Вверх

Вы здесь

Свой сярод сваіх

Дэ­пу­тат Веп­рын­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Вік­тар Па­ве­ра­ны — ча­ла­век у Чэ­ры­каў­скім ра­ё­не вя­до­мы, а для жы­ха­роў аг­ра­га­рад­ка Май­скі на­огул род­ны. Тут ён ад­на­ча­со­ва і стар­шы­ня сель­ска­га ка­мі­тэ­та, і кі­раў­нік участ­ка Чэ­ры­каў­ска­га жыл­кам­га­са. Кож­ны жы­хар на па­мяць ве­дае яго тэ­ле­фон. Та­му што з якім пы­тан­нем ні звяр­ні­ся — да­па­мо­жа. У Май­скім, ка­жуць, толь­кі на Па­ве­ра­ным усё і тры­ма­ец­ца.

І жнец, і швец…

Да 1989 го­да ў па­сёл­ку Май­скі бы­ло ўся­го 14 два­роў. Але пас­ля чар­но­быль­скай ава­рыі ён стаў дру­гім до­мам для пе­ра­ся­лен­цаў з за­бру­джа­ных вё­сак Веп­рын­ска­га сель­са­ве­та. Сён­ня яго на­сель­ніц­тва скла­дае 464 ча­ла­ве­кі. І кож­на­га Вік­тар Па­ве­ра­ны ве­дае па іме­ні. Боль­шасць — пен­сі­я­не­ры, якім вель­мі па­трэб­на да­па­мо­га. І ку­ды та­ды іс­ці, ка­лі не да свай­го дэ­пу­та­та? Ве­да­юць: ён не толь­кі чу­лы ча­ла­век, але і май­стар на ўсе ру­кі. Трак­та­рыст, кам­бай­нер, кі­роў­ца, сан­тэх­нік, цяс­ляр — паль­цаў на ру­цэ не хо­піць, каб пе­ра­лі­чыць усе та­лен­ты Вік­та­ра Ры­го­ра­ві­ча. «Спе­цы­яль­нас­ці я не маю, шко­лу скон­чыў і ўсё, — сціп­ла ка­жа ён. — За пра­цай уся­му на­ву­чыў­ся. Дзед, які з дрэ­ва ўмеў ра­біць усё, па­ка­заў, як цяс­ля­рыць. Я по­тым сам ка­ло­дзеж зру­біў, аль­тан­ку па­ста­віў. Мог бы і ха­ту па­бу­да­ваць, ка­лі бы­ла б па­трэ­ба».

Мяс­цо­выя пен­сі­я­нер­кі яму роз­ную бы­та­вую тэх­ні­ку ня­суць, каб ад­ра­ман­та­ваў. Ён ні­ко­му не ад­маў­ляе. Сва­ёй су­сед­цы з пер­ша­га па­вер­ха шпа­ле­ры па­кле­іў, пад­ло­гу па­фар­ба­ваў. А хто пра яе яшчэ па­кла­по­ціц­ца? Жан­чы­не за 80, род­ных ня­ма, ды яшчэ праб­ле­мы са зда­роў­ем.

— Мне і ноч­чу тэ­ле­фа­ну­юць, ка­лі што зда­рыц­ца, — ка­жа Вік­тар Ры­го­ра­віч. — У ста­рэнь­кай ба­бу­лі ад­ной­чы «пра­рва­ла» тру­бу, яна мне неш­та га­во­рыць у тэ­ле­фон­ную труб­ку, а я ні­чо­га зра­зу­мець не ма­гу. Пы­та­ю­ся проз­ві­шча і бя­гу. Па да­ро­зе за­бі­раю па­моч­ні­ка з ка­цель­ні, і ра­зам з ім вы­ра­ша­ем праб­ле­му. З Чэ­ры­ка­ва па­куль да­едуць, тут усё за­то­піць.

Не­каль­кі га­доў та­му ў Май­скім зда­ры­ла­ся тра­ге­дыя: шмат­дзет­ны баць­ка скон­чыў жыц­цё са­ма­губ­ствам. Жон­ка за­ста­ла­ся ад­на з пяц­цю дзець­мі, са­ма­му ма­лень­ка­му — год і два ме­ся­цы. Ды яшчэ ця­жар­ная. Да­хо­ды і так бы­лі не­вя­лі­кія, а тут зу­сім без срод­каў ака­за­лі­ся. На «дзі­ця­чыя» гро­шы не раз­го­ніш­ся…

Гэ­тай сям’і Па­ве­ра­ны ка­лісь­ці да­па­мог пе­ра­ехаць у аг­ра­га­ра­док з вы­мі­ра­ючай вёс­кі, а ка­лі гас­па­да­ра не ста­ла, шэф­ства ар­га­ні­за­ваў. І дроў да­па­мог на­за­па­сіць, і ра­монт зра­біць. На­ват да­біў­ся, каб жан­чы­не пен­сію па стра­це кар­міль­ца вы­плач­ва­лі.

Да Чэ­ры­ка­ва скар­гі не да­хо­дзяць

Кі­раў­ніц­тва ра­ён­на­га жыл­кам­га­са жар­туе: «Па­ве­ра­ны, ма­быць, ты ўсіх там за­па­ло­хаў, бо яны ні на што не скар­дзяц­ца.» Толь­кі ад­куль скар­гам узяц­ца, ка­лі на­чаль­нік участ­ка іх яшчэ на па­чат­ко­вым эта­пе вы­ра­шае. А ба­яц­ца яго хі­ба што лай­да­кі ды п’я­ні­цы. На яго ўчаст­ку дыс­цып­лі­на жорст­кая. Сам пра­цуе і ін­шым спус­ку не дае. На ім тры­ма­юц­ца і жы­лы фонд, і ка­цель­ня, і во­да­за­бо­ры, а за­раз збі­ра­юц­ца яшчэ і мяс­цо­вы кал­гас да ка­му­наль­най гас­па­дар­кі да­лу­чыць. Вік­тар Ры­го­ра­віч — ча­ла­век без­ад­моў­ны, але кал­гас, лі­чыць ён, — гэ­та ўжо за­над­та. Яму і з элект­рыч­най ка­цель­няй ха­пае: вель­мі кап­рыз­ная ў аб­слу­гоў­ван­ні. Ка­лі гэ­тай зі­мой уда­ры­лі ма­ра­зы, Па­ве­ра­ны там і дня­ваў, і на­ча­ваў.

— Трэ­ба да спра­вы ад­но­сіц­ца ад­каз­на, та­ды і скар­гаў не бу­дзе, — упэў­не­ны ён. — А ка­лі з’я­ві­лі­ся пы­тан­ні, вы­ра­шаць не­ад­клад­на. Ка­лі гэ­та­га не зро­біш ад­ра­зу, то по­тым на­за­па­сіц­ца столь­кі, што ру­кі апус­цяц­ца.

Стар­шы­ня сель­ка­ма яшчэ і пра­фі­лак­ты­кай зай­ма­ец­ца. Хо­дзіць па праб­лем­ных да­мах ра­зам з на­зі­раль­най ка­мі­сі­яй. А ня­даў­на ра­зам з участ­ко­вым ін­спек­та­рам са­ма­гон­шчы­каў вы­яў­ля­лі. Ама­та­ры га­рэл­кі яго ба­яц­ца як агню. Бо Па­ве­ра­ны, акра­мя ўся­го ін­ша­га, яшчэ і член са­ве­та ахо­вы гра­мад­ска­га пра­ва­па­рад­ку. Со­чыць за тым, каб кан­флік­таў не бы­ло, каб му­жы­кі га­рэл­ку не пі­лі і жо­нак не бі­лі.

— Быў тут адзін скан­да­ліст, жон­ку крыў­дзіў, — ка­жа стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та Ган­на Ці­ха­на­ва. — Мы не­каль­кі ра­зоў раз­гля­да­лі яго на са­ве­це, а Вік­тар Ры­го­ра­віч аса­біс­та кант­ра­ля­ваў, ці п’е. Той праз не­ка­то­ры час за­ка­дзі­ра­ваў­ся.

Каб бы­ло пры­го­жа

Май­скі па коль­кас­ці жы­ха­роў — звы­чай­ная вёс­ка, але чыс­ці­ня і па­ра­дак тут — як на га­рад­скіх ву­лі­цах. Не­каль­кі га­доў та­му за гро­шы, што Вік­тар Па­ве­ра­ны атры­маў як пе­ра­мож­ца спа­бор­ніц­тва ся­род кі­раў­ні­коў ор­га­наў тэ­ры­та­ры­яль­на­га гра­мад­ска­га са­ма­кі­ра­ван­ня, на­ват трак­тар ку­пі­лі. На ім стар­шы­ня сель­ка­ма ву­лі­цы ўзім­ку рас­чы­шчае.

Во­пыт ба­раць­бы за чыс­ці­ню і на­огул ураж­вае. «Ра­ней тут усю­ды звал­кі бы­лі, — ка­жа Па­ве­ра­ны. — ка­лі зна­хо­дзіў ся­род смец­ця якую-не­будзь кві­тан­цыю, дзе проз­ві­шча і ад­рас бы­лі па­зна­ча­ны, дык ра­зам з мяс­цо­вым кі­раў­ніц­твам ішоў у «гос­ці» да гэ­та­га ча­ла­ве­ка. Так да па­рад­ку і пры­ву­чы­лі».

На сва­ім «ка­му­наль­ным» участ­ку ён ства­рыў мо­ла­дзе­вую вы­твор­чую бры­га­ду, якая бы­ла пры­зна­на ў ра­ё­не леп­шай у сфе­ры аб­слу­гоў­ван­ня. А бу­даў­ні­чы атрад з лі­ку стар­ша­клас­ні­каў Май­ска­га ву­чэб­на-пе­да­га­гіч­на­га комп­лек­су, якім ён кі­ра­ваў, стаў пе­ра­мож­цам ра­ён­на­га кон­кур­су пра­цоў­на­га се­мест­ра. Та­кі ма­ра­фет з пад­лет­ка­мі на­вя­лі, што не со­рам­на на­ват за­меж­ныя дэ­ле­га­цыі за­пра­шаць. Зра­бі­лі пры­го­жую дзі­ця­чую пля­цоў­ку, клум­бы. Стар­ша­клас­ні­кам так спа­да­ба­ла­ся пра­ца­ваць пад кі­раў­ніц­твам Па­ве­ра­на­га, што не­ка­то­рыя пас­ля за­кан­чэн­ня шко­лы за­ста­лі­ся ў мяс­цо­вай гас­па­дар­цы.

Леп­шы ад­па­чы­нак — гэ­та… пра­ца

— У Вік­та­ра Ры­го­ра­ві­ча за­ла­тыя ру­кі і бес­ка­рыс­лі­вая ду­ша, — ка­жа пра Па­ве­ра­на­га стар­шы­ня Чэ­ры­каў­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў На­тал­ля Га­тоў­чык. — Ка­лі да­еш яму да­ру­чэн­не, мож­на не су­мня­вац­ца: вы­ка­нае. Ён на­ват у ад­па­чы­нак ідзе дзе­ля та­го, каб па­пра­ца­ваць на ўбор­цы ўра­джаю.

Здзіў­ляе ад­но: як ча­ла­век усю­ды па­спя­вае? Кам­байн, на якім ён пра­цуе пад­час убо­рач­най, са­мы да­гле­джа­ны. Ка­му­наль­ная гас­па­дар­ка так­са­ма функ­цы­я­нуе спраў­на. Аб яго доб­ра­сум­лен­нас­ці свед­чаць дзя­сят­кі два гра­мат і па­дзяк роз­ных уз­роў­няў і га­на­ро­вы знак ра­бот­ні­ка жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі.

— Трэ­ба пра­ца­ваць так, каб не со­рам­на пе­рад ін­шы­мі бы­ло, — лі­чыць ён. — Ды і са­мо­му пры­ем­на, ка­лі ўсё па-гас­па­дар­ску ро­біц­ца. Ле­там тут тра­ву ко­сім, каб тэ­ры­то­рыя пры­ваб­на вы­гля­да­ла. І пра вёс­кі, што на­во­кал, не за­бы­ва­ем. Там жа ад­ны пен­сі­я­не­ры жы­вуць. Хто ім да­па­мо­жа? Мо­гіл­кі да­гля­да­ем, ага­ро­джу ра­ман­ту­ем, дрэ­вы ава­рый­ныя спі­лоў­ва­ем… За ўсім трэ­ба гля­дзець.

— Жон­ка з до­му яшчэ не го­ніць? У вас жа ўсё спра­вы ды спра­вы, — пы­та­ю­ся ў Па­ве­ра­на­га.

— Дык мы ж з ёю ра­зам і пра­цу­ем, — усмі­ха­ец­ца Вік­тар Ры­го­ра­віч. — Яна спра­ва­зда­чы ро­біць — гэ­та для мя­не са­мае цяж­кае. А без іх зар­пла­ту не атры­ма­еш.

На­пе­ра­дзе — но­выя пла­ны.

— У нас ёсць усе маг­чы­мас­ці, каб вы­рошч­ваць ста­так ка­роў, — дзе­ліц­ца ня­ўрымс­лі­вы Па­ве­ра­ны. — Трэ­ба па­ду­маць, як комп­лекс пад жы­вё­лу зра­біць.

І мне зда­ец­ца, усё ў яго атры­ма­ец­ца. Та­кі ён ча­ла­век.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ, “Звязда”

Фо­та аў­та­ра.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения