Вверх

Вы здесь

Свята «Александрыя збірае сяброў» пройдзе 4 і 5 ліпеня у Шклоўскім раёне

Перад Купаллем, што выпадае на панядзелак-аўторак, варта паехаць у Шклоўскі раён. 4 і 5 ліпеня ў аграгарадку Александрыя на беразе Дняпра, у атачэнні шыкоўных краявідаў будзе праходзіць свята «Александрыя збірае сяброў».

На ім адбудуцца ўсе магчымыя выставы (нешта на іх можна будзе і набыць), тут знойдуцца сувеніры, кнігі і харчаванне, прадукцыя перапрацоўчай прамысловасці, вырабы народных майстроў. Будзе прадстаўлена экспазіцыя «Археалагічныя знаходкі Верхняга Падняпроўя», выстава племянной жывёлагадоўлі і іншыя. Дарэчы, па традыцыйных відах рамёстваў пройдуць майстар-класы.

Паміж выстаўкамі і пунктамі продажу можна будзе падсілкавацца, прычым нядрэнна — на свяце будзе працаваць больш за шэсцьдзясят суб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Можна трапіць на «Свята сала», «Свята мёду» ці ў «Гасцёўню Бульбаша». Галоўная сцэнічная пляцоўка на другі дзень стане месцам, дзе ўзнагародзяць перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці за 2014 год.

«Асноўны ўхіл у канцэпцыі свята сёлета, апроч традыцыйных стылёвых элементаў, рабіўся на моладзь, усё ж такі Год моладзі, — расказала нам намеснік начальніка аддзела мастацтваў і культпрасветработы Магілёўскага аблвыканкама Ірына Жаркоўская. — Таму адразу пасля адкрыцця на малой канцэртнай пляцоўцы пачнецца святочная праграма «Моладзь.Традыцыі. Будучыня», дзе будуць і студыі мадэлінгу, і тэатр мод, і КВЗ, і дэманстрацыя спартыўных дасягненняў. Будуць прадстаўлены гледачам гала-канцэрт маладзёжнага эстраднага конкурсу «Лесвіца ў неба», што праходзіў у вобласці, канцэрт «Купальскія мелодыі Александрыі» з абрадавымі элементамі. Упершыню ў праграму ўключаны творчы праект «Купальская мазаіка» — гэта пяць выставачных экспазіцый, дзе маладыя майстры правядуць майстар-класы і пакажуць працэс вырабу тканага пояса. Потым гэты пояс будзе перададзены ў Магілёўскі краязнаўчы музей імя Раманава. Адным з асноўных мерапрыемстваў стане паказ на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы мюзікла «Папараць-кветка» з удзелам «зорак» беларускай і расійскай эстрады».

“Звязда”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

05.12.2017 - 11:13 | Региональные рождественские образовательные чтения состоятся в Бобруйске 12 декабря

Региональные рождественские образовательные чтения «Нравственные ценности и будущее человечества» состоятся в Бобруйске 12 декабря. Об этом сообщили в Бобруйской епархии.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения