Рус Бел Eng 中文

У магілёўскай Ратушы прайшла Х міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснае»

Сёлета Магілёў урачыста адзначае сваё 750-годдзе. Згодна з летапіснымі звесткамі афіцыйнай датай яго нараджэння лічыцца 1267 год. Але доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі Ігар Марзалюк паставіў гэтую лічбу пад сумненне.

Спасылаючыся на археалагічныя крыніцы, ён заявіў, што горад узнік дзесьці паміж 988-1015 гадамі. У той самы час, калі Уладзімір Краснае Сонейка хрысціў Русь. У Магілёве знойдзена вельмі шмат адбіткаў і выяў з княжацкім знакам святога. Гэта сведчыць пра наяўнасць тут княжацкай адміністрацыі, якая магла карыстацца гэтымі знакамі ў дадзены прамежак часу. На канферэнцыю з'ехаліся больш за 80 удзельнікаў з 8 краін свету, у тым ліку з Расіі, Украіны, Польшчы, Ізраіля, Індыі, Германіі. Сярод іх Уладзімір Мякішаў з Ягелонскага ўніверсітэта, які зрабіў рэканструкцыю алтара Іосіфаўскага сабора, Святлана Кагамлык з Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту, якая расказала пра асветніцкую дзейнасць Свяціцеля Георгія Каніскага.

- Наша канферэнцыя ў адрозненне ад іншых мае практычнае значэнне і прыводзіць да канкрэтных змен у горадзе, - пацвярджае дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. - На адной з канферэнцый была агучана неабходнасць замацаваць гістарычныя назвы ў цэнтры Магілёва, і гэта было зроблена. Ёсць і іншыя прыклады.

"Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

22.06.2018 - 14:10 | В областной библиотеке имени В.И. Ленина презентовали 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник»

В областной библиотеке имени В.И. Ленина презентовали 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник», передает корреспондент сайта.

14.06.2018 - 13:16 | Участники ежегодной военно-исторической акции-поездки проекта «Мир ради жизни» 26 июня посетят памятные места и музеи Могилева

Седьмой год подряд российский фонд «Мир ради жизни» проводит военно-историческую акцию-поездку «Мы помним… Так начиналась война».

12.06.2018 - 14:36 | Из печати вышла книга «Служа примером бесстрашия» о полных Георгиевских кавалерах – уроженцах белорусских губерний

Из печати вышла книга заместителя председателя ОО «Могилевский областной историко-патриотический поисковый клуб «Виккру» Сергея Беспанского «Служа примером бесстрашия». Об этом корреспонденту сайта сообщил могилевский

23.05.2018 - 10:24 | В Кричеве во дворце Потемкина открыли «Зал афганской славы»

Во дворце Потемкина в Кричеве открыли «Зал афганской славы». В торжестве приняли участие представители райисполкома, Совета депутатов, общественных организаций, ветераны пограничных войск, и, конечно, те, кто прошел Афганистан.

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.