Вверх

Вы здесь

Турыстычна-краязнаўчы маршрут “Асіповіцкая кругасветка” мае шанцы пераўтварыцца ў сапраўдны турыстычны брэнд

Распрацоўкай турыстычна-краязнаўчага маршруту “Асіповіцкая кругасветка” паспяхова скончылася супрацоўніцтва Асіповіцкага раёна з Праграмай развіцця ААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”.

Сумеснымі намаганнямі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, клуба дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства пры фінансавай дапамозе ПРААН былі распрацаваны і апрабаваны юнымі асіповіцкімі аматарамі вандраванняў два варыянты шматдзённых падарожжаў: пешаходны паход працягласцю 190 км і веласіпеднае "сафары” даўжынёй 210 км, якія праходзяць практычна праз усе вартыя ўвагі мясціны роднага краю. Такім чынам той, хто пройдзе адным з гэтых маршрутаў, будзе мець поўнае ўяўленне аб багатай прыродзе і поўнай драматычных падзей гісторыі Асіповіччыны.

Наколькі запатрабаванымі сярод аматараў падарожжаў будуць гэтыя маршруты ў сённяшнім варыянце — пакуль невядома (пачакаем наступнага лета), але не выключана, што "Асіповіцкая кругасветка” з цягам часу можа стаць чымсьці большым, чым гэта сёння бачыцца яе распрацоўшчыкам.

Надзею на менавіта такі шлях яе развіцця дае наступная падзея: напрыканцы года ЗАТ “Тэхнапарк Магілёў” былі падведзены вынікі конкурсу цікавых для бізнесу праектаў "Кубак інавацый”, і сярод найбольш перспектыўных адзначаны распрацаваны камандай Бабруйскага філіяла УА БДЭУ план "Стварэнне турыстычнага гісторыка-экалагічнага цэнтра развіцця рэгіёна”, базай для рэалізацыі якога павінна стаць вёска Свіслач.

Калі гэты праект будзе рэалізаваны — а тэхнапарк зараз актыўна шукае для яго інвестараў — разам з "Асіповіцкай кругасветкай”, якая праходзіць праз старажытную Свіслач, ён мае добрыя шанцы пераўтварыцца ў сапраўдны турыстычны брэнд.

Асіповіцкі край

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения