Рус Бел Eng 中文

Сустрэча з ветэранам, абаронцам Магілёва Аляксандрам Слабадой адбудзецца 27 кастырычніка у Музеі гісторыі Магілёва

Сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, абаронцам Магілёва, палкоўнікам у запасе Аляксандрам Слабадой адбудзецца ў чацвер, 27 кастырычніка, у 11.00 у канферэнц-зале музея гісторыі Магілёва (вул.Ленінская 1а, Гарадская Ратуша, 2-і паверх), паведамляе газета “Магілёўскія ведамасці”.

Пачынаючы з 6-га ліпеня 1941 года, Аляксандр Іванавіч у складзе 27-га разведбатальёна 57-й стралковай дывізіі Прыволжскай ваеннай акругі ўдзельнічаў у баях на Буйніцкім полі. За баявыя заслугі ён узнагароджаны ордэнам “Чырвонага сцяга”.

Па інфармацыі, якой валодаюць мясцовыя гісторыкі і краязнаўцы, з тых тысяч воінаў-абаронцаў Магілёва ў ліпені 1941 года на Буйніцкім полі ў шэрагах Чырвонай арміі Слабада з’яўляецца адзіным, хто дажыў да нашых дзён.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна