюць поўную карціну таго, што адбывалася на гэтым гарачым рубяжы летам 1941-га. Зрабіць аналіз яму дапамагаюць рускія і нямецкія архіўныя дакументы. У іх свеце некаторыя падзеі тых баёў становяцца больш зразумелымі.

Тэма абароны Магілёва для Плахатнюка балючая. Яго дзед ваяваў у 388-м «куцепаўскім» стралковым палку: тут, пад Магілёвам, трапіў у нямецкі палон і знаходзіўся ў ім да канца вайны. Прачытаўшы раман Сіманава, ён паставіў сабе мэту абавязкова пабываць на Буйніцкім полі і здзейсніў сваё абяцанне. Цяпер яго з Магілёвам звязваюць добрыя сяброўскія сувязі. З абласной бібліятэкай ён сябруе з 2011 года, таго самага моманту, калі ўбачыў на сайце гэтай установы інфармацыю пра абарону горада.

- Дзякуючы Рыгору Плахатнюку наш фонд папоўніўся рэдкімі архіўнымі матэрыяламі, - кажа загадчыца аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры бібліятэкі Тамара Калініна. - Гэта карткі ваеннапалонных, па якіх можна прасачыць лёс абаронцаў Магілёва, іншыя звесткі аб удзельніках абароны. Яго матэрыялы неаднаразова друкаваліся ў магілёўскіх і расійскіх перыядычных выданнях. Шмат якія з іх захоўваюцца ў нас.

Летась Рыгор Плахатнюк перадаў бібліятэцы ў дар падшыўку расійскага часопіса «Ваенна-гістарычны архіў», дзе змешчаны найноўшыя даследаванні ваенных падзей, у тым ліку малавядомых старонак абароны Магілёва. На гэты раз ён перадаў бібліятэцы яшчэ 15 нумароў часопіса «Ваенна-гістарычны архіў» за 2010-2013 гады, а таксама падарыў некалькі кніг варонежскага выдавецтва: «Варонеж - радзіма паветранага дэсанта», Дзегцярова, «Варонеж Андрэя Платонава» Ласунскага і «Выбранае» Эртэля.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения