Падвялі вынікі конкурсу «Любоў да Айчыны праз любоў да свайго роду», які доўжыўся на працягу года. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Журы вызначыла пераможцаў у намінацыях «Наша дружная сям’я», «Літаратурны конкурс «Мая сям’я — часцінка Беларусі», «Конкурс дзіцячых малюнкаў «Разам дружная сям’я», «Конкурс фотаздымкаў «Сям’я — пачатак усіх пачаткаў». У апошняй намінацыі першае месцы журы аддало Галіне Панкінай з вёскі Рэста Чавускага раёна.
Заснавальнікамі конкурсу выступілі Міжнародны дабрачынны фонд «Сям’я — Яднанне — Айчына», грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» і ўстанова «Рэдакцыя часопіса «Алеся». Яны былі здзіўлены актыўнасцю яго дарослых і юных удзельнікаў. На разгляд журы амаль штодзённа прыходзілі цікавыя матэрыялы — творчыя работы, сямейныя летапісы, успаміны бабуль і дзядуляў, запісаныя ўнукамі. І, канечне, дарагія сэрцу фотаздымкі...
Па матэрыяле газеты «Рэспубліка»
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
22.01.2021 - 09:44
22.01.2021 - 09:40
21.01.2021 - 14:27
Делегат ВНС: поддержка института семьи и детей - один из важных аспектов развития страны
21.01.2021 - 10:31
21.01.2021 - 09:44
20.01.2021 - 10:58