Вверх

Вы здесь

Тэатр чакае новага Дуніна-Марцінкевіча

У Бабруйску адкрыўся V рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Aорум спецыфічны ўжо толькі адным сваім напрамкам. У адрозненне ад іншых беларускіх фестываляў, ён пазіцыянуе творчасць менавіта беларускіх аўтараў, дапамагае папулярызаваць айчынную сучасную і класічную драматургію.

- Першы наш форум адбыўся яшчэ ў 1998 годзе, а гэты, пяты па ліку, праводзіцца пасля чатырохгадовага перапынку, - адзначыў намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Маркачоў. - Нягледзячы на складаны год, вырашана было ўсё ж такі яго арганізаваць. Нас падтрымалі Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры і Цэнтр беларускай драматургіі.

Наогул праграма фестывалю абяцае быць цікавай і разнастайнай. Сваё бачанне беларускай драматургіі прадставяць 8 тэатраў. На працягу 5 дзён гледачы ўбачаць 10 пастановак. Будзе працаваць творчая лабараторыя дакументальнага тэатра, праводзіцца чытка п’ес беларускіх драматургаў. Не абыдзецца і без творчых эксперыментаў. У рамках фестывалю рэалізуецца цікавы праект «Gorod.doc», удзельнікамі якога стануць бабруйчане. Прэзентацыя таго, што з гэтага атрымалася, чакаецца ў канцы форуму. Як адзначыў дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі, гэта той выпадак, калі на вачах нараджаюцца новыя незвычайныя тэатральныя формы.

- Такі фестываль вельмі патрэбен Беларусі, сёння да беларускага тэатра і літаратуры назіраецца вялікая цікавасць, - тэатральны крытык, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ Таццяна Арлова, якая заўсёды з асаблівай пільнасцю адсочвае ўсе змены ў тэатральным жыцці, у прадчуванні новых уражанняў. Ужо з самага пачатку яе ў Бабруйску чакаў сюрпрыз. Замест Аляксея Дударава, які захварэў, яна абрана старшынёй журы.

Польскі тэатральны крытык Андрэй Масквін другі раз на фестывалі ў Бабруйску. Ён яму цікавы менавіта сваёй нацыянальнай адметнасцю. «Той жа «М.@рт.кантакт» больш разлічаны на моладзь, «Белая вежа» - гэта прэзентацыя тэатраў былога Савецкага Саюза, а тут акцэнт зроблены на беларускасць. Мне цікава, як цяпер, у ХХІ стагоддзі, гэта праламляецца. Чакаю разумення, асэнсавання чагосьці нацыянальнага - школы, акцёрства, рэжысуры. Найбольшую цікавасць выклікае Алексіевіч, бо праграма складалася яшчэ да таго, як яна стала нобелеўскай лаўрэаткай. І цікавы Багаслаўскі. Яны розныя і ў чымсьці падобныя».

Тэатразнаўцы бачаць парадокс у тым, што беларускія таленавітыя драматургі больш запатрабаваны за межамі краіны. Дарэчы, маскоўскі акадэмічны тэатр імя Маякоўскага прыязджае на фестываль менавіта з п’есай папулярнага беларускага аўтара Дзмітрыя Багаслаўскага «Любоў людзей».

Арганізатары і крытыкі настроены рашуча. Цяпер справа за калектывамі. Як яны справяцца са сваёй задачай данесці да гледача думку аўтара, наколькі цікавымі будуць рэжысёрскія інтэрпрэтацыі? Як паабяцала бескампрамісная Таццяна Арлова: «Судзіць будзем строга і па сумленні».

У першы дзень форуму на сцэне Бабруйскага абласнога тэатра імя Дуніна-Марцінкевіча гледачы ўбачылі драматычную баладу ў 2 дзеяннях «Не пакідай мяне…» Аляксея Дударава ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Добрых уражанняў і новых адкрыццяў форуму пажадала першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения