Рус Бел Eng

У Клічаўскім раёне адзначылі 110-ы юбілей Бацэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі

У Клічаўскім раёне адзначылі 110-ы юбілей Бацэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.Яе заснавальнікам быў вядомы ў медыцыне чалавек — Уладзімір Марзон (у гонар яго ў Бабруйску названа бальніца), які ў 1911 годзе, пасля заканчэння Юр’еўскага ўніверсітэта, прыехаў сюды працаваць у якасці земскага лекара. Менавіта дзякуючы яго клопатам мясцовы памешчык Незабытоўскі паскорыў будаўніцтва неабходных для лячэння карпусоў. Доктар быў усеагульным улюбёнцам, якога насельніцтва цаніла і паважала за адданасць працы і нястомны клопат пра сваіх пацыентаў. Будынак, дзе знаходзіцца амбулаторыя, быў моцна пашкоджаны падчас Вялікай Айчыннай вайны, але адноўлены і цяпер лічыцца помнікам архітэктуры.

Сярод медыцынскіх устаноў раёна Бацэвіцкая прызнана найлепшай па выніках працы за мінулы год. У зону яе абслугоўвання ўваходзіць 12 населеных пунктаў, дзе жыве каля 2 тысяч чалавек. Прыём вядзе ўрач агульнай практыкі і чатыры сярэднія медработнікі. Летась праз іх рукі прайшло амаль 3000 чалавек, прычым 5-я частка з іх — дзеці.

— Наогул у раёне шмат што робіцца для паляпшэння ўмоў абслугоўвання насельніцтва, — адзначыла намеснік галоўнага ўрача Клічаўскай раённай бальніцы Дзіяна Лук’янава. — Летась нарэшце справіла наваселле раённая паліклініка, якая 5 гадоў тулілася ў розных памяшканнях. Сёння гэта сучасная ўстанова, якая мае на ўзбраенні добрае медыцынскае абсталяванне. Прыемна і тое, што сярод нашых медыцынскіх работнікаў ёсць цалкам адданыя сваёй прафесіі людзі, сапраўдныя паслядоўнікі Уладзіміра Марзона. У той жа Бацэвіцкай амбулаторыі 30 гадоў прапрацавала фельчарам Данута Харламп, якая стала для сваіх пацыентаў анёлам-ахоўнікам.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «здоровье»:

16.05.2018 - 09:14 | Более 42 тыс. детей оздоровят летом в Могилевской области

В Могилевской области в летний период с использованием средств республиканского бюджета планируется оздоровить 42,1 тыс. детей.

07.05.2018 - 13:20 | Акция по профилактике сердечно-сосудистых заболеваний стартовала в Могилеве и Могилевском районе

В Могилеве и Могилевском районе с 7 по 16 мая пройдет информационно - образовательная акция «Цифры здоровья: артериальное давление». Об этом корреспонденту сайта сообщили в зональном центре гигиены и эпидемиологии.

11.04.2018 - 09:26 | Утвержден график работы учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни в апреле и мае

В связи с переносом рабочих дней изменен график работы учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни в апреле и мае. Об этом сообщили в пресс-службе Министерства здравоохранения.

10.04.2018 - 13:43 | Подстанцию скорой помощи планируют создать в микрорайоне Казимировка Могилева

Возможности организации работы новой подстанции скорой медицинской помощи в микрорайоне Казимировка Могилева сегодня обсудили на расширенном совещании у председателя Могилевского горисполкома Владимира Цумарева.

09.04.2018 - 11:46 | Провериться на ВИЧ-инфекцию жители Могилевской области теперь могут в домашних условиях

Тест-системы для определения ВИЧ-инфекции, которые можно применять в домашних условиях, появились в аптеках Могилевской области. Достоверность результатов самотестирования высокая, констатируют специалисты.