Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 лістапада.
У лік уладальнікаў дзяржаўных узнагарод увайшлі і жыхары Магілёўскай вобласці. Так, ордэнам Пашаны адзначаны трактарыст-машыніcт сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Світанак» iмя К.П.Арлоўскага Kipaўcкага раёна Мiкалай Белакурскі.
Медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджаны галоўны ляснічы дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Асіповіцкі вопытны лясгас» Віктар Дамарад, вадзiцель аўтамабiля на вывазцы лесу цэха «Камунары» дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Касцюковіцкі лясгас» Васіль Зайцаў, трактарыст-машынiст сельскагаспадарчай вытворчасцi закрытага акцыянернага таварыства «АСБ-Агра Гарадзец» Шклоўскага раёну Сяргей Козыраў, трактарыст-машынicт адкрытага акцыянернага таварыства «Kipaўcкi райаграпрамтэхзаб» Уладзiмiр Комар, старшыня суда Ленінскага раёна Магілёва Галіна Кужалева, ляснічы Мірадзінскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Бабруйскі лясгас» Сяргей Міхлюк, ляснічы Цяхцінскага вопытна-вытворчага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Бялыніцкі лясгас» Леанід Нікановіч, аператар машыннага даення прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Круглянскі-Агра» Круглянскага раёна Жанна Пудзікава, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Круглянскі аграпрамтэхзаб» Андрэй Сычоў, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела ўліку і справаздачнасці ўпраўлення ўліку падаткаў і спагнання плацяжоў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Бабруйску Галіна Танвірава, аператар машыннага даення закрытага акцыянернага таварыства «Нiва» Шклоўскага раёна Святлана Цiшкоўская, дырэктар ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1» Петр Шылаў.
Акрамя таго, медалём Францыска Скарыны адзначана выхавальнік дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Веснаўскі дом-інтэрнат для дзяцей- інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» Аляксандр Пятроў.
Прадстаўнікам Магілёўшчыны таксама прысвоены ганаровыя званні:
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:28
21.08.2020 - 15:34
21.08.2020 - 14:50
21.08.2020 - 09:27
Двадцать пять тысяч детей отдохнули в лагерях Могилевской области
21.08.2020 - 09:06