У Краснаполлі з'явіўся свой Арбат. Пад такой назвай у раённым цэнтры рэалізуецца творчы праект, які ўяўляе сабой сацыяльна-культурную пляцоўку.
Як паведаміла метадыст Краснапольскага раённага цэнтра культуры Валянціна Марчанка, 5 жніўня вуліца перад уваходам на цэнтральны рынак ператварылася ў пляцоўку для самарэалізацыі талентаў і магчымасцей звычайных жыхароў раёна і работнікаў культуры. «Па замыслу ініцыятывы, кожны жыхар раёна, кожны сацыяльны аб’ект, любая арганізацыя і нават госці раёна на Краснапольскім Арбаце атрымліваюць магчымасць спяваць песні і чытаць вершы, выстаўляць свае выстаўкі і ладзіць прэзентацыі, праводзіць акцыі, тэматычныя праграмы, дзяліцца навінамі і планамі. На вуліцу могуць выходзіць мастакі і паэты, артысты тэатра і спевакі, клоуны і майстры народнай творчасці і іншыя творчыя асобы», - сказала яна.
Дарэчы, ініцыятыва знайшла падтрымку уладаў. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама Алена Раманенка падкрэсліла, што Арбат задуманы для творчай рэалізацыі жыхароў раёна. «Выходзьце на гэту вуліцу, раскрывайце свае таленты і сэрцы, работнікі культуры вам дапамогуць. Давайце жыць прыгожа, весела, культурна. І не толькі ў Год культуры, а заўсёды», - пракаментавала Алена Раманенка.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45