Вверх

Вы здесь

Сырныя серады арганізуе на рынку ў Слаўгарадзе клуб сыравараў "Сялянка"

Серада — вялікі базарны дзень у раённым цэнтры. Раз на тыдзень гандляры з усёй акругі збіраюцца раніцай у Слаўгарадзе, каб прапанаваць людзям прадукты, адзенне і розныя гаспадарчыя тавары. Праз натоўп патэнцыйных пакупнікоў трэба праціснуцца да крамы раённага спажывецкага таварыства "Сельгаспрадукты", каб патрапіць на дэгустацыю хатніх сыроў мясцовай вытворчасці. За прылаўкам — Галіна Таран са Слаўгарада, якая займаецца сырамі з казінага малака.

“Паспрабуйце майго маскарпоне”, — запрашае гаспадыня.

Маскарпоне — гэта сметанковы сыр, які паходзіць з Італіі. Галіна робіць яго на слаўгарадскі лад.

“Я дадаю ў гэты сыр лімонны сок, ванілін і цукровую пудру, таму ён салодкі, як дэсерт”, — расказвае яна пакупнікам.

З паловы літра казінага малака атрымліваецца адна порцыя маскарпоне ў выглядзе кветкі, дзе ў сярэдзіне каляровы кавалак цукатаў. Гэтая прыгажосць і смаката каштуе Br5 тыс. Заморская назва не пужае маленькага хлопчыка Платона, які выразна кажа сваёй бабулі патрабавальнае "няма-няма".

“Людзі ў нас цудоўна ведаюць усе віды сыроў з рознымі цікавымі назвамі, — кажа Галіна Таран. — Я таксама раблю казіную брынзу і рыкоту, ды з рознымі прыправамі, нават з шашлычнай сумессю для аматараў піва альбо з вострым перцам. Ёсць нават варыянт для дыябетыкаў. І ведаеце, усё карыстаецца добрым попытам. Прычым многія людзі замаўляюць прадукцыю оптам — для свят альбо для усёй сям'і. Гэта карысная і смачная ежа!”.

Ініцыятарам адраджэння і развіцця хатняга сыраробства ў Слаўгарадскім раёне стаў мясцовы фонд развіцця сельскіх тэрыторый "Адраджэнне-Агра". Актывісты пачалі са збірання рэцэптаў і знайшлі гаспадароў, якія захавалі старажытныя традыцыі сыраварства.

“Першай была жыхарка вёскі Гіжэнка Людміла Ерафеева, — расказала дырэктар фонду Таццяна Гурына. — Калі яна набыла кароў, то стала рабіць сыр, як яе вучыла маці. Гэты вясковы сулугуні нам усім вельмі спадабаўся. Так і нарадзіўся праект, накіраваны на аднаўленне старадаўняга сыраробства. Я таксама гатую, як калісьці мая бабуля і маці, сырніцу і сырныя аладкі. Кожны ідзе сваім шляхам, і ў нас разам усё атрымліваецца”.

Жанчыны прайшлі навучанне і ўрэшце аб'ядналіся ў клуб сыравараў "Сялянка". З іх ініцыятывы і з падтрымкай улад у Слаўгарадзе нарадзіўся сырны фэст "Гаспадарчы сыр", дзе сыравары прапаноўваюць сваю разнастайнасць прадукцыі: брынзу, сулугуні, плаўленыя сыры, салодкія, салёныя, вострыя, з макам, з кмінам і гэтак далей.

Але ўдзельнікі клуба марылі пра сваё месца на рынку ў раённым цэнтры, якое было б абсталявана сучаснай халадзільнай шафай і давала магчымасць добра зарабляць на продажы сваіх сыроў. Цяпер такое месца ёсць, і кожную сераду жанчыны напаўняюць вітрыну сваёй прадукцыяй з фірменнымі наклейкамі ад клуба "Сялянка".

Сыры самыя розныя, але ўсе карыстаюцца попытам. Актуальны для ўсіх кошт — Br60 тыс. за кілаграм. Прадукцыя экалагічна чыстая, карысная для здароўя і вельмі смачная. Праверана на дэгустацыі!

Тамара Твярдоўская вырабляе хатні сыр з каровінага малака. Гаспадыня з вёскі Рудня паказвае прывабныя жоўтыя сырныя галоўкі. На адну такую патрабуюцца 10 л малака.

“Гэта цалкам натуральны прадукт, — кажа Тамара. — Там толькі малако, некалькі лыжак солі і крыху воцату. У яго смак таплёнага малака, і людзі гэта любяць. Калі замаўляюць, то адразу па 3-5 кілаграмаў, асабліва жыхары вялікіх гарадоў, якія прыязджаюць да сваякоў і сяброў на Слаўгарадчыну. Вядома, там такога сыру не купіш!”.

Сыраробства дае добры прыбытак. Тамара падлічыла проста: калі здаць вядро малака, то яна атрымае каля Br30 тыс., а калі зрабіць з гэтага малака кілаграм сыру, то прадаць яго можна ўдвая даражэй. Безумоўна, частка выручкі павінна пайсці на кармы для жывёлы, але грошы застаюцца і для сябе. Дык чаму ж не вырабляць хатні сыр?

“Спачатку сыраробства было маім хобі, — расказвае пра сваю матывацыю Галіна Таран. — А цяпер сапраўды з'явілася магчымасць зарабіць. Сыры сталі папулярнымі, мы ледзь паспяваем іх гатаваць. Давядзецца павялічваць вытворчасць малака: у мяне цяпер 4 дойныя казы, трэба яшчэ адну. Я, вядома, маю месца працы, але сыраробства дае мне штомесяц прыкладна яшчэ траціну ад майго асноўнага заробку. Так што карысць ёсць!”

“Мы вельмі заклапочаны тым, каб да нас у клуб сыравараў прыходзілі новыя людзі, моладзь, — гаворыць Таццяна Гурына. — Мы расказваем пра хатняе сыраробства на сустрэчах з людзьмі ў вёсках. Для таго, каб прадукцыя была добрай і смачнай, сыравару трэба мець малако высокай якасці. Таму мы дапамагаем людзям з пазыкамі, каб набыць карову. Нядаўна жанчына ў Папоўцы набыла яшчэ дзвюх кароў, можа, і ў яе справа пойдзе. Вельмі добра, калі людзі працуюць, зарабляюць і ад гэтага жывуць лепш”.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

18.12.2017 - 13:39 | В Могилевском районе на пожаре погиб пенсионер

В Могилевской области за прошедшие выходные дни произошло 8 пожаров. Огнеборцам удалось отстоять у стихии три жилых дома, семь хозяйственных строений, три единицы техники.  Спасти 61-летнего могилевчанина, к сожалению, не удалось, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью областного управления МЧС Ольга Нехороших.

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения