Вверх

Вы здесь

Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі атрымалі два абрады ў Магілёўскай вобласці

У Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прайшло пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. На ім разглядалася пытанне аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці элементам нематэрыяльная спадчыны ад трох абласцей рэспублікі: Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай.

Наш рэгіён быў прадстаўлены двума аб’ектамі: традыцыяй святкавання дзіцячага каляднага абрада “Куры” ў Клічаўскім раёне, а таксама традыцыяй паломніцтва і пакланення Блакітнай крыніцы Слаўгарадскага раёна. Было прынята рашэнне аб наданні гэтым аб’ектам статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Члены навукова-метадычнай Рады не толькі высока ацанілі вялікае культурнае і сацыяльнае значэнне прадстаўленых традыцый Магілёўшчыны, але і якасць іх прэзентацый.

Традыцыя паломніцтва і пакланення Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне налічвае больш за тысячу год і адбываецца на свята Мядовы Спас, якое называюць у народзе Макавей. Яна звязана з ушанаваннем Жыватворнага крыжа Гасподня, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў. Сама крыніца – цікавы і незвычайны прыродны аб’ект. Вада ў ёй мае пастаянную тэмпературу – 8 градусаў вышэй за нуль, яна не замярзае зімой і не награваецца ўлетку.

Цікава, што абрад ушанавання крыніцы практычна не змяніўся і бытуе ў актыўнае форме ў нашы дні. Сюды штогод 14 жніўня з’язджаюцца шматлікія паломнікі не толькі са Слаўгарадчыны, але і іншых рэгіёнаў вобласці, нават прымежных тэрыторый Расіі і Украіны. Адбываецца Хросны ход да крыніцы, вадасвятны малебен, абрад хрышчэння дзяцей. Паломнікі вераць у гаючыя ўласцівасці крынічнай вады, і таму акунаюцца ў яе з вялікім задавальненнем, а таксама набіраюць яе з сабой. Дарэчы, існуе яшчэ адна асвечаная часам традыцыя: дакранацца да валуноў, што размяшчаюцца паблізу, прасіць поспеху, здароўя і дабрабыту.

Калядны абрад “Куры” Клічаўшчыны цікавы тым, што ў ім удзельнічаюць выключна дзеці ад 6 да 14 год, і гэта адзіны дзіцячы калядны абрад, што захаваўся на Беларусі. Яго прадэманстравалі на пасяджэнні Рады ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага ансамбля “Купалачка” Дзмітраўскай дзіцячай традыцыйнай народнай творчасці школы мастацтва Клічаўскага раёна. Юныя калядоўшчыкі праспявалі абрадавую песню “Куры, ня пейця рана…”, якая выконваецца толькі ўдзельнікамі гэтага абраду – “куранятамі”, а таксама расказвалі, як вывучаюць традыцыі свайго рэгіёна. Удзельнікі ансамбля “Купалачка” выкарыстоўвалі ў абрадзе пашытыя ўласнымі рукамі пальчыкавыя лялечкі, што ўяўлялі сабой традыцыйных калядных персанажаў: казу, мядведзя, дзеда, бабу і г.д. Таксама членамі Рады былі адзначаны касцюмы, у якіх выступалі дзеці – рэканструяваныя народныя строі, а таксама аўтэнтычныя кашулі пачатку 20 стагоддзя.

Гэтая традыцыя дагэтуль існуе на Клічаўшчыне, прычым абрадавыя дзеянні, традыцыйнае каляднае адзенне і рытуальныя прадметы перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Адметна тое, што дзеці не водзяць ні казы, ні мядзведзя, ні якіх іншых калядных персанажаў, але абавязкова выкарыстоўваюць калядную зорку і свячу, што гарыць у каляднай зорцы побач з абразом Божай Маці. Дзіцячая калядная працэсія штогод 13 студзеня рушыць з песнямі па вуліцах вёсак Клічаўшчыны Дзмітраўка, Віркаў і Нясета. Падыходзячы да хаты, калядоўшчыкі спяваюць песню “Куры”, якая і дала назву абраду. Цікава, што пры гэтым дзеці ніколі не заходзяць у хату. А гаспадары выносяць калядоўшчыкам традыцыйны пачастунак: бліны, сала і цукеркі.

Цяпер у нашай вобласці налічваецца ўжо 11 аб’ектаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – гэта традыцыйныя рамесныя тэхналогіі, абрады, фальклорная спадчына рэгіёна. Дарэчы, па колькасці такіх аб’ектаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, Магілёўшчына на сённяшні дзень лідзіруе сярод іншых абласцей нашай рэспублікі.

На апошнім пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай Рады статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці быў нададзены, апроч названых двух, яшчэ тром аб’ектам. Гэта традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна, а таксама два аб’екты ад Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці: тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы “Масляны баран” у вёсцы Мацюкова і традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына.

Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

15.12.2017 - 15:17 | Статус культурной столицы перейдет от Бобруйска к Новополоцку

Во Дворце искусств Бобруйска сегодня пройдет торжественная церемония закрытия республиканской акции «Культурная столица Беларуси 2017». Об этом сообщили в горисполкоме.

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения