Рус Бел Eng 中文

У Горках узяліся за будаўніцтва жылля і экалогію

Летась у Горках былі ўзведзены два 40-кватэрныя маналітныя жылыя дамы. Мясцовыя ўлады паклапаціліся, каб утульней стала на ўскраінах горада і ў дварах жылых дамоў. Больш падрабязна на гэту тэму мы пагутарылі з намеснікам старшыні Горацкага райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, будаўніцтве і архітэктуры Андрэем Камко.

- Нягледзячы на цяжкія эканамічныя ўмовы, у райцэнтры паспяхова вядзецца будаўніцтва жылля. Праўда, што ў гэтым актыўны ўдзел прымаюць і самі гараджане?

- Сапраўды, у адным з жылых дамоў, які мы здалі, упершыню палова кватэр зроблена за грошы жыльцоў. Што датычыцца будаўніцтва індывідуальнага жылля, то тут крыху не дацягнулі да выканання задання. Але ж упершыню пабудавана 5400 квадратных метраў жылля, а раней ніколі больш за 4000 квадратных метраў не будавалі. Калі працягваць тэму будаўніцтва, то сёлета мы ўвялі другую чаргу МТФ у вёсцы Маслакі. Гэта стала магчыма дзякуючы сродкам падрадчыка АТ «Будаўнік» і намаганням самой гаспадаркі СВК «Маслакі», якая выканала работы гаспадарчым спосабам.

- Сёння шмат увагі надаецца навядзенню парадку на зямлі...

- Мы першыя з райцэнтраў вобласці пачалі ўсталёўваць заглыбленыя кантэйнеры. З-за абмежаванасці вольнага месца была праблема з арганізацыяй кантэйнерных пляцовак па зборы смецця ў раёне жылых двароў на вуліцах Вакзальная, 2 і Фрунзэ. Зараз набыты і ўсталёўваюцца 2 заглыбленыя кантэйнеры, якія займаюць няшмат месца (на 2/3 яны знаходзяцца пад зямлёй) і пры гэтым ёмістыя (разлічаны на аб'ём ад 3 да 5 кубічных метраў) і нават маюць аўтаномную сістэму пажаратушэння. Перавагі яшчэ і ў тым, што пры такім зборы смецця захоўваецца эстэтычны выгляд пляцоўкі і няма ніякага непрыемнага паху. Праблема вырашаецца за кошт уласных сродкаў мясцовага прадпрыемства «Камунальнік». Да ведама, адзін такі кантэйнер каштуе 21 мільён рублёў.

А яшчэ за сродкі аператара другасных рэсурсаў мы набылі лінію сартавання камунальнага смецця. Цяпер вядуцца пусканаладачныя работы па запуску гэтай лініі на месцы былой вытворчай базы ў вёсцы Славікі, дзе раней сартаванне вялося ўручную. Прапускная здольнасць абсталявання - 5 тысяч тон за год.

- Як вырашаецца праблема будаўніцтва інжынерных сетак і дарог у кварталах індывідуальнай забудовы?

- Некалькі гадоў таму пры падрыхтоўцы горада да святкавання абласных «Дажынак» за дзяржаўны кошт былі зроблены каналізацыйныя сеткі мікрараёнаў Галінка 1 і 2. На чарзе мікрараёны Галінка 3 і 4, а таксама Слабада. Але ўсё ўпіраецца ў фінансаванне. Крыху лепш становішча па Галінцы 3 - прынамсі праект будаўніцтва каналізацыйнай сеткі мы зрабілі. Але, каб пачаць работы, трэба згода жыхароў на ўдзел у фінансаванні. Мы сустракаемся з насельніцтвам, але людзі не вельмі зацікаўлены плаціць за тое, што іншым дасталася бясплатна... Да таго ж працягласць вуліц вялікая і грошы патрабуюцца немаленькія. Ездзілі пераймаць вопыт у Кобрын, дзе будаўніцтва інжынерных сетак з самага пачатку вялося з прыцягненнем сродкаў жыхароў. У Горках атрымалася дамовіцца з жыхарамі дзвюх вуліц працягласцю па 150 метраў. Там людзі не супраць стварэння калектываў індывідуальнай забудовы. З іх плануем і пачынаць. Яны бяруцца за асабістыя сродкі распрацаваць праектную дакументацыю і набыць будматэрыялы. Астатнія работы будуць выконвацца за кошт бюджэтных сродкаў.

Знаходзім аптымальныя рашэнні і па будаўніцтве дарог. У мікрараёне Галінка 2 па праекце павінна была паявіцца асфальтабетонная дарога, але мы ўзгаднілі замену яе на цэментна-бетонную, што больш адпавядае інтарэсам дзяржавы. Тым больш што пры гэтым выкарыстоўваецца айчынны прадукт - бетон, які вырабляюць нашы заводы. Прыватным прадпрыемствам «Праметэй» набыты за ўласныя сродкі бетонаўкладчык, і на сярэдзіну снежня было ўжо зроблена 1685 метраў.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

28.05.2018 - 08:39 | Белыничскому дому-интернату для престарелых окажут спонсорскую помощь

Белыничскому дому-интернату для престарелых и инвалидов предоставят безвозмездную (спонсорскую) помощь для создания и укрепления материально-технической базы.

23.05.2018 - 16:24 | Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась в Славгородском районе

Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась на базе отделения дневного пребывания Славгородского районного центра социального обслуживания населения.

23.05.2018 - 10:28 | Улицы Черикова «прирастают» необычными украшениями

Яблоки и груши размером больше арбуза, остановка под зонтиком – огромным, ярким и уютным, множество красочных деревянных скульптур… Небольшой Чериков всегда выгодно отличался необычным убранством, разнообразием малых архитектурных форм.

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.