Вверх

Вы здесь

“Славацкая сімфонія мастакоў з Кавачыцы”

“Славацкая сімфонія мастакоў з Кавачыцы” – выстава под такой назвай адкрылася сёння ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі “Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі” у Магілёве. Удзел у адкрыцці выставы прынялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыян Серватка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Срэчка Джукіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алег Ліцянкоў, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Выстава “Славацкая сімфонія мастакоў з Кавачыцы” да Магілёва экспанавалася ў Мінску. Яна ўпершыню знаёміць беларускага гледача з творамі мастакоў так званай «кавачыцкай школы». Заснаваная славакамі-эмігрантамі ў сербскай Ваяводзіне кавачыцкая школа аб'ядноувае мастакоў-непрафесіяналаў, майстроў-самавукаў - простых сялян, якія займаюцца мастацтвам у вольны час. Гэтая сапраўды ўнікальная з'ява у культуры i выяўленчым мастацтве славацкага народа, свайго роду астравок наіўнага мастацтва, слава аб якім разнеслася далёка за межы Кавачыцы. Творы кавачыцкіх мастакоў не раз экспанаваліся на выстаўках як у родных месцах, так i за мяжой - у Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, ЗША. У Кавачыцы створана Галерэя нaiўнaгa мастацтва, якая не толькі аб'ядноўвае мясцовых майстроў, але i праводзіць актыўную выставачную дзейнасць.

Як адзначыў на адкрыцці выставы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыян Серватка, нягледзячы на тое, што славацкія мастакі жывуць у Сербіі, яны не губляюць сувязі са сваёй гістарычнай радзімай. Іх аднолькава любяць і паважаюць у абедзвюх краінах.

У сваю чаргу, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец паведаміў, што выстава “Славацкая сімфонія мастакоў з Кавачыцы” праходзіць у рамках фестывалю “Залаты Шлягер-2009 у Магілёве”. Паколькі шлягер – паняцце, якое можна ўжываць не толькі ў дачыненні да песні, але і да класічнай музыкі, да карцін, да іншых мастацкіх твораў, якія пражылі не адно дзесяцігоддзе і знайшлі свайго слухача ці гледача. Творы ж гэтых мастакоў як раз і прайшлі выпрабаванне часам. іх тэхніка адрозніваецца ад тэхнікі магілёўскіх мастакоў, але яна па-свойму самабытная, у ёй выкарыстоўваюцца фарбы выразных колераў.

Выстава ў музеі Бялыніцкага-Бірулі прадстаўляе творы чатырох мастакоў кавачыцкай школы - Паўла Гайкі, Яна Глозіка, Марцы Маркава i Паўла Цыцкі.

Павел Гайка нарадзіўся 25 сакавіка 1952 года у Кавачыцы. У 1970 годзе
скончыу рамесную школу, асвоіўшы прафесію сталяра. Першая карціна Паўла Гайкі была створана ў 1972 годзе, у 1981 годзе ён стау членам Галерэі наіўнага мастацтва Кавачыцы, а з 1992 года цалкам прысвяціў сябе мастацтву.

Ян Глозік нарадзіўся 29 кастрычніка 1957 года у Кавачыцы. Кар'еру мастака пачаў у 1975 годзе. У пачатку свайго творчага шляху Ян Глозік атрымаў падтрымку Зузаны Халупавай - легенды кавачыцкага наіўнага мастацтва. Першая самастойная выстаўка мастака адбылася у сярэдзіне 1980-х гадоў. 3 таго часу Ян Глозік стаў членам Кавачыцкай галерэі наіўнага мастацтва, прыняў удзел у шэрагу персанальных i калектыўных выстаў як на радзіме, так і за мяжой.

Марцы Маркаў нарадзіўся 30 чэрвеня 1954 года у Панчаве. Жыве i працуе ў Падзіне. Сваю першую карціну Марцы Маркаў стварыу у 1977 годзе, а у 1981 годзе ўпершыню прадставіў свае творы на выстаўцы у Падзіне. Мастак належыць да майстроў сярэдняга пакалення кавачыцкай школы, за якімі - будучыня наіўнага мастацтва славакаў Банацкага краю.

Павел Цыцка нарадзіўся 17 мая 1961 года у Кавачыцы. Скончыў сярэднюю школу у Панчаве, дзе нараўне з агульнымі прадметамі вывучаў асновы сельскагаспадарчага машынабудавання. Цікавасць да малявання выявілася яшчэ у дзіцячыя гады. Ужо у пачатковай школе Павел Цыцка ілюстраваў школьныя газеты, а першая выстава яго прац адбылася у 1978 годзе, калі мастаку было толькі 17 гадоў. У 1986 годзе Павел Цыцка стаў членам Галерэі наіўнага мастацтва Кавачыцы. Свае творы мастак прадставіў на 15 персанальных i больш чым на 300 калектыўных выстаў ва ўciм свеце.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения