Рус Бел Eng

Тыдзень славянскай пісьменнасці і культуры пачаўся 20 мая ў МДУ імя А.А. Куляшова

Тыдзень славянскай пісьменнасці і культуры пачаўся 20 мая ў МДУ імя А.А. Куляшова. На ўрачыстай цырымоніі выступіў камерны хор універсітэта, які выканаў славутую песню Ігара Лучанка “Мой родны кут” на словы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

“Славянскія літары ствараліся не дзеля меркантыльных людскіх інтарэсаў, – падкрэсліў дэкан факультэта славянскай філалогіі Сяргей Сомаў, адкрываючы мерапрыемства. – Кірыл і Мяфодзій вынайшлі азбуку дзеля духоўнага ўзвышэння людзей. Адсюль – наш агульны славянскі падыход да мовы і літаратуры як да храма, духоўнага падмурка”.

Сяргей Сомаў адзначыў таксама тое, што традыцыя духоўнасці павінна захоўвацца і надалей. “У ХХІ стагоддзі большасць людзей – носьбіты масавай культуры, культуры сурагатнай. Аднолькавыя думкі, аднолькавыя каштоўнасці… Аднак славяне маюць сваю ўнікальную культуру. І яе трэба захаваць! Бо іншых шляхоў захавання нашага народа проста не існуе”, – падкрэсліў дэкан.

Былы дэкан факультэта, пісьменнік і навуковец Яраслаў Клімуць, звяртаючыся да прысутных, адзначыў: “Кніга – гэта крыніца мудрасці, падмурак нацыянальнай памяці. ХХ стагоддзе нарадзіла шмат беларускіх паэтаў, якія сцвердзілі беларускае слова як роўнае іншым славянскім мовам”. На адкрыцці тыдня славянскай пісьменнасці выступілі і прадстаўнікі розных славянскіх дыяспар.

Так, культурнае аб’яднанне “Дніпро” прапанавала гледачам песні і вершы, а таксама павіншавала ўсіх прысутных са святам. Госці з польскай дыяспары праспявалі вядомую сучасную капмазіцыю “Trochę ciepła”, якая выклікала сапраўдную навальніцу апладысментаў. Завершыў цырымонію адкрыцця раманс “Зорка Венера” Максіма Багдановіча. На балгарскай мове гэты славуты верш прачытала выкладчык кафедры рускай і замежнай літаратуры Таццяна Жыркевіч.

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.

18.05.2018 - 08:59 | Первый республиканский конкурс-пленэр мастеров резьбы по дереву «Перевоплощение дерева» пройдет в Бобруйске

Республиканский конкурс-пленэр мастеров резьбы по дереву «Перевоплощение дерева» пройдет впервые с 22 по 29 июня на базе ОАО «ФанДОК» в Бобруйске. Об этом сообщили в пресс-службе концерна «Беллесбумпром».

16.05.2018 - 10:47 | Более 30 видов домашнего сыра предложат гостям гастрономического фестиваля «Гаспадарчы сыр» в Славгороде

Седьмой гастрономический фестиваль «Гаспадарчы сыр» пройдет 26 мая в Славгороде. Об этом сообщает сайт местного райисполкома.

15.05.2018 - 11:29 | Гран-при Международного фестивального проекта «Звездочет» остался в Могилеве

В минувшие выходные Могилев превратился в центр фестивального туризма. Поводом стал хореографический этап международного проекта «Звездочет». Масштабное мероприятие стартовало в регионе в начале года и совпало  с присвоением областному центру статуса «Молодежной столицы Беларуси- 2018».