Рус Бел Eng 中文

Святкаванне 875-годдзя Слаўгарада шырока пройдзе напачатку ліпеня

У бягучым годзе Слаўгараду спаўняецца 875 год . Горад з гераічнай назвай выстаяў у гады ваеннага ліхалецця, пра што сведчаць 109 воінскіх пахаванняў на тэрыторыі раёна. Шмат сіл прыкладае, пераасільваючы наступствы чарнобыльскай катастрофы, упэўнена глядзіць у будучыню Прысожскі край.

Святкаванне 875-годдзя шырока пройдзе напачатку ліпеня. Ужо сёння ў раёне распрацаваны план мерапрыемстваў па святкаванню юбілея горада. Апроч культурнай сферы, свае падарункі да юбілея рыхтуюць і працоўныя калектывы. Святкаванне, як плануецца, пройдзе ў тэатралізаванай форме, дзе кожнае стагоддзе з жыцця горада знойдзе сваё адлюстраванне.

Районная газета "Прысожскі край"

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна