Вверх

Вы здесь

У гэтым годзе адзначаецца 145-годдзе з дня нараджэння мастака Бялыніцкага-Бірулі

Сёння ў бялыніцкім аграгарадку Цяхцін пачынаецца міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Творчы форум - прадстаўнічы, на яго з’язджаюцца таленавітыя мастакі з Расіі, Індыі, Ізраіля, Украіны, Арменіі, Літвы і Кітая. І ладзіцца ў вёсцы, што стаіць на беразе Друці, невыпадкова. Адсюль, з урочышча Крынкі, родам адзін з выбітных беларускіх пейзажыстаў ХХ стагоддзя Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Сёлета - 145-я ўгодкі з дня нараджэння знакамітага мастака.

Першае, што нагадае прыезджаму па прыбыцці ў Цяхцін пра след мастака, гэта школа. 20 гадоў таму ёй прысвоена імя Бялыніцкага-Бірулі. Адбылося гэта якраз у той час, калі ў першы раз ладзіўся той самы міжнародны пленэр, які і цяпер праходзіць штогод у аграгарадку. Тады ж на беразе, які ахрысцілі вяскоўцы Бірулёвым, усталявалі вялікі валун з надпісам: «У гэтых мясцінах у с. Крынкі нарадзіўся народны мастак БССР, народны мастак СССР, акадэмік жывапісу Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля».

Да вялікага каменя мяне вызваліся правесці дзесяцікласнікі Андрэй Ігнатовіч, Алёна Пятрэнка і Алёна Смалякова. Ад цэнтра вёскі сюды напрасткі кіламетра з паўтара па вуліцы, вядома ж, - імя Бялыніцкага-Бірулі. Школьнікі ўразілі мяне веданнем гісторыі роднай вёскі: «Існавала некалькі варыянтаў назвы сельскай вуліцы, - заўважаюць дзеці. - Панская, Шляхота, Кастрычніцкая і Крынкі - таму што паблізу заўсёды бруілася крынічка».  

Скончыліся жылыя дамы, праходзім праз бярозавы гай, які змяняецца сасоннікам - і вось тая самая пляцоўка, дзе быў маёнтак. Старажылы расказвалі, што амаль да калектывізацыі захоўваліся на ёй панскія будынкі. Неўзабаве былі знішчаны. Цяпер пра тое, што тут некалі была раскошная сядзіба, нагадваюць толькі кусты бэзу. А за імі Друць, якая выгінаецца, бы змяя, ля гэтага пагорка.

Дарэчы, захаваліся запісы, дзе Вітольд Каэтанавіч, чалавек, які прынцыпова ўсюды падкрэсліваў сваю беларускасць, апісваў цягу да мілых пейзажаў: «Я - беларус. Маё жыццё з маленства пастаянна звязана з прыродай. З ёй звязаны заўсёды быў сэнс жыцця. Я вырас у вёсцы, у прыродзе, у народзе. Назаўсёды ў памяці засталіся ўзгорак над рэчкаю, драўляны дом, кусты шыпшыны і бэзу пад вокнамі, лес за Друццю. Лес быў зусім блізкі, хоць рака пад гарою, на якой стаяў дом, жывапісна выгіналася, вырабляла тры пятлі перад домам, адсунуўшы меднастволы сасновы бор…»

Жаданне ж пакінуць у сваіх малюнках любыя сэрцу краявіды нарадзілася дзякуючы якраз праведзеным на Магілёўшчыне дзіцячым гадам, калі бацька браў сына з сабой у службовыя паездкі. Справа ў тым, што Каэтан Біруля служыў у Дняпроўскім параходстве. Выпраўляўся ў рэйсы па Прыпяці і Сажы разам з маленькім Вітольдам. Старажылы Цяхціна ўспаміналі (гэта зафіксавана ў летапісе вёскі, які захоўваецца ў сельскай бібліятэцы), што ў гаспадароў быў свой гарэлачны завод «Правор». Тое месца цяпер называюць жыхары Праворышчам. Валодалі яны таксама карчмой, млынам, вялікай колькасцю хатняй жывёлы. Але пасля таго як бацька мастака загінуў на вайне з Турцыяй, гаспадыня сядзібы прадала яе і з’ехала ў Маскву.

Сам Вітольд Бялыніцкі-Біруля скончыў у 1889 годзе мастацкую школу Мікалая Мурашкі ў Кіеве і адправіўся працягваць навучанне таксама ў Маскву. Там у вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ён навучаўся у прызнаных мэтраў. Талент Бялыніцкага-Бірулі нават у юнацкія гады быў настолькі прыкметны, што працаваць у сваю майстэрню яго запрашае сам Ісаак Левітан, а палатно «З наваколляў Пяцігорска» набывае для сваёй калекцыі Павел Траццякоў, які вельмі рэдка звяртаў увагу на студэнцкія працы…

Прызнанне і слава спасціглі Бялыніцкага-Бірулю вельмі рана, на пачатку чацвёртага дзясятка. Мала хто з яго калег па цэху можа ганарыцца такой колькасцю прызоў і ўзнагарод. У чым жа сакрэт? Мяркую, у прастаце і блізкасці яго карцін кожнаму, хто іх бачыць. На пейзажах мастака, як правіла, натуральныя, паўсядзённыя віды - квітнеючыя лугі, скаваная лёдам рака, сцяжынка ў восеньскім парку…

Апошні раз на радзіме, у Беларусі, мастак, ужо знакаміты і прызнаны майстар, пабываў толькі ў 1947 годзе. У Цяхціне не памяталі, каб ён заязджаў у Крынкі. Некалькі тыдняў гасцяваў тады на Белай дачы пад Мінскам. Тут стварыў шэраг эцюдаў, якія ляглі ў аснову цыкла карцін пра нашу краіну. Сам жывапісец пра гэты перыяд так казаў: «Мне заўсёды здавалася, што я ў даўгу перад Беларуссю. Мяне заўсёды турбавала думка, што я мала напісаў пра яе, і таму зараз, калі я зноў у родным краі, я стараюся хоць крыху нагнаць упушчанае». Напісаная па выніках паездкі ў 1947-м «Беларусь. Ізноў заквітнела вясна» стала адной з нешматлікіх работ аўтара, якія апынуліся ў Траццякоўскай галерэі.

Работа «Ранняя вясна»

Самая вялікая калекцыя - 400 эцюдаў і карцін, а таксама многія са значных палотнаў Бялыніцкага-Бірулі - знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. Але ж 60 работ майстра захоўваюцца ў Бялыніцкім раённым музеі імя мастака. Яго калекцыя стваралася ў пачатку 70-х. Гэты момант памятае былы супрацоўнік музея Алена Куранок:

- Доўга займаўся зборам твораў тагачасны дырэктар Парфён Жыгуноў. Я прыйшла працаваць у музей, калі экспазіцыя работ Бялыніцкага-Бірулі збольшага атрымалася. На першую пару 27 карцін перадаў Нацыянальны мастацкі музей. А ў канцы 70-х разам з дырэктарам музея Аленай Аладавай да нас у Бялынічы прыехала жонка мэтра Алена Аляксееўна. З выгляду - нічым не прыкметная жанчына, хударлявая, простая, не напышлівая. Размаўляла з намі прыветліва і прыязна. Расказвала пра мужа, пра яго ўспаміны аб Беларусі. Пра іх жыццё на дачы «Чайка» ў горадзе Удомля Цвярской вобласці, дзе працаваў, з’язджаючы з Масквы, мастак.  

У той адзіны раз Алена Аляксееўна прывезла на захаванне землякам Бялыніцкага-Бірулі яго пэндзлі і палітру, а таксама палатняны касцюм. У такой простай, вясковай вопратцы пераважна працаваў мастак. Жонка расказвала, што ён успамінаў пра малую радзіму з уздымам нават у той час, калі яго адольвала хвароба. Казаў, быў шчаслівы, што ў канцы жыцця хадзіў па роднай зямлі сваімі нагамі, «атрымліваючы асалоду ад нашай беларускай вясны, калі кветнелі яблыні і бэз».  

Менавіта вясна - тая пара года, якая ўвасоблена на многіх палотнах Бялыніцкага-Бірулі. Углядваюся ў тыя асобнікі, што знаходзяцца ў бялыніцкім музеі. Здаецца, кожнае палатно дыхае свежым вясновым паветрам, вільгаццю, калі растае снег і па-асабліваму пахне зямля, гамоняць ручаі.

- Некаторыя наведвальнікі, не мастацтвазнаўцы, але ўраджэнцы цяхцінскіх месцаў, калі знаёмяцца з нашай калекцыяй, адзначаюць, што гэта тая самая вясна ў Крынках, - разважае супрацоўнік Бялыніцкага раённага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі Святлана Арлоўская. - Да прыкладу, паглядзіце на «Эцюд з бярозкамі» і «Лёд пайшоў». Вяскоўцы кажуць, што гэта той самы звілісты адрэзак ракі, што і ў Цяхціне. Ці не так?  

Угледзеўшыся ў названыя карціны, са сваёй суразмоўцай магу толькі пагадзіцца. Зазіраю ў адну з вітрын, выстаўленых у музеі, - а там тыя самыя пэндзлі і палітра Бялыніцкага-Бірулі. Можа, менавіта імі ён стварыў гэтыя палотны, а таксама шэдэўры, якія назаўсёды ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю беларускага жывапісу...

СБ

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

21.09.2017 - 08:08 | Православные празднуют Рождество Пресвятой Богородицы

Рождество Пресвятой Богородицы сегодня празднуют православные верующие. Это один из двунадесятых непереходящих праздников Православной церкви, установлен в честь рождения пречистой Девы Марии.

18.09.2017 - 09:02 | После создания каталога еврейских кладбищ на Могилевщину в поисках могил предков потянулись туристы

В XVIII веке едва ли не половину городов и местечек Могилевской области населяли евреи. Одни покинули эти места до революции, другие погибли в годы Великой Отечественной, третьи эмигрировали в середине 90-х.

15.09.2017 - 08:42 | В Чаусах обнаружили боеприпасы и человеческие останки времен ВОВ

В Чаусах в поле вблизи улицы 60 лет СССР проводились дорожные земляные работы, во время которых обнаружились ценные исторические находки. Из земли извлекли скелетированные останки человека, фрагменты обмундирования, саперную лопату, ружье времен Великой Отечественной войны.

12.09.2017 - 10:22 | Фонды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея папоўніліся ўнікальнымі прадметамі ІХ стагоддзя

Фонды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея папоўніліся ўнікальнымі прадметамі ІХ стагоддзя. Іх у падарунак музею перадаў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі ў галіне культуры Валерый Казакоў.

11.09.2017 - 11:34 | В Быховском районе поисковики установили место падения советского самолета

Активисты Могилевского областного поискового клуба «ВИККРУ», руководит которым известный военный историк и писатель Николай Борисенко, вернулись из экспедиции в Быховский район с хорошей новостью.

 

Рубрики

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения