Вверх

Вы здесь

“Трэба проста любіць сваю працу. І тады ўсё будзе атрымлівацца”

Бялыніччану на V Усебеларускім народным сходзе прадставіць дэлегацыя з 7 чалавек. Прапанаваныя ўпаўнаважанымі кандыдатуры добра вядомыя ў раёне, карыстаюцца ў бялынічан асабістай руплівай працай, аўтарытэтам і павагай. Адным з дэлегатаў будзе галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна Лапацентава.

- Асабіста я ўдзельнічала ў рабоце трэцяга Усебеларускага народнага сходу. Да слова сказаць, мой муж, Аляксандр Міхайлавіч, з’яўляўся адным з прадстаўнікоў Бялыніччыны на трох такіх форумах. Таму маю ўсе падставы сведчыць, што Усебеларускі народны сход – гэта адкрыты, прынцыповы і давяральны дыялог кіраўніцтва краіны з народам.

Такое народнае веча дае магчымасць грамадзянам рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права, удзельнічаючы ў абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця, вызначаючы сацыяльна-эканамічны курс развіцця краіны на чарговую пяцігодку. Таму быць дэлегатам такога прадстаўнічага форуму не толькі вялікі гонар, не толькі высокі давер, але і вялікая адказнасць перад працаўнікамі нашага СВК “Калгас “Радзіма”, усімі бялынічанамі, перад роднай Беларуссю.

Кажучы аб справах СВК “Калгас “Радзіма”, хачу адзначыць, што і прайшоўшая пяцігодка для нас была надзвычай плённая, намі шмат зроблена па ўмацаванні і развіцці эканомікі гаспадаркі, нарошчванні яе матэрыяльна-тэхнічнага, тэхналагічнага і кадравага патэнцыялу. За гэты перыяд сельгаспрадпрыемства ў разы павялічыла аб’ёмы вытворчасці валавой сельгаспрадукцыі, значна абнавіўся машынна-трактарны парк, праведзена маштабная рэканструкцыя малочнатаварных і жывёлагадоўчых комплексаў і ферм, створаны новыя вытворчасці.

За апошнія гады работнікі, напрыклад, жывёлагадоўчай галіны нашага сельгаскааператыва дабіліся такіх бліскучых вытворчых поспехаў, аб якіх нават не марылася яшчэ дзесяцігоддзе таму. Толькі, для прыкладу, агульная колькасць буйной рагатай жывёлы перавысіла 9000 галоў, якая, да слова сказаць, знаходзіцца на круглагадовым стойлавым доглядзе, і павялічылася за апошнія пяць гадоў у паўтара раза.

І наогул, у жывёлагадоўчай галіне гаспадаркі забяспечаны даволі высокі ўзровень механізацыі і аўтаматызацыі, на фермы прыйшлі камп’ютары з сучаснымі даільнымі заламі, што дазваляе атрымліваць станоўчую рэнтабельнасць прадукцыі, а малако рэалізоўваць гатункам “экстра”. Мы кожны дзень адпраўляем на перапрацоўку больш як 40 тон сырадою, а сямітысячныя надоі ад кожнай каровы сталі для нашых аператараў машыннага даення звычайнай нормай.

Адзначу, што сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы перавышае 850 грамаў.

Да слова сказаць, у агульным аб’ёме атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі раёна доля СВК “Калгас “Радзіма” складае больш за 40 працэнтаў.

Зразумела, адсюль і высокія заробкі нашых жывёлаводаў.

Рост аб’ёмаў вытворчасці малака, мяса, збожжа стаў надзейным падмуркам не толькі для пастаяннага павелічэння заработнай працы, але і набыцця сучаснай тэхнікі, што дазваляе ўкараняць найсучаснейшыя тэхналогіі ў раслінаводства, корманарыхтоўку, жывёлагадоўлю.

Дасягнутыя аб’ёмы вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі – відавочны прагрэс інтэнсіўнага развіцця галіны на аснове сучасных тэхналогій. Заўважу, што ўсе нашы навацыі не скіроўваюцца толькі на дзве-тры фермы. Стратэгія ўстойлівага развіцця жывёлагадоўчай галіны сельгаскааператыва вымагае мэтанакіравана праводзіць курс на інтэнсіфікацыю на ўсіх васьмі фермах і комплексах, звяртаць увагу на дакладную і навукова абгрунтаваную збалансаванасць кармоў. У аснову дзейнасці ветэрынарнай службы пакладзены прынцып прафілактыкі, папярэджання хвароб жывёлы.

Па працы, як гаворыцца, і пашана. Таму дзясяткі гадоў запар дэлегацыя СВК “Калгас “Радзіма” на раённых святкаваннях Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, злётах перадавікоў народна-гаспадарчага комплексу з’яўляецца самай шматлікай. Гэта значыць, што менавіта нашы працаўнікі прызнаюцца лепшымі, пераможцамі спаборніцтва ў самых розных намінацыях. Гаспадарка, як і многія яе работнікі, спецыялісты, неаднаразова выходзіла пераможцам рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў.

У нас выпрацавана і дзейнічае стройная сістэма гаспадарскага падыходу па эфектыўным вядзенні сельскагаспадарчай вытворчасці ў раслінаводстве, жывёлагадоўчай галіне, арганізацыі працы па ўзнаўленні статка, пры якой кожны галоўны спецыяліст, спецыяліст і работнік нясуць персанальную адказнасць не толькі за ўласны канкрэтны ўчастак работы, але і ў плане прафесійнага ўзаемадзеяння.

Складнікі любога поспеху відавочныя. Найперш, трэба ўсім сэрцам любіць тую справу, якой займаешся. А ў нашым сельгаспрадпрыемстве ў дадатак да гэтага яшчэ дзейнічае і ўнікальная сістэма матывацыі работнікаў, пры якой на кожны зароблены рубель налічваецца столькі ж даплаты, створаны добрыя ўмовы для замацавання моладзі, аказваецца падтрымка пенсіянерам гаспадаркі; гэта і стварэнне выдатнейшай матэрыяльна-тэхнічнай базы, і пастаяннае ўкараненне навінак, і праца са школьнікамі…

Толькі за два апошнія гады калгас выдаткаваў больш за паўтара мільярда рублёў на выдачу маладым работнікам па 25 мільёнаў рублёў пазыкі, якую пры добрай іхняй працы на працягу пяці гадоў не трэба вяртаць. Толькі што на аздараўленне ў адзін з Крымскіх курортаў адправілася за кошт гаспадаркі група лепшых маладых работнікаў калгаса. Сёлета ўпершыню 10 вучняў Вішоўскай школы, бацькі якіх выдатна працуюць, адпачнуць, зноў жа за грошы СВК “Калгас “Радзіма”, у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зубронак”.

Да слова сказаць, гаспадарка ўжо каля трох дзясяткаў гадоў выплочвае школьнікам стыпендыі, якія тыя заслугоўваюць добрай вучобай і прыкладнымі паводзінамі. Атрымліваюць 10-працэнтную надбаўку да заробку і бацькі такіх дзяцей.

Калі казаць пра вытворчую сферу, у прыватнасці, жывёлагадоўчую галіну, то і тут ёсць месца для ажыццяўлення нашых ідэй. Скажам, у вёсцы Саглассе ўзводзіцца комплекс жывёлагадоўчых ферм з прымяненнем драўляных канструкцый для вырошчвання рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы. Адна з іх на 300 галоў была пабудавана ў пачатку года сіламі калгаснай будаўнічай брыгады ўсяго за 22 дні. Абышлася ферма гаспадарцы ў 570 мільёнаў рублёў. Цяпер тут жа завяршаецца ўзвядзенне яшчэ адной такой фермы, у працэсе будаўніцтва знаходзяцца дзве.

Звярну ўвагу яшчэ на адзін момант. Праўленне сельгаспрадпрыемства ўдумліва працуе і над забеспячэннем камфортных умоў на рабочых месцах. На фермах – аўтаматыка, камп’ютары, узорная чысціня, пакоі адпачынку, лазні, душавыя пакоі. Механізатары працуюць на сучаснай камфартабельнай тэхніцы, дыхаюць пры гэтым кандыцыянаваным паветрам і не адчуваюць шуму работы рухавіка. Магчыма, не за гарамі ўжо і той час, калі кожны работнік гаспадаркі будзе мець васьмігадзінны рабочы дзень і пяцідзённы рабочы тыдзень. Па крайняй меры, кіраўніцтва нашага сельгаспрадпрыемства вызначыла гэта адной з прыярытэтных сваіх задач на самую блізкую перспектыву. Заўважу, што сёння нашы калгаснікі забяспечаны па 1,61 выхаднога дня кожны тыдзень.

Для мяне, як галоўнага заатэхніка СВК “Калгас “Радзіма”, які прысвяціў любімай справе ўсё сваё жыццё, безумоўна, адной з тэм пятага Усебеларускага народнага сходу, што найбольш хвалююць, будзе абмеркаванне стану спраў у аграпрамысловым комплексе краіны. Спадзяюся, што грунтоўная размова аб перспектывах і шляхах функцыянавання сельгасвытворчасці, прынятыя на форуме рашэнні пасадзейнічаюць далейшаму паспяховаму развіццю гэтай адной са стратэгічных галін эканомікі беларускай дзяржавы.

Па матэрыялу раённай газеты “Зара над Друццю”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения