Вверх

Вы здесь

У Глускім раёне існуе майстэрня для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Знайсці Мішку ў Глуску зусім не складана. Непадалёк ад цэнтра гарадскога пасёлка стаіць сімпатычны драўляны домік, чымсьці падобны на казачны церамок. Гэта і ёсць яго майстэрня па рамонце абутку. Мішка — выхаванец Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Там ён і атрымаў сваю прафесію. Раней яго паслугамі карысталіся ў асноўным свае, веснаўскія, але з 1 верасня ў Глуску афіцыйна запрацаваў спецыяльна створаны для Мішкі кіёск. Яго ўрачыста адкрывалі ўсім раёнам з удзелам міністра працы і сацыяльнай абароны.

Майстар па абутку

Лёс Мішку не шкадаваў. З дома дзіцяці ён трапіў у дом-інтэрнат. Хлопчыка апякала тутэйшая санітарка, якая потым забрала яго да сябе. Толькі хутка шчасце скончылася: жанчына цяжка захварэла і памерла. Мішка зноў вярнуўся ў інтэрнат. Зараз ён амаль самастойны чалавек. Жыве ў райцэнтры, у доме, які пабудавалі для дарослых выхаванцаў інтэрната ірландскія дабрачынцы. Яго і яшчэ 8 яго таварышаў даглядае санітарка. Бо ўсе жыхары гэтага дома — інваліды 2-й групы з рознымі захворваннямі. Мішка адзіны, хто працуе ў райцэнтры. Астатнія ездзяць у Веснава, дзе для іх створана майстэрня па дрэваапрацоўцы.

Мішка шчаслівы: не кожны з мясцовых жыхароў можа пахваліцца асабістым кіёскам у цэнтры гарадскога пасёлка. Але гэта летні варыянт. На зімовы час яго майстэрня пераехала ў капітальны будынак. У пакоі, які займае Мішка, пахне абутковым клеем і скурай. У шафе на палічках стаяць адрамантаваныя туфлі і боты.

Хлопец не супраць расказаць нешта пра сябе, але ў яго сур'ёзныя праблемы з маўленнем і трэба яшчэ зразумець, што ён гаворыць. Звяртаю ўвагу, што некаторыя яго спадручныя матэрыялы не айчыннай вытворчасці. «Клей мне прывезла мая ірландская маці. Вельмі трывалы», — тлумачыць ён і шчодра намазвае ім абцас бота, дзе будзе набойка. Установу працяглы час апякае дабрачынная ірландская арганізацыя. Валанцёры ад яе прыязджаюць амаль кожны месяц, у адрозненне ад біялагічных бацькоў. Дакладней будзе сказаць, большасць гэтых хлопчыкаў і дзяўчатак зусім не ведае сваіх бацькоў. Для іх роднымі сталі ірландскія сем'і. Ім яны шлюць навагоднія паштоўкі і з нецярпеннем чакаюць лета, каб зноў сустрэцца. Мішка не выключэнне. Кожнае лета ён некалькі тыдняў гасцюе ў «ірландскай маці». І вяртаецца адтуль з цэлым багажом падарункаў. Вунь на акне стаіць ірландскі тэрмас, рэч таксама вельмі якасная і зручная. Зараз, калі ў Мішкі з'явілася праца, замежныя дабрадзеі забяспечваюць яго неабходнымі прыладамі. Той жа шліфавальны станок, на якім ён апрацоўвае абутак, лапа, ніткі, фарба — усё гэта з Ірландыі.

А вось на радзіме асноўныя Мішкавы сябры — гэта выхавальнікі і таварышы па інтэрнаце. Пра свайго настаўніка, які навучыў яго рамантаваць абутак, Міша кажа з вялікай удзячнасцю. Гэта ён перадаў яму ўсе прамудрасці прафесіі.

Нерабочая група?

На сцяне дырэктара Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Вячаслава Клімовіча шмат дыпломаў і падзяк рэспубліканскага ўзроўню. За мінулы год установа заняла другое месца ў краіне за лепшую пастаноўку работы па абслугоўванні і стварэнні здаровых і бяспечных умоў для пражывання пенсіянераў і інвалідаў. Зараз тут рэалізуюць наватарскую ідэю па працаўладкаванні людзей з другой групай інваліднасці. Пакуль гэтая катэгорыя лічыцца ў краіне недзеяздольнай. Толькі Вячаслаў Клімовіч гатовы паспрачацца.

— Вось Мішу зрабілі асобны кіёск, і ён адразу ж уліўся ў гарадское асяроддзе, — радуецца кіраўнік. — Некаторыя з гараджан спачатку сумняваліся ў яго магчымасцях, але ж хутка зразумелі, што ён — прафесіянал. І хлопец адразу заваяваў аўтарытэт і кліентуру.

Знайсці занятак для такіх, як Мішка, цяжка, але гэта не значыць, што яны не могуць працаваць.

Вячаслаў Клімовіч упэўнены: прыкладна трэць з болей чым 170 выхаванцаў інтэрната, у якіх менавіта другая група, здольны прыносіць рэальную карысць грамадству. Тут ужо паказваюць прыклад таго, як гэта можа быць. У работу запушчаны праект па стварэнні майстэрань па дрэваапрацоўцы, пад які па лініі ПРААН выдзелена 18 тысяч долараў. Ён рэалізуецца з дапамогай раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Менавіта гэтая служба будзе аказваць дапамогу з падвозкай будучых работнікаў. Пакуль такіх знайшлося чатыры. Але ўсе яны з III групай. Для таго каб дапусціць да працы людзей з II групай, павінна быць станоўчае заключэнне МРЭК. І тут без папраўкі ў закон нічога не зробіш. Калі б II група стала рабочай, той жа цэнтр сацыяльнага абслугоўвання хутка знайшоў бы работнікаў для сталярнай майстэрні. Па словах яго дырэктара Анжэлы Палупанковай, жадаючыя сярод тых 30 чалавек, якія займаюцца пры аддзяленні дзённага прабывання для інвалідаў, ёсць.

— Зараз у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны разглядаецца пытанне з працаўладкаваннем гэтай катэгорыі, — кажа Вячаслаў Клімовіч. — Мы прымаем у гэтым непасрэдны ўдзел, паказваем, што ўмеюць такія людзі. У міністэрстве ўжо ўпэўніліся, што нельга ўсіх з II групай інваліднасці пазбаўляць дзеяздольнасці, дзесьці дастаткова проста абмяжоўваць. Сёлета ў Гомелі праходзіў метадычны савет Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, дзе разглядалася пытанне дзеяздольнасці і частковага аднаўлення дзеяздольнасці для людзей з II групай.

Сталярная майстэрня, створаная на тэрыторыі Веснаўскага дома-інтэрната ў рамках праекта, афіцыйна адкрыецца ў апошні тыдзень 2016 года. Потым з'явіцца яшчэ адна. Па ўмовах дагавора ініцыятары праекта павінны ўкласці раўназначную выдзеленай дапамозе суму.

Дадатковыя плошчы майстэрань разлічаны менавіта на людзей з раёна, якіх будзе падвозіць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання. Ад будучых работнікаў зусім не патрабуецца веданне справы. Спецыялісты дома-інтэрната навучаць усім неабходным маніпуляцыям.

Вячаслава Клімовіча хвалюе толькі адзін момант. Пры ўнясенні змяненняў у заканадаўства тым інвалідам II групы, якія здольны працаваць, абавязкова павінна захоўвацца пенсія.

— Інваліднасць дае невялікую фінансавую незалежнасць — пенсію, але на гэтыя грошы пражыць немагчыма, — аргументуе ён. — Праца, якую мы прапаноўваем, не вельмі высока аплачваецца. Здароваму чалавеку яна нецікавая. А вось інваліду з улікам пенсіі дае магчымасць жыць больш-менш прыстойна. У нас ёсць дзеці з цяжкай паталогіяй, здольныя выконваць толькі пэўныя аперацыі. Яны не змогуць замяніць паўнавартаснага работніка.

Залатыя рукі

У новай майстэрні прыемна пахне свежым дрэвам. Яна пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Тут усталяваны набытыя нядаўна станкі і іншыя неабходныя для работы прылады. З іх дапамогай будуць стварацца нарыхтоўкі для будучай мэблі, з якіх потым зробяць крэслы, зэдлікі, сталы, ложкі... Нават кіёск для Мішкі і шыкоўны рэкламны шчыт збіраліся на гэтай вытворчасці. Майстар па рамонце абутку, дарэчы, таксама прыклаў да гэтага рукі. У свае выхадныя дні ён прыязджае ў Веснава, каб разам з іншымі збіраць мэблю. Настаўнікі вельмі задаволены яго працай. Кажуць, за што ні возьмецца, у яго ўсё атрымліваецца. Залатыя рукі.

Пакуль створана дзве працоўныя групы па 6 чалавек. Працэсам кіруюць вопытныя прафесіяналы — майстры-выхавальнікі Леанід Уласік і Аляксандр Шарамет. Выхаванцы старанна выконваюць іх заданні. Хутка да іх далучацца жыхары Глускага раёна.

— Вытворчыя плошчы дазваляюць адкрыць 20 працоўных месцаў, — удакладняе Аляксандр Шарамет. — Ёсць ужо падрыхтаваная група маладых людзей, якім больш за 18 гадоў. Яны могуць шліфаваць, збіраць мэблю. Наогул нашы выхаванцы шмат чаго ўмеюць: займаюцца выпальваннем, выпілоўваннем лобзікам, разьбой па дрэве...

Павел Ананіч пад кіраўніцтвам выхавальніка Леаніда Уласіка робіць зайца з газасілікатнага блока. На тэрыторыі інтэрната ёсць дзіцячая пляцоўка, дзе плануецца ўсталяваць скульптуру. Там ужо знаходзіцца шмат зробленага рукамі тутэйшых умельцаў.

Намеснік дырэктара Таццяна Карповіч пасля экскурсіі па новых аб'ектах запрашае паглядзець на гэта казачнае месца. Пляцоўка сапраўды сімпатычная — домік з горкай і катом на трубе, альтанкі, скульптуры з дрэва. «Грамадства думае, што нашы дзеці нічога не ўмеюць, а яны шмат на што здольныя, — кажа Таццяна Уладзіміраўна. — Яны могуць выконваць любую манатонную работу, тое, што звычайнаму чалавеку хутка надакучвае. Паглядзіце, якія сапраўдныя творы мастацтва атрымліваюцца. Такой Бабы-Ягі, як у нас, дакладна нідзе няма».

Газета "Звязда", Нэлі Зігуля

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

24.05.2017 - 11:37 | В Шкловском районе в 2017 году газифицируют с господдержкой 216 домовладений

В Шкловском районе в 2017 году газифицируют с господдержкой 216 домовладений.

24.05.2017 - 10:05 | Редкий для Беларуси орел-могильник обнаружен в Белыничском районе

Редкий для Беларуси орел-могильник обнаружен в Белыничском районе, сообщили в общественной организации «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

22.05.2017 - 14:43 | В Краснопольском районе фермеры-любители занялись разведением лошадей

В Краснопольском районе фермеры-любители занялись разведением лошадей. Пока табун начитывает 25 кобыл, большая часть которых уже принесла потомство, сообщили в Краснопольском районном исполнительном комитете.

22.05.2017 - 10:27 | В Чериковском районе открыли памятный знак погибшему при исполнении милиционеру

Памятный знак погибшему при исполнении служебного долга милиционеру Ивану Лучину торжественно открыли в деревне Головчицы Чериковского района. Почтить его память пришли представители УВД Могилевского облисполкома, коллеги, родственники, ветераны.

22.05.2017 - 09:19 | Веломаршрут протяженностью более 200 км создают в Горецком районе

Веломаршрут протяженностью более 200 км создают в Горецком районе, сообщила председатель Горецкого районного Совета депутатов Оксана Огородникова.

Рубрики

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения