Рус Бел Eng 中文

У бібліятэках Магілёва штотыднёва будзе ладзіцца акцыя «Сёння ў нас беларускі чацвер»

У бібліятэках абласнога цэнтра штотыднёва будзе ладзіцца акцыя «Сёння ў нас беларускі чацвер». Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва».

Кожны чацвер жыхароў горада на Дняпры запрашаюць прыняць удзел у цікавых літаратурных акцыях, гульнях і жартоўных віктарынах на роднай мове. Гасцям прапануюць напісаць беларускі тэкст пад дыктоўку, праглядзець відэаролікі і беларускамоўныя мультфільмы, пазнаёміцца з вядомымі і невядомымі беларускімі аўтарамі. Тут можно будзе і паразмаўляць на роднай мове.

Акрамя таго, для зацікаўленых чытачоў падрыхтуюць выставы, прэзентацыі, хіт-парады лепшых беларускіх часопісаў і кніжных навінак: «Любіць і чытаць сваё», «Чытай беларускае, каб жыць цікава і карысна!» ,«Беларускае дзіва» і іншыя.

Даведкі па тэлефоне: (80222) 45 33 53.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна