Рус Бел Eng 中文

У Мсціславе з'явіўся свой абярэг у выглядзе скульптуры лісы

У Мсціславе з'явіўся свой абярэг у выглядзе скульптуры лісы. Аўтар кампазіцыі магіляўчанін Андрэй Вараб'ёў, удзельнік пленэру скульптуры, які прайшоў перад мінулагоднім абласным святам Дажынак, назваў сваю работу «Захавальнік гісторыі Мсціслава». І не выпадкова. Бо на старажытных і сучасных гербах горада ліса з'яўляецца галоўным сэнсавым персанажам.

Мсціслаўцы адразу палюбілі гэты сімвал і вераць, што, дакрануўшыся да пыскі бронзава-латуневага драпежніка, атрымаеш удачу.

Газета «Звязда»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна