Вверх

Вы здесь

У Дрыбіне знайшлі сакрэт дзейснай прафілактыкі сямейных праблем

У раёне знайшлі сакрэт дзейснай прафілактыкі сямейных праблем і павышэння нараджальнасці. Пазалетась гэты раён заявіў пра сябе ў рэспубліцы як рэкардсмен па нараджальнасці. Сёлетні паказчык за 5 месяцаў таксама высокі - больш за 14 немаўлят на 1000 жыхароў. Не апошнюю ролю ў паляпшэнні дэмаграфічнага становішча адыграў пілотны праект «Сям'я для дзіцяці», які тут рэалізоўваўся з 2012 года.

Дапамагаць сем'ям - звычайная справа для Ларысы Арцёменкі

Апошнія 5 гадоў у раёне не было ніводнага выпадку пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Нават прыйшлося закрыць раённы сацыяльны прытулак, бо там не засталося ніводнага дзіцяці. А будынак, дзе ён знаходзіўся, плануецца прыстасаваць пад дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ужо і кандыдатуры бацькоў падшукваюцца. Гэты дзіцячы дом стане трэцім у раёне, два папярэднія існуюць у Дрыбіне і Трылесіне.

Хуткая дапамога для сям'і

- Дзеці павінны выхоўвацца ў біялагічнай сям'і, а гэта значыць, трэба папярэджваць тыя фактары, якія негатыўна ўплываюць на яе дабрабыт: выкараняць выпадкі злоўжывання спіртнымі напоямі, садзейнічаць у працаўладкаванні і рашэнні жыллёвых праблем, аказваць сацыяльную дапамогу, у тым ліку адрасную. Мы прааналізавалі абстаноўку і прыйшлі да высновы, што да пазбаўлення бацькоўскіх правоў прыводзіць позна пачатая праца з сям'ёй. Цяпер усе нашы службы задзейнічаны ў прафілактыцы, - кажа намеснік старшыні Дрыбінскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Дзмітрый ПІМАШЭНКА.

Разам з Ларысай АРЦЁМЕНКАЙ, дырэктарам Дрыбінскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, ідзём у госці да сям'і, якая стала на шлях выпраўлення. Маладыя з ліку тых, што пажаніліся амаль што дзецьмі - адразу ж пасля школы. Але жыццё разам - гэта не толькі рамантыка.Са з'яўленнем дзіцяці з'явіліся і праблемы, якія маглі прывесці да распаду сям'і. Але своечасова ўмяшаліся адпаведныя службы, і цяпер маладыя разам, а іх саюз замацавала яшчэ адно дзіця.

Першае, што кідаецца ў вочы, калі заходзім у інтэрнат, дзе жыве сям'я, - цэлая батарэя дзіцячых калясак. Нас сустракае сімпатычная жанчына з дзіцем на руках. Старэйшая дачка на занятках, муж на працы. Пакойчык невялікі, але ўтульны. Відаць, што жанчына клапатлівая. Пра складаны перыяд жыцця прыгадваць не хочацца, таму размаўляем толькі пра станоўчае.

- Выйшла замуж, нарадзіла Віку. Якраз на Дзень Перамогі. Таму імя выбрала сябе само - Вікторыя! А сынульку нашага Кірылам завуць, як Патрыярха ўсяе Русі, - усміхаецца Святлана.

На сценах пакоя - фотаздымкі дзяцей і дыпломы ў рамках. Жанчына з гонарам паказвае на адзін з іх, дзе Віку адзначылі за дасягненні ў спорце. Відаць, што для сям'і гэтыя поспехі не пусты гук. Як і сам статус - сям'я. Раней, калі муж ездзіў на заробкі ў Расію, маладая жонка цяжка перажывала расстанне. Цяпер яны разам, і гэта зусім іншая справа.

Пасля сустрэчы з гэтай жанчынай пачынаеш верыць не толькі ў вялікую сілу кахання (бо, калі б яго не было, нічога б не выратавала сям'ю), але і перавыхавання (Ларыса Арцёменка і яе калегі паўплывалі на лёс не адной такой пары).

Паспець працягнуць руку

Наогул, работа ў супрацоўнікаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра не кабінетная. Дайшла інфармацыя, што дзесьці загулялі, запілі, паскандалілі - гэта ўжо нагода для дзеяння. Нельга пускаць справу на самацёк.

- Наш каардынатар у рабоце - камісія па справах непаўналетніх, - кажа Ларыса Арцёменка. - Калі паступіў сігнал, усе службы прыходзяць у «баявую гатоўнасць». Мы падтрымліваем сувязі са старастамі вёсак, старшынямі сельвыканкамаў. Калі ў вёсцы нешта адбылося, навіна хутка распаўсюджваецца і даходзіць да нас.

Пакутуюць ад легкадумных бацькоў перш за ўсё дзеці. Меры ўздзеяння на праблемных дарослых - ад прапановы закадзіравацца да кантролю на працоўным месцы. Спіс паднаглядных сем'яў штомесячна абнаўляецца. Кагосьці здымаюць з кантролю, кагосьці, наадварот, ставяць.

Наталля - маці-адзіночка, пачала прыкладвацца да бутэлькі і забываць пра сваю трохгадовую дачку. Кіне дома адну, а дзверы - на ключ. Скончылася тым, што недарэчную маці паставілі на ўлік як сацыяльна небяспечную.

- Спачатку яна зусім не ішла на кантакт, - кажа Ларыса Арцёменка. - Спрабавалі дастукацца да яе праз маці, праз суседзяў - безвынікова. Маладая дзяўчына не спяшалася выпраўляцца, ісці працаваць. Пасля чарговага запою, які зацягнуўся, пачалі збіраць дакументы, каб перадаць дзіця пад апеку дзяржавы. У выніку дзяўчынку змясцілі ў прытулак. Жанчына зразумела, што ўсё сур'ёзна, закадзіравалася, пайшла працаваць. Праз 4 месяцы ёй вярнулі дачку. Вось ужо два гады, як Наталлю ніхто з бутэлькай не бачыў.

Знайшла ў сабе сілы пачаць новае жыццё і шматдзетная маці з Трылесіна. Праз сваю цягу да спіртнога яна перыядычна трапляла ў групу сацыяльна небяспечных. Скончылася тым, што пазбавілася правоў на чацвёра сваіх дзяцей. Але хапіла сіл узяцца за розум. Летась дзеці вярнуліся да маці. Цяпер сям'і аказваецца ўсялякая дапамога, у тым ліку адрасная. У раёне наладжаны сувязі з дабрачынным італьянскім фондам і падлеткі маюць магчымасць адпачываць за мяжой. Італьянцы нават дапамаглі аднаму з дзяцей зрабіць аперацыю.

Без дыму і агню

Для Уладзіміра АтрахімёнкІ, які працуе інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дрыбінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях, праца і ахова інтарэсаў сям'і ўжо даўно сталі словамі-сінонімамі. Некалькі гадоў таму ў якасці дэпутата райсавета ён дапамагаў вырашаць землякам сацыяльныя праблемы. Ды і сёння пры наведванні канкрэтнай сям'і не абмяжоўваецца прафілактыкай работы пячнога ці электрычнага абсталявання - звяртае ўвагу і на тое, чым людзі «дыхаюць».

Галаўны боль для ратаўнікоў - дзеці без нагляду. Уладзімір памятае, як 4 гады таму да бабулі ў вёску прыехалі ўнукі з Магілёва, знайшлі стары матрац і падпалілі яго. Добра яшчэ, што гэта адбылося на вуліцы, а не ў доме... Наогул, за апошнія два гады пажараў з прычыны дзіцячага свавольства ў раёне не было.

З 2005 года Уладзімір Атрахімёнак выкладае дзецям асновы бяспекі жыццядзейнасці. Раней гэта быў абавязковы прадмет у школах, цяпер, на жаль, факультатыўны. Карысць жа ад яго нельга перабольшыць. Не ўсе дарослыя ведаюць, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях. Што казаць пра дзяцей? Раз на тыдзень ратаўнік праводзіць двухгадзінныя заняткі ў Дрыбінскай сярэдняй школе і Цэнтры пазакласнай дзейнасці. І вельмі ганарыцца, што ўжо трое яго выпускнікоў працуюць у аддзелах па НС у Дрыбіне і Горках.

Зараз канікулы, і ратавальнікі кантралююць яшчэ і лагеры пры школах. Трэба глядзець, каб адпачынак дзяцей праходзіў «без дыму і агню». Менавіта так называецца прымеркаваная да школьных канікул рэспубліканская акцыя.

- Аднымі забаронамі справу не вырашыш, трэба чымсьці зацікавіць падлеткаў, - з веданнем справы кажа суразмоўца. - Прафілактычныя мерапрыемствы праводзім у выглядзе гульні. Дзесьці відэаролік разам паглядзім, дзесьці сродкі пажаратушэння пакажам або прыклад да месца прывядзём. Зараз лета, і трэба нагадваць, як паводзіць сябе пры навальніцы, як на вадаёмах, чым пагражае выпальванне сухой расліннасці.

Дзеля дзіцяці

Цяжэй уздзейнічаць на дарослых, асабліва адзінокіх. У сельсаветах усе «асацыялы» на ўліку. Перыядычна з імі працуюць падчас пасяджэння савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Пры кожным сельсавеце існуюць наглядальныя камісіі.

За Уладзімірам Атрахімёнкам у раёне замацавана 12 вёсак, ён там адказны за супрацьпажарную прапаганду. Асабіста наведвае сем'і - як па службовых абавязках, так і разам з камісіямі, прымае ўдзел у пасяджэннях грамадскіх пунктаў.

- Але, калі чалавек сам не пажадае выпраўляцца, намаганні амаль роўныя нулю, - кажа ён. - Неяк наведалі мужчыну, нагадалі, што небяспечна курыць у ложку, злоўжываць спіртным, а ноччу паступіў сігнал, што яго дом гарыць.

Святлана Кірылава, намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх, выратавала не адну сям'ю. Для іх яна і дарадчыца, і псіхолаг, і самы блізкі чалавек.

- Ёсць у нас жанчына вельмі праблемная, - расказвае яна. - У яе было дзіця ад першага шлюбу, сужыцель свайго прывёў, ды яшчэ агульнае нарадзілася. Але жыць у згодзе не атрымліваецца. Гаспадыня яна выключная, але калі пачынае піць, усё ідзе бязладна. Што толькі ні рабілі - і дзяцей забіралі, і правоў пазбаўлялі, а яна не выпраўляецца. Некаторы час трымаецца, але як толькі ёй дзяцей вернуць, пускаецца ва ўсе цяжкія. Зараз зноў ездзіць па прыёмных сем'ях, дзяцей наведвае, просіць, каб вярнулі...

На думку Святланы Кірылавай, праект «Сям'я - для дзяцей» даказаў, што можна працаваць з праблемнымі сем'ямі без пазбаўлення іх бацькоўскіх правоў. Але гэта патрабуе вялікіх псіхалагічных выдаткаў. Прыходзіцца ўвесь час жыць чужымі праблемамі. Аднойчы да яе прыйшла раз'юшаная жанчына, пагражала, што будзе скардзіцца ў розныя інстанцыі. А потым, калі выказалася, падзякавала за ўвагу і пайшла. «Я пры гэтым амаль нічога не сказала, - смяецца Святлана Уладзіміраўна. - Чым не прыклад, што людзям не хапае элементарнай увагі».

"Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения