Рус Бел Eng 中文

Трое жыхароў з Кіраўскага і Клімавіцкага раёна перасягнулі стогадовы ўзрост

1 сакавіка ў жыцці жыхара в.Казулічы Кіраўскага раёна Ігната Габруся адбылася важная падзея —яму споўнілася 100 гадоў.

На свой лёс Ігнат Цімафеевіч не скардзіцца: як кажуць, усё ўдалося — і дом пабудаваў, і трох сыноў з дачкой выгадаваў, і сад пасадзіў. Зараз дзядуля мае 6 унукаў і столькі ж праўнукаў.

Ігнат Габрусь абараняў Радзіму ад ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, затым разам з іншымі аднавяскоўцамі аднаўляў разбураную народную гаспадарку. І заўсёды яго вызначалі адказнасць, стараннасць, сумленнасць. А яшчэ ён — прыхільнік здаровага ладу жыцця: ніколі не курыў, не злоўжываў спіртнымі напіткамі.

Стогадовы ўзрост перасягнулі таксама Дар'я Кавалёва i Алёна Петрачэнка, жыхаркі вёсак Перавалошня i Сінеж Клімавіцкага раёна.

Алёна Фёдараўна жыве з 78-гадовай дачкой Праскоўяй. Доўгажыхарка выхавала дваіх дзяцей, мае шэсць унукаў, трох праўнукаў i столькі ж прапраўнукаў. Доўгі час бабуля працавала ў паляводчай брыгадзе. Ведала шмат народных песень i танцаў.

Калі зазірнуць у пашпарт Алёны Петрачэнкі, то дата яе нараджэння прыпадае на 1910 год. Але, як сцвярджае яе дачка, бабуля з'явілася на свет значна раней.

“Маці часта расказвала мне, што дата яе нараджэння па дакументах недакладная. Уся справа ў тым, што раней, у гады яе маладосці, пашпартоў не было, а калі ix пачалі выдаваць, то многія людзі наўмысна «маладзілі» свой узрост. Мая маці таксама была ў гэтым шэрагу”, — тлумачыць Праскоўя Ягораўна.

Мясцовыя жыхары сакрэт доўгажыхарства сваёй зямлячкі тлумачаць наступным чынам: была вельмі працавітай, вясёлай, добразычлівай. А аптымізм, як вядома, станоўча адбіваецца на здароўі кожнага чалавека.

Па матэрыялах раёных газет “Родная ніва” і “Кіравец”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

13.07.2018 - 12:39 | Уличное освещение на солнечных батареях установили в Березковском сельсовете Хотимского района

Уличное освещение на солнечных батареях установили в Березковском сельсовете Хотимского района. Об этом корреспонденту сайта сообщили в Могилевском областном управлении по надзору за рациональным использованием топливно-энергетических ресурсов.

13.07.2018 - 11:23 | В Горках для любителей природы открыт для посещения дендропарк Белорусской сельхозакадемии

Прекрасный отдых  – это прогулка на свежем воздухе по живописным местам. В их числе - дендрарий ботанического сада, расположенный в Горках на территории Белорусской сельхозакадемии.

12.07.2018 - 13:54 | Как решается проблема занятости в Мстиславском районе

Приграничное положение района, где до условного раздела с Россией всего с десяток километров, волей-неволей влияет на рынок труда. Заманчивые предложения работы в аграрной сфере в стране-соседке порождают скрытую миграцию, рабочей силы становится меньше.

10.07.2018 - 14:31 | От оплаты коммуналки до стипендии школьникам - как мотивируют работников в белыничском колхозе «Родина»

Белыничский СПК «Колхоз «Родина» разработал систему мер для мотивации своих работников. О некоторых из них сегодня Президенту Беларуси Александру Лукашенко рассказал председатель кооператива Александр Лапотентов.

10.07.2018 - 14:15 | Александр Лукашенко подарил Geely Atlas коллективу белыничского колхоза «Родина»

Глава государства Александр Лукашенко вручил сегодня Благодарность Президента трудовому коллективу СПК «Колхоз «Родина» и подарил ему автомобиль Geely Atlas.