Рус Бел Eng

У «Музеі гісторыі Магілёва» 25 студзеня адкрыецца ўнікальная экспазіцыя «Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941- 44 гг.»

У музеі гісторыі Магілёва 25 студзеня ў 17.00 адкрыецца ўнікальная экспазіцыя «Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941-44 гг.». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў дырэктар установы культуры Аляксей Бацюкоў.

Выстава стала вынікам некалькіх гадоў руплівай працы па зборы і музеефікацыі выяваў Магілёва на фотаздымках, зробленых падчас Другой сусветнай вайны. Галоўная значнасць заключаецца ў тым, што на іх аказалася адлюстраванай гісторыя горада ў гады акупацыі, а таксама яго гістарычная архітэктурна-планіровачная структура – ужо пацярпелыя ад вайны, але ўсё яшчэ велічныя храмы, грамадскія установы і жылыя дамы, якія неўзабаве будуць назаўсёды страчаныя.

Фотаздымкі былі зробленыя пераважна салдатамі вермахта. Самыя раннія з іх адносяцца да чэрвеня 1941 года - гэта аэрафотаздымкі, зробленыя ў першыя дні вайны самалётамі-выведнікамі.

З той прычыны, што нямецкія салдаты масава карысталіся фотаапаратамі падчас вайны, да калекцыянераў, а потым на інтэрнэт-рынак патрапілі сотні іх фотаздымкаў з відамі Магілёва. На іх адлюстрованы тагачасны горад і людзі, а таксама шэраг гістарычных падзей, што адбываліся на вачах у сучаснікаў. Так, асаблівую цікавасць выклікае серыя фотаздымкаў, зробленых 10 красавіка 1942 года падчас так званага «магілёўскага цунамі» – трагедыі на Дубравенцы, што знесла сотні чалавечых жыццяў. Сярод фотаздымкаў маюцца таксама невядомыя раней выявы масавага публічнага смяротнага пакарання на Савецкай плошчы ў красавіку 1942 года. Увагу выклікаюць здымкі, зробленыя салдатамі вермахта на Буйніцкім полі падчас баёў у ліпені 1941 года.

«Адміністрацыя музей гісторыі Магілёва ўлічвае, што аўтары гэтых фотаздымкаў - салдаты-зваёўнікі, якія прынеслі на беларускую зямлю жудасную трагедыю, вайну, што знесла жыцці мільёнаў беларусаў, - адзначыў Аляксей Бацюкоў. - Таму падчас адбору фотаздымкаў мы кіраваліся прынцыпамі навуковай і гістарычнай значнасці выяваў, што захавалі невядомыя раней фрагменты нашага мінулага, і ніякім чынам не дапускаем трактовак, пры якіх выставу дадзеных фотаздымкаў можна было б суадносіць з пазітыўным адлюстраваннем вобразу салдата вермахта. На выставе будзе паказаная, ў першую чаргу, трагедыя народаў, горада, і асобных людзей, жыццё чалавека падчас гэтай трагедыі».

Выставу можна будзе паглядзець у музеі да 26 лютага.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.

11.04.2018 - 12:44 | 11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей.

23.03.2018 - 10:04 | Митинги-реквиемы к 75-летию трагедии Хатыни прошли на Могилевщине

Митинги-реквиемы к 75-летию трагедии Хатыни прошли 22 марта на Могилевщине.

21.03.2018 - 09:57 | К 75-летию трагедии Хатыни в Кировском районе состоится областной митинг-реквием у мемориального комплекса «Памяти сожженных деревень Могилевской области»

Областной митинг-реквием, посвященный 75-летию трагедии Хатыни, состоится 22 марта в 12.00 у мемориального комплекса «Памяти сожженных деревень Могилевской области» (д.Борки Кировского района).