Рус Бел Eng 中文

У Краснапольскім раёне дэпутаты iнiцыявалi правядзенне спартыўнага свята

Здароваму ладу жыцця, заняткам фiзкультурай i спортам у Краснапольскiм раёне наогул надаецца вялiкая ўвага. I дэпутаты iграюць тут не апошнюю ролю. Дзякуючы iх iнiцыятыве i прайшло вялiкае спартыўнае свята «Краснапольшчына - тэрыторыя здароўя».

Агiтбрыгада Горскага вучэбна-педагагiчнага комплексу дзiцячы сад - базавая школа з першых жа хвiлiн свайго выступлення на гарадской плошчы захапiла ўвагу гледачоў. У займальнай форме яны расказалi пра шкоду алкаголю, нiкацiну i наркотыкаў. Пасыл быў падмацаваны маладзёжным канцэртам. Тут жа была магчымасць прасякнуцца тэмай здароўя праз выстаўку насценных газет i плакатаў.

У гарадскiм скверы «запальваў» узорны тэатр гульнi i юных вядучых «Бiм-Бом» Магiлёўскага цэнтра творчасцi. Майстры раённага Дома рамёстваў арганiзавалi выставу-продаж сваiх вырабаў. Райпа выпрабоўвала на стойкасць прыхiльнiкаў фiзкультуры i спорту дэгустацыяй кандытарскiх прысмакаў.

У Цэнтры культуры i вольнага часу «Мiраж» працавалi адначасова некалькi пляцовак. Тут можна было прайсцi тэст на здароўе - памераць цiск, атрымаць параду ад спецыялiстаў па прафiлактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў, кансультацыю мамолага. Паштавiкi i бiблiятэкары прапаноўвалi азнаёмiцца з друкаванымi дапаможнiкамi па спорце i здаровым ладзе жыцця. А мясцовы пчаляр Васiль Конахаў раiў самы эфектыўны сродак ад усiх хвароб - мёд i яго вытворныя.

У фiзкультурна-аздараўленчым комплексе, першая чарга якога (басейн i дзiцячы «аквапарк») запрацавала ўжо сёлета, былi арганiзаваны спаборнiцтвы па плаваннi памiж кiраўнiкамi мясцовых прадпрыемстваў i дэпутатамi. Першыя месцы ў розных узроставых групах занялi Аляксандр Касянкоў (аддзел адукацыi, спорту i турызму), Васiль Маскалёў i Iрына Аляксеенка (дэпутаты раённага Савета), Вольга Юдзянкова (упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне). Пераможцы атрымалi ганаровыя граматы.

- Праз такога кшталту мерапрыемствы адбываецца ўмацаванне сям'i, удасканаленне форм i кiрункаў працы з моладдзю, - адзначыла старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Анжэлiка Гоман. - Гэта адпавядае палiтыцы дзяржавы ў галiне сацыяльна-эканамiчнага развiцця. З'яўленне ў Краснаполлi фiзкультурна-аздараўленчага комплексу стала чарговым пацвярджэннем таго, што дзяржава клапоцiцца пра людзей i стварае ўмовы для ўмацавання iх здароўя i заняткаў спортам.

Дарэчы, па iнфармацыi аддзела адукацыi, спорту i турызму Краснапольскага райвыканкама, фiзкультурай i спортам у раёне сiстэматычна займаюцца каля 2 тысяч чалавек - звыш 20 працэнтаў ад усiх жыхароў раёна. У 48 секцыях спартыўнай накiраванасцi задзейнiчана больш за 700 навучэнцаў устаноў адукацыi раёна - палова ад агульнай колькасцi.\

"Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

23.05.2018 - 16:24 | Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась в Славгородском районе

Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась на базе отделения дневного пребывания Славгородского районного центра социального обслуживания населения.

23.05.2018 - 10:28 | Улицы Черикова «прирастают» необычными украшениями

Яблоки и груши размером больше арбуза, остановка под зонтиком – огромным, ярким и уютным, множество красочных деревянных скульптур… Небольшой Чериков всегда выгодно отличался необычным убранством, разнообразием малых архитектурных форм.

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.