Вверх

Вы здесь

Тэматычнае свята «Шчадроты восеньскіх святаў» адбудзецца 14 верасня ў Магілёве

Свята «Шчадроты восеньскіх святаў» адбудзецца 14 верасня ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы (вул. Першамайская, 10). Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла ва ўстанове культуры.

Па словах суразмоўцаў, гэта ўжо чацвёртая творчая сустрэча ў рамках абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя», які ладзіцца для жыхароў Магілеўшчыны на працягу гэтага года. Раней клубныя ўстановы вобласці прадстаўлялі гледачам тэматычныя праграмы паводле абрадаў і святаў зімовага, веснавога і летняга цыклаў народнага календара.

Тэматычнае свята «Шчадроты восеньскіх святаў», якое цалкам прысвечанае восеньскім святам народнага календара, будуць прадстаўляць творчыя калектывы, носьбіты фальклору, майстры народных мастацкіх рамёстваў Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Шклоўскага раёнаў, а таксама Бабруйска і Магілёва.

У 16.30 на пляцоўцы перад будынкам медатычнага цэнтра адкрыецца фальклорная святочная экспазіцыя «У восень да гасцінцаў просім». Тут  будуць прадстаўлены вырабы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізавана работа тэматычных сялянскіх падворкаў з прысмакамі, гульні, тэматычныя абрады, песні, танцы, ігрышчы, майстар-класы і інш.

У 18.00 у канцэртнай зале «Магілёў» адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Шчадроты восеньскіх святаў» паводле восеньскіх абрадаў і святаў народнага календара.

«У сёняшні імклівы час вельмі важна далучыць, асабліва маладое пакаленне, да багацейшых вытокаў народнай спадчыны, у якой захоўваецца вопыт жыцця і мудрасць нашых продкаў, - падкрэслілі суразмоўцы. - Фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» ладзіцца з мэтай вывучэння і захавання фальклорных традыцый раёнаў вобласці, знаёмства жыхароў абласнога цэнтра з народнымі звычаямі і традыцыямі беларусаў».

Арганізатарам творчага праекта з’яўляецца ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы».

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

21.09.2017 - 09:08 | Выставка мэтра репортажной фотографии Николая Желудовича открывается 25 сентября в Могилеве

Выставка мэтра репортажной фотографии Николая Желудовича, откроется 25 сентября в Могилеве в кинотеатре «Чырвоная зорка».

20.09.2017 - 12:57 | Международный музыкальный фестиваль «Золотой шлягер» пройдет в Могилеве 22-29 октября

Международный музыкальный фестиваль «Золотой шлягер» пройдет в Могилеве 22-29 октября. С программой мероприятия можно ознакомиться на сайте областной филармонии

20.09.2017 - 11:23 | Около 40 работ представит художник-авангардист Игорь Беспалов на выставке в Могилевском областном драматическом театре

Около 40 работ представит художник-авангардист Игорь Беспалов на выставке в Могилевском областном драматическом театре. Экспозиция, приуроченная к 130-летию учреждения культуры, откроется сегодня в арт-фойе в 17.00.

15.09.2017 - 09:19 | Уроки эстетики для самых маленьких появятся в Могилевском драмтеатре

Уроки эстетики, этики и нравственности для самых маленьких появятся в юбилейном 130-м сезоне в Могилевском областном драмтеатре. Ребятам будут показывать детские сказки, сообщили корреспонденту сайта в учреждении культуры.

14.09.2017 - 06:33 | Лучшие фильмы Манхэттенского фестиваля короткометражного кино покажут в Могилеве

Десять лучших фильмов Манхэттенского фестиваля короткометражного кино покажут в кинотеатре «Родина» Могилева. Об этом корреспонденту сайта сообщили в областном производственном унитарном предприятии «Киновидеопрокат».

 

Рубрики

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения