Рус Бел Eng 中文

ТАА “БелХімГруп” пачало выпускаць цепланосьбіты, якія можна выкарыстоўваць у розных сістэмах ацяплення

Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелХімГруп”, размешчанае ў вёсцы Каўгары Асіповіцкага раёна, пашырыла асартымент сваёй прадукцыі.

Цяпер прадпрыемства выпускае цепланосьбіты пад назвай "Niekalt"-30 і "Niekalt"-65, якія можна выкарыстоўваць у розных сістэмах ацяплення (у тым ліку — жылых дамоў). Яны забяспечваюць бесперабойную работу ацяпляльных сістэм на працягу 5 гадоў. Набыць сучасныя цепланосьбіты можна толькі на прадпрыемстве. Цэны? Каністра ў 10 літраў абыдзецца ў Br174 тыс.

”Асіповіцкі край”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна