Вверх

Вы здесь

Так распарадзіўся лёс

30 верасня Крычаўшчына адзначыла 73-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і слаўны юбілей – 880-годдзе з дня заснавання горада. Так распарадзіўся лёс, што гэтыя дзве даты супалі.

Менавіта 30 верасня 1136 года Крычаў упершыню ўпамінаецца ў гістарычных дакументах, і 30 верасня 1943 года ён быў вызвалены Савецкай Арміяй ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

На алеі Славы ў парку Перамогі, гэтым знакавым для крычаўлян месцы, прайшоў мітынг-рэквіем “Наш боль і смутак”, прысвечаны дню вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На мітынгу выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў:

- 73 гады прайшло з таго часу, як на нашу крычаўскую зямлю вярнуўся мір. Самыя суровыя выпрабаванні выпалі на долю людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Доўгім быў шлях да Перамогі. 29 верасня 1943 года, зламаўшы супраціўленне праціўніка, байцы Савецкай Арміі выйшлі да ракі Сож. Усю ноч з 29 на 30 верасня ішлі вулічныя баі. Да 3 гадзін ночы 30 верасня, пасля жорсткіх вулічных баёў, праціўнік вымушаны быў пакінуць горад, да 6 гадзін раніцы Крычаў быў вызвалены.

Фашысцкія акупанты гаспадарылі ў Крычаве дваццаць шэсць з паловай месяцаў. За гэты час яны знішчылі ўсе прамысловыя прадпрыемствы горада, была разрабавана маёмасць 72 калгасаў, разбураны 52 школы, усе культурна-асветніцкія і медыцынскія ўстановы, у тым ліку і раённая бальніца, чыгуначны вузел, шасейны і чыгуначны масты.

Але разбуранае можна аднавіць, адбудаваць, а людскія страты – незваротныя. У Крычаўскім лагеры смерці, які быў размешчаны на тэрыторыі цэментнага завода, было замучана і забіта 18 тысяч ваеннапалонных і мірных жыхароў. Жыхароў вёскі Антонаўка напаткаў лёс Хатыні: 14 лістапада 1941 года ўсе жанчыны, старыя, дзеці былі расстраляны нямецкімі карацелямі. Больш за тысячу крычаўлян былі ўгнаны ў Германію. З франтоў Вялікай Айчыннай вайны не вярнуліся каля трох тысяч нашых землякоў.

Мы схіляем галовы перад велічнасцю і подзвігам тых, хто аддаў жыццё ў імя выратавання нашай Радзімы, у імя нашай будучыні.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

- Высока ацэнена мужнасць крычаўлян у гады ліхалецця. Прызнаннем баявога гераізму, самаадданай працы, адданасці Радзіме нашых землякоў было ўручэнне Крычаву высокай урадавай узнагароды – вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, - прадоўжыў сваё выступленне глава раёна Васіль Сысоеў. – На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Зараз у раёне іх пражывае 44 чалавекі.

Мы бязмежна ўдзячныя вам, дарагія ветэраны, за заваяваную вамі магчымасць вольна жыць на сваёй зямлі, працаваць, гадаваць дзяцей і ўнукаў. Здароўя вам, даўгалецця, дабрабыту, стойкасці духа і аптымізму!

Глыбока сімвалічна, што ў дзень 73-й гадавіны вызвалення Крычаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы праводзім мітынг на алеі Славы, дзе ўвекавечана памяць крычаўлян – герояў вайны і працы і воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Вайна. Яна нясе смерць, гора і разбурэнне. Вялікая Айчынная навучыла нас берагчы крохкі мір, змагацца за яго. І мы абавязаны памятаць: войны не пачынаюцца знянацку. Зло набірае моц, калі перад ім адступаюць і імкнуцца яго не заўважаць. Толькі разам мы можам супрацьстаяць тым, хто нясе пагрозу міру.

Для кожнага крычаўляніна горад сапраўды любімы і дарагі. І ўсе мы хочам, каб наш Крычаў квітнеў, станавіўся яшчэ больш прыгожым, утульным, дагледжаным і стараемся зрабіць яго менавіта такім. Бо нельга не любіць месца, дзе жывеш, вучышся, працуеш, выхоўваеш дзяцей, з якім звязваеш свой лёс і будучыню родных.

Захаваць і прымножыць славу бацькоў, дзядоў і прадзедаў, стварыць дастойныя ўмовы жыцця, забяспечыць шчаслівую будучыню дзецям і ўнукам – наш агульны клопат.

Крычаўшчыне ёсць чым ганарыцца. І я жадаю нашаму любімаму гораду далейшага развіцця і росквіту, з’яўлення цікавых інвестыцыйных праектаў і адкрыцця новых вытворчасцей, стварэння дадатковых працоўных месцаў і росту дабрабыту. А ўсім жыхарам – моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця, стабільнасці, вялікіх спраў і новых працоўных здзяйсненняў. Міру і дастатку ў кожным доме, у кожнай сям’і!

На мітынгу таксама выступіў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Барыс Белянцоў.

А затым адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак. Прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці аддалі даніну памяці і павагі тым, каму мы абавязаны нашым сённяшнім мірным жыццём і стваральнай працай.

У гэты ж дзень да кожнага помніка Вялікай Айчыннай вайны былі ўскладзены кветкі, школьнікі неслі ганаровую вахту Памяці. Ніхто не забыты і нішто не забыта…

* * *

…Прадоўжылася ўрачыстасць у наступны дзень грандыёзным святам, якое ладзілася ў парку Перамогі і на стадыёне “Сож-2002”. Нават само надвор’е спрыяла ўзнёсламу настрою жыхароў і гасцей горада.

З самага ранку тут працавалі гандлёвыя рады, выстава-продаж вырабаў майстроў, атракцыёны, гульнявыя і дзіцячыя пляцоўкі, пляцоўка грамадскіх аб’яднанняў “Крычаў у нашых сэрцах”, бібліятэчная пляцоўка і іншыя.

Менавіта ў юбілейны для горада год прайшло афіцыйнае адкрыццё першага міжрэгіянальнага фестывалю-конкурсу народнай творчасці “Крычаўскі канёк”. Перад гледачамі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Бачкоў. Ён адзначыў, што на Крычаўшчыне вялікія традыцыі ў ганчарстве і вырабу цацак-свістулек з гліны. Нагадаў, што ў мінулым годзе быў праведзены раённы пленэр па кераміцы, які сёлета перарос у міжрэгіянальны фестываль-конкурс, што зробіць яго больш маштабным і цікавым.

Перад прысутнымі таксама выступілі намеснік главы Рослаўскага раёна Уладзімір Сібілеў, старшыня ветэранскай арганізацыі раёна Зінаіда Скачкова, аспірант інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Надзея Шуткова, народны майстар Беларусі Вячаслаў Якавенка, які, дарэчы, з’яўляўся старшынёй журы конкурсу па вырабу глінянай цацкі ў межах фестывалю-конкурсу “Крычаўскі канёк”, і іншыя. Трэба адзначыць, у рамках фестывалю-конкурсу праводзіліся яшчэ два мерапрыемствы – рэгіянальны турнір па шахматах і конкурс творчых калектываў мастацкай самадзейнасці. Пераможцаў фестывалю-конкурсу “Крычаўскі канёк” узнагародзілі ва ўрачыстай абстаноўцы. Але гэта было крыху пазней. У парку ж у гэты час праводзіліся акцыя “Крычаў – тэрыторыя здароўя”, флэш-акцыя “Для цябе, любы горад”, арт-праект патрыятычнай фатаграфіі “Мілая Крычаўшчына, роднае Прысожжа”, спартыўнае свята “Мы выбіраем спорт” і розныя спаборніцтвы, у тым ліку і футбольны матч крычаўлян з камандай з Клімавічаў. Вельмі цікавай была тэматычная гульнявая пляцоўка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, наведаць якую жадала шмат дзяцей і дарослых. Усе жадаючыя маглі палятаць на верталёце. Ахвотнікаў праляцець над Крычавам і перадаць яму прывітанне было шмат, нават стварылася чарга, якая не памяншалася да самага вечара.

На стадыёне “Сож-2002” праходзіў тэатралізаваны канцэрт “З днём нараджэння, любы горад!”. Крычаўскія артысты падрыхтавалі творчую праграму аб асноўных вехах у гісторыі Крычаўшчыны. У адрас крычаўлян гучалі словы віншаванняў ад дэлегацый Рослаўскага і Хіславіцкага раёнаў Смаленскай вобласці, уручаліся падарункі. Са словамі падзякі ў адрас гасцей выступіла старшыня райсавета, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Марачкава. Канцэртная праграма свята прадоўжылася нумарамі творчых каллектываў мастацкай самадзейнасці Расійскай Федэрацыі.

Фінальным акордам тэатралізаванага дзейства стала ўзорнае выступленне пілотаў Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А. Кулагіна, якое літаральна захапіла ўсіх прысутных. У парку між тым пачаўся агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна “Пад крычаўскім ветразем”.

Цікава прайшлі выступленні ваеннага аркестра з Вейна (Магілёўскі раён) і зорак беларускай эстрады. Яркім завяршэннем свята стаў святочны феерверк, за якім назіралі і з перапоўненых трыбун стадыёна, парка Перамогі, дамоў мікрараёнаў “Камсамольскі” і “Сож” ...

Падчас свята давялося паразмаўляць з крычаўлянамі, прыйшоўшымі на гулянне. Вось некаторыя з выказванняў:

Алена:

- Свята вельмі спадабалася і мне, і ўсёй маёй сям’і. Усё было вельмі цікава і відовішчна.

Аляксандр:

- Такое свята, наколькі я памятаю, у Крычаве адбылося ўпершыню. Усё ярка, цікава, гарманічна, захапляюча. А яшчэ палятаў сёння з жонкай на верталёце. Цэлая гурба эмоцый.

Андрэй:

- Усё спадабалася. Дзякую арганізатарам урачыстасці і жадаю, каб такія святы праходзілі ў нашым горадзе часцей. Так трымаць!

Таццяна Іўкіна, Аляксандр Гаўрыленка

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

20.03.2017 - 10:03 | 2017 год - год 500-летия белорусского книгопечатания: Петр Мстиславец

История белорусского книгопечатания началась в 1517 году, когда Франциск Скорина издал в Праге свою первую книгу «Псалтырь». Очень приятно осознавать тот факт, что последователем в этом нелегком деле книгопечатания стал наш знаменитый земляк Петр Мстиславец. Он вместе с диаконом Иваном Федоровым, предположительно уроженцем города Москвы (точных данных о его происхождении нет), стали достойными преемниками искусства книгопечатания выдающегося деятеля белорусской культуры XVI века Франциска (в крещении — Георгия) Скорины — уроженца города Полоцка, основателя белорусского и восточнославянского книгопечатания, разносторонняя деятельность которого имела общеславянское значение.

13.03.2017 - 14:01 | Более 500 участников проявили свою эрудицию в первом этапе областного конкурса «Могилев: от древности до современности»

Более 500 коллективов, отдельных педагогов и учащихся проявили свою эрудицию в первом этапе областного конкурса «Могилев: от древности до современности», посвященного 750-летию города. Об этом корреспонденту сайта сообщили в отделе краеведения и поисковой работы ГУДО  «Областной центр творчества».

09.03.2017 - 12:07 | Февраль 1917 года в губернском Могилеве

Месяц, давший название революции и современной отмечаемой 100-летней юбилейной дате, стал началом хаоса, в который погрузилось наше отечество на долгие годы.

07.03.2017 - 10:11 | В Беларуси 8 марта отмечается День женщин и Международный женский день

В Беларуси 8 марта отмечается День женщин и Международный женский день. Истоки Международного женского дня связаны с борьбой женщин за построение лучшего мира. 8 марта 1857 года текстильщицы Нью-Йорка прошли маршем по улицам города, протестуя против низких заработков и плохих условий труда.

03.03.2017 - 12:21 | 25 лет исполнится Могилевской областной агропромышленной газете «Зямля і людзі» 5 марта

5 марта исполнится 25 лет со дня выхода первого номера газеты «Зямля і людзі». Издание уникально тем, что является единственным областным аграрным в республике и за четверть века доказало свою жизнеспособность.

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения