Рус Бел Eng 中文

У хлебаробаў філіяла «Сервалюкс Агра» Магілёўскага раёна кожная пагодлiвая хвіліна на асаблівым уліку

Калі звычайны тэрмометр паказвае плюс дваццаць пяць, то на жніве гэты градус можна смела памнажаць на два. Нічога дзіўнага: уборачная кампанія ў прамым і пераносным сэнсе - пара ну вельмі гарачая. Хлеб ніколі не даваўся проста так: аграрыі ведаюць, колькі ён каштуе на самай справе. На полі філіяла «Сервалюкс Агра» Магілёўскага раёна мы пераканаліся: у мясцовых хлебаробаў зараз кожная пагодлiвая хвіліна на асаблівым уліку. Бо яна набліжае сялян да галоўнай мэты: убраць ураджай у поўным аб’ёме і ў самы аптымальны тэрмін.

Для старэйшага камбайнера Аляксандра Мая сёлетняе жніво - дваццаць трэцяе па ліку. Як заўсёды, у сезон ён паспеў загарэць так, што турыстам на берагах паўднёвых мораў і не снілася. Механізатар прызнае:

- Быць за штурвалам камбайна ўвесь светлавы дзень нялёгка. Аднак іншы рэжым не ўстановіш: хлеб не будзе чакаць, пакуль мы адпачнём. Так што водпуск па традыцыі будзем браць недзе восенню.

Вось ужо другі год, як яго экіпаж стаў сямейным: на вахту разам з бацькам заступіў сын Павел. Працу механізатара хлопец асвоіў яшчэ ў Магілёўскім агралесатэхнічным каледжы імя Арлоўскага. Аднак і практычныя парады бацькі аказаліся не лішнімі. Зараз яны разумеюць адзін аднаго амаль без слоў. Наогул, на доўгія і не вельмі размовы часу цяпер няма. «Дадому, - не скрывае Аляксандр, - вяртаемся апоўначы. А ў шэсць гадзін раніцы зноў за штурвалам».

Працуюць Аляксандр і Павел Май на камбайне «Палессе», якому восем гадоў. Аб надзейнасці тэхнікі ў першую чаргу клапоцяцца самі. Пасля доўгай працоўнай змены пераглядаюць асноўныя вузлы і дэталі, каб быць упэўненымі, што новы дзень не прынясе нежаданых сюрпрызаў. Акрамя таго, за кожным з камбайнаў, што шчыруюць на палях «Сервалюкс Агра», замацаваны і слесары. Таму, зазначыла прафсаюзны лідар гаспадаркі Марыя Старасотнікава, яны і працуюць без збояў. Кіраўніцтва філіяла таксама клапоціцца і аб тым, каб хлебаробы былі сытыя. Гарачыя абеды на палеткі дастаўляюць два разы на дзень, прычым больш як палову іх кошту кампенсуе гаспадарка. «Баявы дух» саміх механізатараў падтрымлівае і традыцыйнае спаборніцтва. Сцягі ў гонар перадавікоў паднімаюцца кожны дзень. Марыя Мікалаеўна кажа:

- Не раз такім чынам мы ўшаноўвалі экіпаж Мая. Ёсць і другія лідары, у тым ліку наш тысячнік Андрэй Чулкоў.

Аляксандр і Павел таксама за адзiн крок ад статусу тысячнікаў. Наогул, у іх актыве шмат узнагарод - ад кіраўніцтва гаспадаркі, раёна. Дарэчы, у філіяле «Сервалюкс Агра» ёсць і іншыя добрыя работнікі, якія носяць прозвішча Май. У гэтым спісе другі сын Аляксандра - Вячаслаў. Ён заняты ў будаўнічым цэху. Яшчэ родны брат Сяргей, які працуе кіроўцам на адвозе зерня. «Старэйшае пакаленне гэтай сям’і таксама працавала ў сельскай гаспадарцы, - падзялілася Марыя Старасотнікава. - І паказвала сваім дзецям і ўнукам прыклад таго, як трэба адносіцца да справы. Дарэчы, працы Маі ніякай не баяцца. Аляксандр і яго брат, для прыкладу, сваімі рукамі пабудавалі сабе дамы ў вёсцы Залессе, дзе зараз з сем’ямі і жывуць».

Маштабы сёлетняга жніва ў філіяле вялікія. Толькі пшаніцы - азімай і яравой - трэба ўбраць каля дзвюх з паловай тысяч гектараў. Узятыя тэмпы ўжо дазволілі засыпаць у засекі каля чвэрці вырашчанага хлеба. Сама гаспадарка разам з «Зарой», «Цішоўкай», «Усходам» - у спісе лідараў уборачнай кампаніі Магілёўскага раёна. Разлiкi на ўраджай даволі добрыя: у сярэднім па раёне атрымліваецца каля 36 цэнтнераў з гектара. Пакуль гэта папярэднія даныя, і лічба можа змяніцца, прычым у бок павелічэння. Начальнік аддзела камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская задаволеная ходам уборачнай:

- Жніво ў Магілёўскай вобласці ідзе ў добрым тэмпе. Надзвычайных сітуацый, збояў у працы няма. Спадзяёмся, што і надвор’е нам таксама паспрыяе. Усяго з палеткаў вобласці ўбралі пятую частку хлеба. А паўднёвыя раёны, дзе кампанія пачалася раней, і больш. Кіраўскія хлебаробы, напрыклад, пераадолелі планку ў сорак працэнтаў. І бабруйскія аграрыі ўбралі амаль такую ж колькасць хлеба.

Ураджайнасць у вобласці лепшая, чым у мінулым годзе: у сярэднім атрымліваецца звыш 34 цэнтнераў з гектара. Пакуль раёнрэкардсмен - Шклоўскі. Паказчык мясцовых аграрыяў у 52,5 цэнтнера з гектара да гэтага часу яшчэ ніхто не пераадолеў. Аднак ёсць падстава для гонару і ў хлебаробаў Круглянскага, Горацкага раёнаў. У іх паказчыкі па ўраджайнасці адпаведна звыш 44 і 41 цэнтнера з гектара.

СБ

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

13.07.2018 - 12:39 | Уличное освещение на солнечных батареях установили в Березковском сельсовете Хотимского района

Уличное освещение на солнечных батареях установили в Березковском сельсовете Хотимского района. Об этом корреспонденту сайта сообщили в Могилевском областном управлении по надзору за рациональным использованием топливно-энергетических ресурсов.

13.07.2018 - 11:23 | В Горках для любителей природы открыт для посещения дендропарк Белорусской сельхозакадемии

Прекрасный отдых  – это прогулка на свежем воздухе по живописным местам. В их числе - дендрарий ботанического сада, расположенный в Горках на территории Белорусской сельхозакадемии.

12.07.2018 - 13:54 | Как решается проблема занятости в Мстиславском районе

Приграничное положение района, где до условного раздела с Россией всего с десяток километров, волей-неволей влияет на рынок труда. Заманчивые предложения работы в аграрной сфере в стране-соседке порождают скрытую миграцию, рабочей силы становится меньше.

10.07.2018 - 14:31 | От оплаты коммуналки до стипендии школьникам - как мотивируют работников в белыничском колхозе «Родина»

Белыничский СПК «Колхоз «Родина» разработал систему мер для мотивации своих работников. О некоторых из них сегодня Президенту Беларуси Александру Лукашенко рассказал председатель кооператива Александр Лапотентов.

10.07.2018 - 14:15 | Александр Лукашенко подарил Geely Atlas коллективу белыничского колхоза «Родина»

Глава государства Александр Лукашенко вручил сегодня Благодарность Президента трудовому коллективу СПК «Колхоз «Родина» и подарил ему автомобиль Geely Atlas.